Site icon Слушна

Казка пра бульбінку + аўдыё

Казка пра бульбу і яе карысць

 

Жыла-была бульбінка. Жыла яна вольна і добра, і радавалася таму, што вакол яе было. Радавалася сястрычкам сваім, што побач раслі, што ёсць сонейка, што ёсць ветрык, што ёсць дожджык. Яны браліся з сястрычкамі за ручкі і забаўляліся, ад таго хутка раслі і прыгажэлі.

Але як пачало сонейка менш лашчыць іх бачкі, прыйшлі на поле паспешлівыя трактары і людзі з кашамі ды вёдрамі. І пачалі капаць, выбіраць з зямелькі бульбу.

— Ты дужы і дбайны,

Вось толькі скажы:

як гэтулькі бульбы сабраць у кашы?

— А трэба спяшацца

– не толькі лічыць,

пакуль яшчэ сонейка ў небе блішчыць.

Нашу бульбінку таксама выкапалі. Ляжыць яна, такая прыгожанькая, і думае: “Куды ж гэта мы ляцім?”.

Не ўся яна патрапіла ў калгасны камбайн ці ў сховішча на насенне. Прынесла яе гаспадыня на кухню і паставіла кошык. “Нарэшце мы прызямліліся!”. Раптам паднеслі да яе сцізорык, а яна думае: “Вой! Што гэта такое бліскучае?”. А потым як закрычыць: “Ой, разбойнік! Што ты са мной робіш?”.

—  Прабач, калі ласка! – адказаў сцізорык і зняў з яе ўсю вопратку, агаліў ды кінуў бульбінку ў саганок. Яна агледзелася і кажа: “Ой, якое дзіўнае возера! Але ж і спякотна тут, і горача, як у гейзерах... На сонцапёку вытрымала. Хаця б тут не зварылася!”.

А ўсё ж праз дваццаць хвілін рассыпалася. Адцадзілі ваду з саганка. Сышла пара. Зрабілася бульба прыгожая, як кветачка.

Паклалі бульбінку на талерку. Агледзелася вакол сябе і думае: “Нарэшце я з гэтай лазні выскачыла! Добра, што мае пакуты скончыліся!”. Але ж каб так! Падышоў паспадар і сказаў: “Ах, якая смачна, сопкая!”. Тырк яе відэльцам – і ў рот.

“Вой, што са мной робяць! Калі ж скончацца гэтыя пакуты!” – заенчыла бульбінка. І пачало яе нешта мяккае і дужае ціскаць ды церці. “Вой, загіну” Ратуйце, хто можа!” – немым голасам закрычала бульбінка. Але ніхто яе не пачуў. Ніхто не ўратаваў.

І яна пасунулася па нечым вузкім і цесным, падумала: “Вось, мусіць, гэта ўжо мой канец. Але ці канец, калі чалавеку ад гэтага толькі карысць? Мы, бульбінкі, і расцем для таго, каб чалавеку было добра. Каб чалавек радаваўся! Але чалавек, нас усіх не з’есць, пакіне для новага ўраджаю, каб вырасла яшчэ болей”.

Дзіўная гэта істота – чалавек! Што ён толькі не ўжывае, але больш за ўсё ўпадабаў мяне, бо я, бульбінка, самая салодкая. Няхай сабе мае папярэднікі –боб, гарох, чачавіца, пастарнак, якімі раней харчаваліся беларусы, – але і я ўжо з канца ХІХ стагоддзя, дзякуючы цару Пятру I, з’явілася на іх стале.

Толькі ўжо цяпер была стравай, якую падавалі на балях, – называлі мяне «бульба а-ля Пушкін». Легенда даводзіць, што для сяброў паэт абіраў і смажыў модную агародніну ўласнаруч.

А ці ведаеш ты, мой юны дружа, калі з явіліся на беларускіх землях першыя ўласныя гатункі бульбы? Ажно ў 1860-х гадах. Разам з агуркамі ды капустай, буракамі ды морквай я была ў рацыёне вашых продкаў.

Сёння можна ўбачыць мяне рознакаляровую. Бульба з каляровай мякаццю – фіялетавай, ружовай, сіняй або чырвонай – каштоўная не толькі незвычайным выглядам. Высокае ўтрыманне антыаксідантаў – асноўная вартасць новых гатункаў. Акрамя таго, каляровыя гатункі бульбы адрозніваюцца высокім утрыманнем інсуліну, а значыць карысныя людзям, якія хварэюць на цукровы дыябет.

Чым больш інтэнсіўная афарбоўка мякаці, тым больш антыаксідантаў ды інсуліну ўтрымліваюць клубні. Чалавек ад гэтага толькі здаравейшым будзе. Дарэчы, смак каляровай бульбы не адрозніваецца ад звычайнай і гатуюць яе гэтаксама. А вось па знешнім выглядзе самыя простыя стравы – напрыклад, пюрэ або смажаная бульбачка з салам – з фіялетавых клубняў атрымліваюцца неверагодныя.

“Другі хлеб” – так зараз называюць мяне. Чалавек ласуецца мной – печанай і смажанай, варанай і ў каптанках... Навукоўцы высветлілі, што бульбяны крухмал неабходны мозгу для эфектыўнай работы і нават павышае разумовыя здольнасці.

Па-другое, сучасныя дыетычныя гатункі бульбы (у прыватнасці з каляровай мякаццю) спецыялісты па харчаванні актыўна ўключаюць у дыеты здаровага ладу жыцця.

А хто з гасцей нашай сінявокай краіны не паспрабуе галоўнай нацыянальнай стравы – дранікаў! Ласуецца сабе, дзякуе за смакату і прыгаворвае:

“Печаная бульба – гэта казка,

Паскрабеш нажом – і калі ласка.

Жоўтая скарынка, як пірог,

Будзеш уплятаць яе за трох”.

Exit mobile version