Сёння зноў на 5-й спецыялізаванай выставе для мам і дзяцей «Мацярынства і дзяцінства» на пр-це Пераможцаў, 14 на стэндзе нашага партнера партала «Здаровыя людзі» можна атрымаць кансультацыі ўрача-педыятра (з 14.00 да 16.00) і натарыуса (з 11.00 да 13.00 ).
Спецыялісты дапамогуць знайсці адказы на пытанні, якія вас турбуюць.
Паралельна на сцэне пакажуць інклюзіўны мюзікл «Мэры Попінс і чароўны парасон», пройдзе чацвёрты фестываль блізнятаў і двайнятаў «Шчасце ўдвая».
Можна будзе ўбачыць сабак-тэрапеўтаў, паглядзець на хімічнае і вогненнае шоў.
У рамках «мамінай школы» будзе размова пра абмежаванні і пакаранні ў практыцы выхавання дзяцей, кансультант па лактацыі Анастасія Старанцова раскажа «10 сакрэтаў паспяховага прыкорму вашага малога», а псіхолаг Аляксандра Сапава – пра маўленчае развіццё дашкольнікаў і маўленчыя дыягназы.