Спецыялісты сцвярджаюць, што больш за 70% натуральнай радыяцыі, назапашанай чалавекам, прыпадае на прадукты харчавання і ваду. Органы і ўстановы дзяржаўнага санітарнага нагляду адсочваюць якасць прадуктаў, якія ўжываюць жыхары рэспублікі і правяраюць іх на ўтрыманне радыенуклідаў.
Дзе праверыць дарункі прыроды? І як набыць незабруджаныя ягады, грыбы на кірмашы?
Радыяцыйны кантроль прадуктаў
Пасля чарнобыльскай катастрофы ў рэспубліцы створана сістэма радыяцыйнага кантролю, што ўключае:
- дзяржаўны кантроль;
- ведамасны кантроль (лабараторыі міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, лясной гаспадаркі);
- грамадскі кантроль (мясцовыя цэнтры радыяцыйнага кантролю).
Дзякуючы працы каля 1 000 лабараторый радыяцыйнага кантролю цалкам выключаная пастаўка для гандлю прадуктаў, што утрымліваюць радыенукліды звыш дапушчальных узроўняў.
Дзе вызначыць забруджванне прадукцыі:
- у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі;
- лабараторыях радыяцыйнага кантролю лясгасаў, размешчаных на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, што займаюцца вымярэннем утрымання радыенуклідаў у лясной прадукцыі;
- лабараторыях радыяцыйнага кантролю, размешчаных
на кірмашах; - мясцовых цэнтрах радыяцыйнага кантролю.
Правілы набыцця на кірмашы
- Пераканайцеся, што ў прадаўца ёсць сертыфікат на прадукцыю, выдадзены лабараторыяй радыяцыйнага кантролю кірмашу.
- Не набывайце прадукцыю (асабліва дары лесу) на стыхійных кірмашах альбо ўздоўж трас (ніхто не дасць гарантыю, што ўтрыманне радыенуклідаў будзе ў дапушчальных межах).
- Пры набыцці ў прадаўцоў, якія не маюць сертыфіката, самі праверце прадукты ў бліжэйшай лабараторыі радыяцыйнага кантролю.
Аўтар: Валерыя Самкова, урач-гігіеніст аддзялення радыяцыйнай
гігіены і бяспекі РЦГЭіГЗ.