Site icon Слушна

Як у Бешанковічах прайшлі раённыя «Дажынкі»

Свята хлебаробаў «Дажынкі» — гэта асаблівая падзея, якая завяршае важны этап сельскагаспадарчага года. Здаўна людзі з вялікай павагай ставіліся да хлеба. Колькі працы затрачваецца, перш чым ён трапляе да нас на стол, ведаюць працаўнікі сяла. Сёння яны — галоўныя героі, бо ў тэрмін і без страт убралі збожжа для сваёй краіны.

28 верасня ў Віцебскай вобласці дадзены старт раённым святам «Дажынкі-2024». Першым свята працаўнікоў сяла прыняў гарадскі пасёлак Бешанковічы.

Бешанковічы

Да ўшаноўвання працаўнікоў сяла гарадскі пасёлак рыхтаваўся грунтоўна. Цяпер у Бешанковічах з'явіўся мемарыял у памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Створаны камфортныя ўмовы для жыцця, працы, адпачынку. Такая дапамога дае новы імпульс развіццю ўсяго раёна.

На свята прыехалі нямала расійскіх гасцей. Побач мяжа, і многія скарысталіся магчымасцю акунуцца ў гэтую незабыўную атмасферу ўнікальных звычаяў.

Так, у сярэдняй школе №1 пасля мадэрнізацыі адкрылі стадыён, дзе ўладкавалі індывідуальныя пляцоўкі для футбола, валейбола і баскетбола. Пад падстрэшкамі размясціліся вулічныя трэнажоры, зона для варкауту. Для зручнасці балельшчыкаў устанавілі трыбуны.

Каля Бешанковіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея адкрылі славутаму партызану Паўлу Раманаву. Ён камандаваў брыгадай, з поспехам змагаўся супраць акупантаў і загінуў у баі ўсяго за некалькі месяцаў да вызвалення Беларусі. У гасці у Бешанковічы прыехалі прадстаўнікі Геленджыка горада-пабраціма Віцебска. 28 верасня ім перадалі памятныя знакі камяні-валуны, якія сімвалізуюць агульныя подзвігі брацкіх народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Народныя песні, прыпеўкі, імправізаваныя сцэнкі, беларускія касцюмы і пачастункі так сустракалі гасцей тэматычныя падворкі. Жыхары і госці змаглі зазірнуць да іх і атрымаць асалоду ад святочнай атмасферы.

Разынкай праграмы стала выстаўка караваяў. Яркія колеры і незвычайныя формы — усе раёны Віцебскай вобласці да брэнду «Дажынак» паставіліся крэатыўна.

Галоўная падзея свята прайшла ў цэнтральным парку, дзе ўрачыста назвалі імёны пераможцаў раённых спаборніцтваў. За дасягненне высокіх паказчыкаў па ўборцы ўраджаю ім уручылі спецыяльныя ўзнагароды. Аграрыі прызнаюцца, заўсёды прыемна атрымліваць станоўчую адзнаку сваёй працы

— Віцебшчына вядома сваімі складанымі кліматычнымі ўмовамі, — падкрэсліў падчас візіта ў Бешанковічы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Анатоль Ліневіч. —  Тым не менш людзі  такой працы павінны быць заахвочаны, яны зрабілі сваю справу, робяць заклад у будучыню, на наступны ўраджай. І я ўпэўнены, што вынік будзе. Таму мы абавязкова павінны іх павіншаваць і падзякаваць за такую добрую працу

Адкрылі у Бешанковічах адрэстаўраваную музычную школу, якую турысты добра ведаюць як палац Храптовічаў, побач з школай упрыгожылі гарадскі парк, які мае такую ж багатую гісторыю, як і палац.

Каля галоўнай сцэны разгарнулася выстаўка караваяў з мукі новага ўраджаю. Кожны як твор мастацтва. Музычныя віншаванні для хлебаробаў падрыхтавалі творчыя калектывы. А гарадскі пасёлак атрымаў у падарунак аўтавышку, што сімвалічна, бо 29 верасня Беларусь адзначае Дзень машынабудаўніка.

Ці праўда, што Напалеон пазіраваў у Бешанковічах? Гісторыя і славутасці мястэчка

Exit mobile version