Site icon Слушна

У Нацыянальным мастацкім адкрылась беларуска-кітайская выстаўка

Беларуска-кітайская выстаўка. Студзень 2023

Беларусь і Кітай у студзені адзначаюць святочную дату — 30-год з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Беларуска-кітайскае сяброўства і супрацоўніцтва за гэты перыяд вытрымалі выпрабаванне зменлівай міжнароднай абстаноўкай і даказалі вернасць шляху ўзаемадзеяння.

З нагоды свята ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылась выстаўка «Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства» (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

НХМ. Кітайская выстаўка

Фарміраванне калекцыі кітайскай творчасці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачалося з 1960 года, і сёння яна налічвае больш за 1500 твораў кітайскай мастацкай культуры.

«Нам цікава разам». Тамара і Уладзімір Васюк пра каханне ў жыцці

На выстаўцы прадстаўлены розныя віды і тэхнікі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая XVII – пачатку XXI ст.: фарфоравыя вырабы, кераміка, перагародчатая эмаль, мастацкі метал, разьбяныя і размаляваныя лакі, разьба па камені, косці, дрэве, ткацтва; мастацтва народнай карцінкі, гохуа (нацыянальны жывапіс на рысавай паперы).

У склад выстаўкі «Беларусь — Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства» уключаны прадметы, якія рэдка экспануюцца, перададзеныя музею ў дар вядомымі кітайскімі мастакамі або набытыя ў калекцыянераў у розныя гады.

З калекцыі ў тысячу экземпляраў на спазнанне кітайскай культуры выстаўлена сем дзясяткаў. Чытаць код кітайскай культуры можна праз іерогліфы і парцалянавыя сервізы. А замест прывычных нам абразоў статуэткі — сімвалы здароўя і дабрабыту.

Праект прадстаўлены ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея (вул. Карла Маркса 10. ). Выставачная прастора дзякуючы насычанаму святлу і ўдала падабранай каляровай гаме залы гарманічна спалучаецца з выставачнымі аб’ектамі, прадстаўляючы іх для гледача максімальна вытанчана і разгорнута.

На працягу 30 гадоў кітайска-беларускі патэнцыял пастаянна паглыбляецца, сяброўства паміж двума народамі становіцца ўсё больш моцным, а супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах узрастае. Кітай і Беларусь падтрымліваюць цеснае ўзаемадзеянне ў міжнародных пытаннях, аказваюць цвёрдую падтрымку адзін аднаму па пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы і важныя заклапочанасці абодвух бакоў, аказваюць адзін аднаму дапамогу і падтрымку і сумесна працуюць над стварэннем кітайска-беларускай супольнасці культурнага лёсу. зацвердзіўшы тым самым узор для міжнародных адносін новага тыпу.

Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску

Exit mobile version