19.07.2023
19.07.2023

Легендарная «Літоўка». Загадкі і тайны сядзібы ў стылі фэнтэзі

logo
Падарожжы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сядзіба Літоўка — адзіная ў Беларусі сядзіба ў стылі фэнтэзі, знаходзіцца недалёка ад Навагрудка, на беразе возера.

Доўгі час дом быў адкрыты для ўсіх наведвальнікаў: былы ўладальнік прынцыпова не браў грошы за агляд. Каб убачыць металічнага дракона, гіганцкага духа лесу і Вавілонскую вежу, пад Навагрудак прыязджала і прыязджае шмат турыстаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы, Польшчы, Германіі, Кітая, ну і, вядома, Расіі.

Гэта самая незвычайная і арыгінальная лакацыя ў Беларусі. Тут няма правіл, па якіх трэба аглядаць музей — адчувайце сябе свабодна, успрымайце сядзібу такой, якой вы яе бачыце.

Літоўка 5

Літоўка заяўляе аб сваёй незвычайнасці ў першыя ж секунды. Гучная музыка, вялікая колькасць людзей, нязвыклыя пабудовы — і ўсё гэта пасярод звычайнага, нічым не характэрнага, беларускага пейзажа.

А галоўная незвычайнасць — гэта атмасфера ці, правільней сказаць, энергетыка гэтага месца. Усё вакол здаецца крыху нерэальным, дзіўным і чужародным на фоне звыклай, шэрай рэчаіснасці. Сядзіба змяшчае так шмат нестандартных элементаў, што погляд пераскоквае з аднаго на іншае, не паспяваючы сфакусіравацца на чымсьці вызначаным. Узяць хаця б стымпанкаўскую кованую агароджу. Разглядаць яе можна вельмі доўга, знаходзячы кожны раз нешта новае.

Літоўка

Падчас экскурсіі вам сустрэнецца прыпынак, адрэстаўраваны пад стыль паэмы Адама Міцкевіча «Гражына», дом з пакоем Высоцкага і «музы Француза», вечны рухавік, гіганцкі дух лесу, дом гномікаў, Вавілонская вежа і не толькі. Акрамя гэтага, для самых смелых тут ёсць уражлівая спальня жахаў са шкілетамі, прусамі і павукамі.

Калі і як з'явілася сядзіба?

Літоўка 2

Сядзібу пабудаваў у 2015 годзе бізнэсмэн Сяргей Коваль. Спачатку ён выкупіў дом былога старшыні калгаса Літоўкі. У гэтым месцы, дарэчы, у 1969 годзе тыдзень адпачываў Уладзімір Высоцкі з Марынай Уладзі падчас здымак.

Літоўка 7

На адным доме прадпрымальнік вырашыў не спыняцца і стварыў «разынку» для вёскі Літоўка. Ён уладкаваў тэрыторыю такой, якой яе можна ўбачыць зараз. Доўгі час сядзіба была адкрыта для ўсіх, бо ўладальнік прынцыпова не браў грошы за агляд. У лістападзе 2018 года месца прыйшлося закрыць з-за скаргаў наведвальнікаў на толькі тады пабудаваную «Пякельную спальню». У ёй некаторыя ўбачылі праявы сатанізму. Пазней Сяргей Коваль трагічна загінуў. Справа перайшла ў рукі дачок, і яны зноў адчынілі дзверы сядзібы для гасцей. Праз нейкі час уваход на тэрыторыю стаў платным.

Як даехаць да Літоўкі?

Літоўка 3

Браніраваць наведванне сядзібы не трэба. Проста прыязджайце. Адзінае: калі вы жадаеце замовіць экскурсію, гэта трэба рабіць загадзя праз дамову ў соцсетках. Гэтая паслуга ідзе за дадатковую плату.

Літоўка знаходзіцца ў 4 кіламетрах ад Навагрудка. Вы можаце прыехаць у горад на аўтобусе, купіць білет на аўтавакзале (вул. Міцкевіча, 19) і перасесці на іншы аўтобус. Тых, што ідуць праз Літоўку, дастаткова шмат.

https://bel.24health.by/adchuj-syabe-u-pravanse-lavandavyya-pali-u-belarusi/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.