Лось выношваў адну думку ўжо не адзін дзень. З вечара, калі пасля напружанага дня ўспамінаў усе справы і сустрэчы, і ўночы, калі супакойваўся ўвесь свет: і лес, і яго насельнікі.
А больш марыў. Калі-нікалі, знаходзячыся ля знаёмай крынічкі ён заглядаўся на суседняе возера, на якім і дзеці, і дарослыя весела забаўляюцца на нейкіх чароўных дошках. І так тое відовішча яго захапіла, што нават падумаў: а чаму б і яму не паспрабаваць на такой дошцы пакатацца па хвалях…
Начная цішыня… У такі час асабліва лёгка марыцца. А каб не забыць пра самае цікавае, Лось пачаў занатоўваць у свой патаемны блакноцік.
Аднаго разу, калі першая птушка разбудзіла наваколле, ён ускочыў са сваёй ляжанкі, схапіў надоечы прыхаваную ў зялёным імху цыдульку з блакноціка, што занатоўваў, і ...
Раней дзесьці чуў пра звычай: каб штосьці збылося патрэбна запісанае спаліць або проста з’есці і праглынуць. Паколькі запалак ў яго не было, ён узяў і проста з’еў паперку.
Рахманы, але яшчэ больш паважны ў справах і ўчынках Лось той раніцай асабліва ў прыўзнятым настроі быў. Яго душа прадчувала нейкія перамены. За пяць год існавання на гэтым свеце так і не адчуў падтрымкі і ласкі. Клопат статка, усяго калектыву займаў увесь яго час. Нават на ўласныя справы часу не ставала. Сваёй адданасцю калектыву ён добра прыжыўся і стараўся шчыра выконваць усе яго рашэнні.
Калі тут да іншых думак. Хаця ў душы яго цеплілася надзея.
І марыў ён пра тое, калі не адзін бавіць час, а ў пары, з надзейным і безкарыслівым сябрам. Марыў пра цудоўны настрой, калі спраўна ласуецца і ўтульна адпачываецца.
І так прачуліўся ружовым сном, што не чуў ні козыту прахалоднай вадзіцы з невялічкай рачулкі, ні пошчак вусатага і рыжага Мураша, які першым запоўз на яго хрыбеціну і заблытаўся ў рыжай поўсці.
Той таксама, відаць, прагаладаўся, а зараз шукаў каб чаго-небудзь пахрумскаць. Але як тут знойдзеш спажыву, калі нават выблытацца з нячэсанай густой ласінай шчэцці куды больш складана, чым узняцца па камлі на самае высокае дрэва.
Рыжы Мураш і так, і гэтак пяўся выблытацца з заросшага вуха звера, але ўсё ніяк не атрымлівалася. І толькі калі Лось пачаў церціся аб камель вярбы, выпаўз на сухую галінку. Выпаўз, уздыхнуў з палёгкай і ўзрадаваўся. Але адкуль узялася раннняя пчала, якая намервалася ўджаліцць, Мураша. Намервалася, але рыжы Мураш спрытна ўвільнуўся і знік пад покрывам, а далей – з моху на дрэва, у засень. Ускараскаўся і ўбачыў як крынічка, што срэбрым кутасікам побач бруілася, выйшла з аблюбаванага раўчука з бліскучымі ад пастаяннага цурчэння вады рознакаляровымі каменчыкамі, падалася ўбок, на палянку.
— Ооо! Гэта ж можа сёння і распачаць ажыццяўленне сваіх мараў? - ускрыкнуў, разважаючы пра сябе Лось.
Усяго толькі і паспеў колькі разоў пацерціся аб старую гонкую сасну, і затрубіць у неба, як маладая цыбатая казуля з’явілася.
— Іду гэта побач, ажно нечы тужлівы голас чую, — прамовіла рыжая з беленькім хвосцікам казуля. – Думаю, можа хто ў бяду патрапіў.
— Дзякуй! Даўно я цябе нешта бачыў, прыгажуня! Я нават не ведаю тваё імя.
— Кацяй мяне клічуць!
— Цудоўнае імя. – Мяне – Васіль.
— Як прыгожа гучыць.
— Дык усё ж дзе ты прападала?
— Ат, справы сямейныя. Старэйшая сястра запрашала на госці: у яе маленькае дзіцятка на свет з’явілася.
— Гэта мусіць цікава?
— Малыя яны заўжды цікавыя, – удакладніла Каця. – Расказвалі, што ў той дзень не паспела абсохнуць і з бацькамі пазнаёміцца як камандавала усімі, хто пры тым прысутнічаў.
— І як пры гэтым рэагавалі бацькі?
— З мілотай і захапленнем!
— Ты таксама любіш малых?
— Так. – З імі так классна! – радасна казала Каця. – Калі што не так зробіш яны заўжды падкажуць. Нават пасарамацяць старэйшга.
— І адкуль яна ўсё ведае? – не сунімаўся Васіль, ківаючы вялікай галавою з мноствам сукоў.
— На генным узроўні ў кожнага закладзена.
— А я і не ведаў. – А давай сябраваць, Каця!
— Я падумаю.
— Згода!
Раптам пачуліся прачулыя галасы. Быццам камусьці насамрэч патрэбна дапамога.
— Чуеш?
— Так. Нехта плача. Голас падобны на Зайцаў.
— Ты пачакай мяне тут, а я хутка вярнуся! – прамовіў Лось і кінуўся на голас.
Казуля толькі і паспела што падысці да крынічкі і наталіць смагу гаючай сцюдзёнай вадзіцай. Васіль стаяў перад ёю, а на яго твары чыталася прыемная ўсмешка.
— Усё ў парадку. – А ты дакладна вызначыла: маладзенькі Зайка ў бракан’ерскі капкан патрапіў. Лапку дужа пакалечыў.
— Ты малайчына! Я згодная з табою сябраваць.
— Дзякуй за давер. – Давай збегаем у ражок кукурузнага поля. Там столькі маладой сакавітай травы.
— Давай.
Дзень быў сонечны, такі яскравы, што промні пранікалі нават у самы цёмны лес. Беглі яны па такой вузенькай прасецы, што некаторыя дрэвы з аднаго боку перагібаліся на другі, некаторыя зусім паламаныя, перакрыжаваныя адно з другім. І дрэвы перашэптваліся сваімі лісточкамі і хваінкамі-шылкамі. Нялёгка ім пасля нядаўняга бурану.
Нечакана, бегшая паперадзе імклівая і грацыёзная казуля, спынілася.
Ад такога яе дзеяння нават разважлівы і, здавалася, абачлівы Лось, насцярожыўся.
— Што здарылася?
— Ат, не паверыш! У павуціну забрыталася настолькі, што дарогі не бачу.
— Бывае і такое. Усё бывае ў лесе. Патрэбна быць больш пільнай, — прамовіў мудры Лось.
— Буду старацца, сябра! Пакуль дапамажы выбрытацца з яе.
— Во, дык ты не толькі павуцінне ўсё сабрала, але і павучкоў! Быццам ты хацела прымусіць іх працаваць на твае уборы-карункі.
— Цікава-цікава! Быццам я і без карункаў не падабаюся табе.
— Што ты? Я пажартаваў. Ты ж не наўмысна пазбавіла іх, павучкоў, жыцця.
— Канешне ж не! Мая жорсткасць ўсяго і была што ў маёй фізічнай сіле. -Дарэчы, у лесе я паводжу сябе быццам вучаніца-першакласніца, - тлумачыла Каця. – І каб я магла, то нічога б не кранула. І выратаванне гэтых павуцінак я адношу да маёй імклівай фізічнай няўрымлівасці.
— Давай лепш прадоўжым наша падарожжа.
І яны пабеглі на лугавіну да кукурузнага поля.
Тут, у самым ражку вялізнага палетка, дзе красавалася-налівалася спеласцю каралева палёў, сапраўды быў даволі ладны лапік мурожнай травы.
— Якая смаката! – казала казуля Каця, і спраўна адшчыквала сакавітую траўку.
— І насамрэч, сакавітая!
Добра падсілкаваўшыся Лось успомніў пра сваю даўнюю мару.
— А цяпер я прапаную…
— Што прапануеш?
— Нават саромеюся табе прызнацца.
— Кажы, Васіль, не саромейся! Я не буду пасміхацца з тваіх мараў, якія б яны не былі. Абяцаю.
— Я марыў паспрабаваць сёрфінгам заняцца…
— І гэта цудоўна! А што тут сарамлівага? Я вунь ужо ўсіх сваіх родзічаў навучыла стаяць на той чароўнай дошцы. Дарэчы, а яна нават ёсць у мяне. Пабеглі да возера! О-го-гоооо!
Васіль не паспеў ачомацца, як Каця ўжо была ў вадзе. Яна кінула перад сабою дошку і імгненна на ёй аказалася сама. Яна балансіравала, ловячы хвалю і сваімі гнуткімі рухамі разганяла дошку.
Ад задавальнення Каця весела крычала: «Васіль, гэта сапраўны цу-уд! Я ўдзячная табе!»
Лось глядзеў на спрытную Казулю, а сам ўжо пачынаў хвалявацца: ці здолее вось так ён?
Калі яго сяброўка вярнулася на бераг, спытаў:
— Гэта не страшна?
— Зусім не! – Давай я табе пакажу. Вось так бокам станавіся і рабі рухамі ўсім целам. Малайчына!
Лось, здаецца рабіў усё, як і падказвала Каця, але адчувалася, што хвалюецца. Яно і зразумела, адна справа хацець, а іншая – умець. І ў гэты момант Васіль бултыхнуўся ў ваду. Але імгненна падняўся і зноўку, але больш спрытна ўскочыў на дошку і задаў такога газку, што і Каця, і адпачываючыя здзіўляліся:
— Вось дык малайчына!
— Ух ты! – крычэлі іншыя.
— А паспрабуй перакуліцца ў паветры! – не адставалі трэція.
Ён ужо не мог спыніцца і выконваў усе неймавернай складанасці для яго фігуры і трукі, што і сам не мог у тое паверыць. Яму і самому здавалася, што вось зараз адзін недакладны рух і ён акажацца ў вадзе. Адрэналін у яго быў на самым высокім узроўні.
— Няўжо гэта Васіль? – больш за ўсіх здзіўлялася, а яшчэ больш радавалася Каця.
Удосталь пазабаўляўшыся на вадзе, Васіль падзякаваў Кацю за здзяйсненне сваёй мары.
— Я шчаслівы! І ўсё гэта толькі дзякуючы табе, мая сяброўка.
— Ды што я. Вось ты – сапраўдны малайчына! Паказаў клас. Цяпер ты вядомы сёрфер. Цябе вунь колькі люду бачыла! Заўтра глядзі ў газетах пра цябе напішуць, напрыклад пад такім загалоўкам «Лось дае водны клас», альбо «Лось – сёрфер».
— Ну ты, Каця, як скажаш, што і мне смяяцца хочацца, — казаў Васіль, а сам так і паглядаў па баках, ці чуюць іх вясёлую гаворку. На вачах яго, і па твары прабягала радасная ўсмешка і іскрыстыя агеньчыкі задавальнення. І нават шчасця.
А ў самым беразе, на водмелі плавалі вадамеркі. У прыбярэжных чаратах маленькая шэранькая птушачка чаротаўка-барсучок, што карміла ўжо свой трэці за лета вывадак таксама вітала Лася за яго смелыя водныя піруэты:
— Вы, Лось, такі малайчына, што я нават малых сваіх разбудзіла, каб падзівіліся на вашае майстэрста.
— Ды што вы! Гэта неяк само па сабе атрымалася, — адказваў, нібы апраўдваючыся Лось Васіль.
— А вам праўда было страшна?
— Праўда.
Яны адыходзілі ад возера, калі дугою над наваколлем сямікаляровая вясёлка з’явілася. Следам за ёю з’явілася новая, зелянейшая за поплаў, а за ёю сіняя, затым — фіялетавая…
Каця тым часам засмяялася і пабегла да рэчкі. Калі прыбег Васіль, яна ўжо ўвайшла ў раку і забаўлялася з прывабнымі жоўтымі жбаночкамі, штосьці нашэптваючы.
Вечар, як і раніца — мастакі слынныя. Любяць усяму зямному прыгажосць дарыць. Лось не ведаў куды глядзець: ці то на рэчку, дзе яго сяброўка забаўляецца са жбаночкамі, ці то на белы свецячы шар сонца, які каціўся за яркую малінавую стужку небакраю. Ён, той круг, маляваў усё ў свае колеры – аранжавыя, зялёныя, сінія…
Ён так загледзеўся на ўсю гэтую прыгажосць, што не заўважыў як пырснуў цёплы дожджык. І толькі рыжая ў белы гарошак касыначка Каці аказалася побач з яго галавою. Лось удзячна прыхінуўся да лясной сяброўкі, убачыў як на яе касыначцы ігралі-пераліваліся жамчужынкі расы. Яны ўпалі з вярбы.
— Як цікава! – казаў Лось, паказваючы на жамчужынкі.
— Гэта вечар так улагодзіць сваім пэндзалем захацеў. Бач, вунь жоўты прамень на вершаліне сасны распальваецца.
— А вунь і ружовы колер з'яўляецца, - заўважае Лось.
І ў гэтых вечаровых колерах ўзмацняецца вецер, які даносіць разгубленнасць і адчай.
— Чуеш? Хтосьці просіць дапамогі, - спачувальна прамовіла Казуля Каця.
— Так, чую. Гэта дзесьці побач з той самай крынічкай, пра якую я табе расказваў. Пабеглі на дапамогу!
І тут убачылі такую карціну: сойка носіцца туды-сюды вакол дрэў з піскам. То выхапіць з гнязда адно свае птушанятка, каб схаваць у верасах, то зноў уздымаецца да гнязда, каб адвесці ўвагу драпежніка на сябе.
Доўга не чакаючы, Лось падскочыў ажно да самага гнязда і прагнаў каршуна.
— Пайшоў прэч! Знайшоў лёгкую здабычу!
Раптам вецер сціх. Крынчка яшчэ жвавей забруілася-зайграла: вада ў ёй чыстая, сцюдзёная. Пад выглянулым сонцам зазіхацела, запералівалася:
— Пакаштуйце маёй вадзіцы, лясныя сябры!
Прыпалі Лось з Казуляю да шчодрай крынічкі, напіліся, твар абмылі – і пачулі яны, як па ўсім лесе рэха раздаецца: «Дзякуй вам, лясныя сябры за вашую дабрыню і павагу!»
Яны яшчэ доўга стаялі ля крынічкі, успаміналі дзень, што правялі разам. Узгадвалі карысныя справы пад чыстай крынічкай, што зрабілі за дзень.
— А ты, мой дружа, што карыснага зрабіў за сёння, раскажы мне. Я, твой казачнік, іншым разам распавяду табе новую гісторыю.
https://bel.24health.by/prygody-adeli-glamurnyya-razborki/