Site icon Слушна

Магія гукаў. Ірына Свірыдава і Павел Казак запрашаюць на канцэрт класічнай музыкі

Мастацтва

Канцэрты класічнай музыкі — унікальная з’ява. На іх прыходзяць людзі, каб адпачыць і атрымаць асалоду ад гукаў, выканаўцаў, атмасферы.  У Мінску піяністка Ірына Свірыдава рэгулярна ладзіць канцэрты, якія прывабліваюць разнастайнасцю рэпертуару.

Гэтым разам дзяўчына будзе выступаць разам з саксафаністам Паўлам Казаком. Канцэрт пад назвай «Магія саксафона» адбудзецца 28 верасня.

Канцэрт сапраўды варта наведаць тым, хто

  • любіць гукі саксафона альбо ніколі не чуў іх
  •  жадае адключыцца ад штодзённай мітусні і акунуцца ў свет музыкі
  • жадае атрымаць асалоду ад мелодый, ад якіх мурашкі бягуць па целе

Ірына Свірыдава

Другая асаблівасць канцэрта — месца, у якім яно праходзіць. Гэта цёплая, утульная музычная гасцёўня ў цэнтры Мінска «Адажыо» — першая і адзіная ў Беларусі. Калі заходзіш туды — апынаешся ў вытанчаным інтэр'еры. Усім гасцям прапануюць гарбату і прысмакі. Гасцёўня разлічана на 30 чалавек, дзякуючы гэтай камернасці гледачы могуць аказацца вельмі блізка з выканаўцамі, што ўзмацняе ўспрыманне музыкі, а пасля пагутарыць і сфатаграфавацца з артыстамі.

Гэта ідэальны варыянт, каб адпачыць пасля працоўных будняў, унесці больш фарбаў і цікавых падзей у жыццё.

Выканаўцы вучыліся разам у Мінскім Дзяржаўным Музычным Каледжы і Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі на адным курсе.

Пасля шмат гадоў працавалі разам, гралі на конкурсах, канцэртах Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі і іншых пляцоўках Беларусі і замежжа.

Цяпер вырашылі прадставіць слухачам новую праграму.

https://bel.24health.by/staronki-zhyccya-sofi-druker/

Exit mobile version