Site icon Слушна

Медсястра – прафесія або пакліканне?

IV Міжнародны саміт медыцынскіх сясцёр

Прафесія медсястры запатрабаваная. IV Міжнародны саміт медыцынскіх сясцёр, які прайшоў у Мінску пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя, яшчэ раз даказаў гэта. У форуме прынялі ўдзел госці з усёй Беларусі: галоўныя і старшыя медыцынскія сёстры, якія займаюцца арганізацыяй медпрацэсу, і медсёстры-практыкі, якія штодзень працуюць побач з дактарамі.

На сёння тэмпы развіцця медыцынскіх тэхналогій у нашай краіне прад'яўляюць зусім новыя патрабаванні да медыцынскай сястры. Пераглядаецца сама роля медсястры ў сістэме аказання медыцынскай дапамогі.

 

 
Алена Латушкіна
Галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя
У нашай краіне прафесія медыцынскай сястры, акушэркі імкліва развіваецца. Нароўні з урачом агульнай практыкі ўкараняецца новая пасада – медсястра агульнай практыкі. Сёння медсёстрам давяраюць рашэнні ўсё больш складаных задач, якія звязаны з паспяховым развіццём прыярытэтных напрамкаў у сістэме айчыннай аховы здароўя. Менавіта медсястра з'яўляецца сувязным звяном паміж пацыентам і урачом.
 
Ганна Рыжанкова
в.а. дырэктара лабараторыі «ИНВИТРО»
На такім значным для нас мерапрыемстве мы пастараліся сабраць прадстаўнікоў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй для абмену вопытам з калегамі з розных краін. Узнятыя тут найбольш вострыя пытанні, звязаныя з працай медыцынскай сястры, стануць для многіх зыходнай кропкай у павышэнні ўзроўню кваліфікацыі.

Дзякуючы тэлемосту мерапрыемства адначасова адбывалася ў трох краінах і дзесяці гарадах: Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Пермі, Растове-на-Доне, Чэлябінску, Новасібірску, Алматы і Ніжневартаўску.

На саміце падымаліся пытанні пра медыцынскую этыку, прафесійныя навыкі медсястры і пашырэнне межаў яе самастойнай дзейнасці.

Сёння медсястра – гэта ўжо не проста выканаўца распараджэнняў і прызначэнняў урача, а самастойны ўдзельнік лячэбна-дыягнастычнага працэсу. Разам з тым расце і адказнасць за сваю працу.

Усяго было праведзена пяць тэматычных секцый. Секцыя «Прэаналітычны этап лабараторнай дыягностыкі ў працы медыцынскай сястры» была прысвечана прадухіленню лабараторных памылак з-за дэфектаў узяцця біяматэрыяла. На секцыі, прысвечанай прафесійнаму выгаранню, закранулі праблему барацьбы са стрэсам. На секцыі «Першая медыцынская (даўрачэбная) дапамога» засяродзілі ўвагу на асновах аказання першай медыцынскай дапамогі.

 
Ганна Рыжанкова
в.а. дырэктара лабараторыі «ИНВИТРО»
Пры масавым паступленні пацыентаў, калі доктар фізічна не паспявае аказваць дапамогу пацярпелым, медсястра павінна, не разгубіўшыся, распачаць усе неабходныя меры аказання першай дапамогі. Дасведчаная медсястра – гэта заўсёды другая пара рук урача, паколькі, апынуўшыся побач у патрэбны момант, часта ратуе нечае жыццё.
 
Кацярына Шушко
Акушэрка ў лабараторыі «ИНВИТРО»
Такога кшталту мерапрыемствы важныя для нас гэтак жа, як і для медсясцёр. Удзел у іх дае магчымасць павысіць прафесійны ўзровень, пашырыць межы дзейнасці. Акрамя абмену вопытам з калегамі і атрымання ведаў гэта добрая магчымасць усталяваць дзелавыя кантакты і прыўнесці ў сваю працу нешта новае. Мне заўсёды хацелася дапамагаць людзям, ратаваць іх жыцці. Гэта паўплывала на выбар прафесіі. Спадзяюся, што набытыя мной навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі заўсёды будуць запатрабаваныя і яшчэ не раз дадуць магчымасць пацвердзіць свой прафесіяналізм на практыцы.
 
Ганна Рыжанкова
в.а. дырэктара лабараторыі «ИНВИТРО»
Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку Міністэрству аховы здароўя і спадзяемся, што правядзенне такіх самітаў для медсясцёр будзе добрай традыцыяй.

IV Міжнародны саміт медыцынскіх сясцёр яшчэ раз паказаў, што быць прафесійнай медсястрой - гэта заўсёды адказнасць за нечае жыццё. Таму выдатна, калі прафесія — гэта яшчэ і пакліканне!

Фота – Аксана Жураўлёва.

Exit mobile version