Я замужам больш за 20 гадоў, з мужам мы выхоўваем трох сыноў. Усе гэтыя гады ў мяне была мара – наведаць горад Брэст. І вось улетку 2018 года мара спраўдзілася: мы з малодшым сынам і братам пабылі ў гасцях у гэтым цудоўным горадзе.
У Брэсце ёсць на што паглядзець: алея каваных ліхтароў, Зімовы сад, набярэжная, алея скульптур, музей паравозаў, музей выратаваных каштоўнасцяў, Брэсцкая крэпасць.
Але самае ўражлівае відовішча – гэта вечар, калі пачынае цямнець, брэсцкі ліхтаршчык запальвае агонь у газавых лямпах ліхтароў. Наведванне Белавежскай пушчы і чатырохгадзінная прагулка на роварах не стаміла, а нават надала зарад бадзёрасці.
Паехаўшы з горада, мы абяцалі туды вярнуцца ў год святкавання тысячагоддзя Брэста. Гэта выдатна, калі мары спраўджваюцца нават праз шмат гадоў.
Наталля Ганькова, медсястра ДУА «Яслі-сад аграгарадка Дашкаўка»