Мой самы лепшы і доўгачаканы дзень быў 10 верасня 2018 года. У гэты дзень нарадзіўся мой другі сын Міхаіл і першы сын у майго мужа!
Цяжарнасць працякала добра, нягледзячы на тое, што мне 37 гадоў. Роды прайшлі з дапамогай кесарава сячэння, бо дзіця было вялікім – 4700 кг і 60 см. А вось потым здарылася непрыемнасць. Пасляродавае ўскладненне.
Я трапіла ў УЗ ГК «БХМД», дзе правяла 7 дзён у аддзяленні рэанімацыі. Усё скончылася добра.
Я вельмі ўдзячная ўсім супрацоўнікам: урачам, медсёстрам, санітарачкам УЗ «2ГРД» і УЗ ГК «БХМД» – за тое, што дапамагалі ў цяжкі перыяд майго жыцця, паставілі на ногі і я цяпер разам з сынам дома! Гэты перыяд у маім жыцці быў цяжкім, але самым шчаслівым і запамінальным!