Адзін з лепшых дзён у 2018 годзе для мяне – гэта 9 верасня 2018 года, калі я ўзяла ўдзел у Мінскім паўмарафоне.
Мінскі паўмарафон
Спачатку было прыемнае хваляванне, як быццам я ўдзельнічаю ва ўсеагульным спартыўным чарадзействе.
Затым прыемнае хваляванне змянілася на адчуванні, як быццам я здаю дзяржаўны экзамен – гэта ўжо было на старце. Ранішні сняданак прыўнёс свае «цяжкія» імгненні (цяпер перад прабежкай я больш не ем), і спякота (верасень сёлета быў на здзіўленне гарачым) трохі разладзіла планы на хуткасны рэжым...
Але ўсё роўна кайфу было так шмат, што яго б хапіла на ўсіх, хто бег і не бег у гэты дзень у слаўным Мінску! Я адчувала адзінства са сваім народам, адчувала, што мы дыхаем ва ўнісон, ведала, што мы думаем у адным кірунку. Гэта, напэўна, і ёсць любоў да Радзімы.