Site icon Слушна

Мой лепшы дзень-2018. Святлана Маслоўская

Jpeg

Адзін з лепшых дзён у 2018 годзе для мяне – гэта 9 верасня, калі я ўзяла ўдзел у Мінскім паўмарафоне.

Праўда, мой забег быў сціпла кароткім, усяго толькі 5,5 км, але ён быў доўгачаканым і таму багатым на эмоцыі. Яны былі рознымі, мяняліся з часам і кіламетрамі.

Спачатку было прыемнае хваляванне, як быццам я ўдзельнічаю ва ўсеагульным спартыўным чарадзействе.

Затым прыемнае хваляванне змянілася на адчуванні, як быццам я здаю дзяржаўны экзамен – гэта ўжо было на старце. Ранішні сняданак прыўнёс свае «цяжкія» імгненні (цяпер перад прабежкай я больш не ем), і спякота (верасень сёлета быў на здзіўленне гарачым) трохі разладзіла планы на хуткасны рэжым...

Але ўсё роўна кайфу было так шмат, што яго б хапіла на ўсіх, хто бег і не бег у гэты дзень у слаўным Мінску! Я адчувала адзінства са сваім народам, адчувала, што мы дыхаем ва ўнісон, ведала, што мы думаем у адным кірунку. Гэта, напэўна, і ёсць любоў да Радзімы.

Exit mobile version