Імкненне да стабільнасці і камфорту можа быць як вялікім матывам для дасягнення мэтаў, так і багнай, у якой захлынецца мужчынская сіла.
Пра тое, як яна фарміруецца, ці трэба баяцца моцных жанчын і ці павінен служыць у войску сапраўдны мужчына – у нашай сённяшняй мужчынскай размове. Экспертам выступіўмагістр псіхалагічных навук, гештальт-тэрапеўт, супервізар Маскоўскага Гештальт Інстытута, старшыня праўлення заснавальнікаў АГА «Цвярозая Сіла» Брэста Аляксандр Тыманюк.
Аляксандр Тыманюк
Магістр псіхалагічных навук, гештальт-тэрапеўт, супервізар Маскоўскага Гештальт Інстытута, старшыня праўлення заснавальнікаў АГА «Цвярозая Сіла» Брэста
Мужчына, які ўвесь час сядзіць дома, памірае пры жыцці. Ён не судакранаецца з цяжкасцямі, а яны патрэбныя яму для агранкі характару. Любое дасягненне патрабуе выхаду з зоны ўласнага камфорту. Але маркетынг нам агрэсіўна навязвае лад жыцця, у якім трэба прыкладаць мінімум высілкаў. І перад гэтым цяжка выстаяць. Вось бандаж на прэс, каб без працы напампаваць цягліцы. Вось гатовыя праграмы па любым пытанні, голыя жанчыны паўсюль. Нічога дамагацца не трэба. Лежачы на канапе, можна ў інтэрнэце і пазнаёміцца, і пафліртаваць. Многія хлопчыкі не хочуць выходзіць з кватэры. Яны так і сядзяць да сівых валасоў побач з камп'ютарам і мамай, якая паднясе ўсё гатовае. Гэта шлях у нікуды. Жанчына павінна зразумець, што мужчынская вотчына – знешні свет. І літаральна выпхаць туды мужчын. Хатні мужчына з часам становіцца не цікавы ні сабе, ні сваёй партнёрцы.
Больш падрабязна глядзіце відэа на канале нашага партнера партала Здаровыя людзі.
Відэа – Генадзь Сукач.