Вядучы рэдактар нашага інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» Кацярына Гайваронская і дырэктар Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» Ірына Жыхар узялі ўдзел у праграме «Настрой» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Падчас размовы абмяркоўвалі важнае мерапрыемства ў Віцебску – «Школа здароўя для анкапацыентаў і іх блізкіх», якое пройдзе там 29 лістапада, у гэтую пятніцу. А яшчэ – разважалі, як важна захоўваць бадзёрасць духу, пазітыўнае стаўленне да жыцця нават у цяжкіх сітуацыях, як заставацца актыўным і энергічным у халодную пару года. Прыгадалі таксама цікавыя факты пра колератэрапію і ўплыў колеравай гамы на настрой і стан чалавека.
Інфармацыйны партал «Здаровыя людзі» шчыра дзякуе выдатным вядучым праграмы «Настрой» Святлане Мятлевай і Віктару Шулешку за запрашэнне і ўвагу да нашага праекта і Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця».
Слухайма запіс радыёэфіру! Гэта сапраўды цікава, пазнавальна і карысна!