Пернікі на мёдзе маюць багаты і далікатны густ, які не падобны на іншыя віды аналагічных прысмакаў. Мяккія, простыя і лёгкія ў падрыхтоўцы ў хатніх умовах, яны адрозніваюцца арыгінальным смакам.
Мядовыя пернікі з глазурай можна прыгатаваць як падарунак да любога свята, асабліва, калі спакаваць іх у прыгожую скрынку ці пакет. Пры гэтым іх можна зрабіць незвычайнымі і ўпрыгожыць дэкаратыўнымі элементамі, такімі як глазура, карамель, маленькія цукеркі ці дражэ. А затым выкарыстоўваць як дэкарацыю на святочным стале для стварэння агульнай атмасферы ўрачыстасці.
Рэцэпт мядовага перніка прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты
- Мука пшанічная в/г — 400 гр.
- Мука жытняя — 100 гр.
- Масла вяршковае — 150 гр.
- Цукар — 100 гр.
- Мёд — 120 гр.
- Сода — 1 ч.л
- Яйка — 1 шт.
- Соль — 1/2 ч.л
Водар для пернікаў
- Мускатны арэх — 0,5 ч. л.
- Імбір — 0,5 ч. л.
- Кардамон — 0.5 ч.л.
- Гваздзік — 0,5 ч.л.
- Карыца — 2 ч.л.
- Перац чорны — 0,5 ч.л.
Для начыння
- Любы густы джэм ці павідла
Спосаб прыгатавання
У місцы злучыць цукар, мёд, масла.
Дзя вадзяной бані ускіпяціць ваду ў рондалі, зрабіць агонь на мінімум, паставіць на баню міску з мядова-масляной сумессю.
Грэць пры памешванні да поўнага растварэння цукру.
Зняць з агню, ахалодзіць на стале да цёплага стану, усыпаць соду, добра перамяшаць. Пойдзе рэакцыя, пачне утварацца пена . Пачакаць пакуль пена пачне асядаць.
Дадвць яйка і спецыі, добра размяшаць.
Дадаць усю жытнюю муку, затым патрохі пшанічную, яе можа спатрэбіцца трохі меньш ці трохі больш. Замясіць мяккае, неліпкае цеста, кансістэнцыі як мяккі пластылін.
Памясціць цеста ў пакет і пакінуць у халадзільніку на гадзіну. Можна на некалькі дзён.
Як цеста добра застыне, раскатаць яго ў пласт таўшчынёй 0,5 мм.
Для фармоўкі пернікаў спатрэбіцца спецыяльная форма , калі яе няма , можна выразаць кружочкі пры дапамозе шклянкі.
Выкласці пернікі на пергамент. Духоўку разагрэць на 180 градусаў. Выпякаць 7-10 хвілін, у залежнасці ад магчымасцей вашай духоўкі.
Выкласці пернікі на пергамент.
Духоўку разагрэць на 180 градусаў. Выпякаць 7-10 хвілін, у залежнасці ад магчымасцей вашай духоўкі.