21.06.2023
21.06.2023

Мяняе жыццё да лепшага. Як ёга ўплывае на арганізм чалавека?

logo
Здароўе дарослых
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ёга лічыцца адной з самых унікальных і эфектыўных сістэм аздараўлення арганізма. Яна спалучае ў сабе комплекс фізічных практыкаванняў, дыхальных тэхнік і канцэнтрацыю ўвагі.

Рэгулярныя практыкі мяняюць жыццё да лепшага і прыводзяць да дзіўных вынікаў для здароўя. Даведаемся, якую карысць ёга прыносіць жанчынам і мужчынам, ці можна займацца дзецям і цяжарным і каму практыка можа быць супрацьпаказана.

Навуковыя даследаванні пацвярджаюць тэрапеўтычны эфект ёгі. Даказана, што сістэматычныя заняткі нармалізуюць фізіялагічныя працэсы ў арганізме і выдатна ўплываюць на ўсе органы і сістэмы. Яны -

  • Паляпшаюць стан хрыбетнага слупа. За кошт ухілення дэфармацыі хрыбетніка і зашчамлення нервовых канчаткаў знікаюць болі ў спіне і шыі.
  • Нармалізюць гарманальны фон. Выпраўленне асанкі паляпшае функцыянаванне падстраўнікавай і шчытападобнай залозы, ухіляе засмучэнні ў палавой сферы, паляпшае сэксуальнае здароўе жанчын і мужчын.
  • Зніжаюць вагу, паляпшаюць постаць. Практыкаванні ўмацоўваюць цягліцавы гарсэт усяго цела, паскараюць метабалізм, паляпшаюць працу страўнікава-кішачнага тракта.
  • Развіваюць гнуткасць, пластычнасць. Падвышаецца эластычнасць сухажылляў, сыходзіць напруга з цягліц.
  • Нармалізуюць працу сардэчна-сасудзістай сістэмы. Глыбокае дыханне забяспечвае дадатковы прыток кіслароду да ўнутраных органаў, стабілізуе сэрцабіцце, паскарае цыркуляцыю крыві.
  • Падвышаюць імунітэт. Скарачэнне і расцяжэнне цягліц стымулюе рух лімфы ў арганізме, што дазваляе лягчэй спраўляцца з інфекцыямі, прадухіляе ўтварэнне ракавых клетак.

Карысць ёгі для жанчын

Ёга для жанчын

Жанчыне ёга дапамагае наладзіць працу эндакрыннай сістэмы, а ад яе правільнага функцыянавання шмат у чым залежыць здароўе, самаадчуванне і эмацыйны стан прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Практыка ёгай дае наступныя карысныя эфекты для арганізма жанчын:

  • нармалізуе месячны цыкл;
  • палягчае прадменструальны сіндром, сімптомы клімаксу;
  • пазбаўляе ад мігрэні (памяншае болевыя адчуванні і частату прыступаў);
  • запавольвае працэсы старэння;
  • павялічвае лібіда;
  • пазбаўляе ад бессані і начных кашмараў;
  • памяншае менструальныя болі;
  • здымае стомленасць з ног, ацёкі;
  • дапамагае зменшыць вагу, падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме;
  • умацоўвае нервовую сістэму.

Дыхальныя тэхнікі паляпшаюць цыркуляцыю крыві і сілкаванне тканін усіх органаў. Гэта наладжвае іх працу, спрыяльна адбіваецца на скуры, здароўі суставаў, агульным тонусе арганізма.

Карысць ёгі для мужчын

Карысць ёгі для мужчын

Рэгулярныя практыкі станоўча ўплываюць на мужчынскае здароўе. Многія паставы (напрыклад, Падмасана, Бадха Конасана, Джану Шыршасана) стымулююць прадсталёвую залозу, павялічваюць цыркуляцыю крыві ў органах малога таза, што станоўча адбіваецца на патэнцыі.

Заняткі ёгай расцягваюць паяснічна-крыжавы аддзел пазваночніка, уздзейнічаюць на тазасцегнавыя суставы. Тут часта заціскаюцца нервовыя канчаткі, ад якіх залежыць мужчынская сіла.

Практыка стабілізуе гарманальны фон мужчыны: адбываецца стымуляцыя наднырачнікаў і яечкаў, павялічваецца выпрацоўка тэстастэрону.

Акрамя павышэння патэнцыі і паляпшэння якасці палавога жыцця, ёга дапамагае развіваць такія неабходныя якасці для мужчыны, як упэўненасць у сабе, мэтанакіраванасць, стрэсаўстойлівасць, самадысцыпліна.

Карысць ёгі для цяжарных

Карысць ёгі для цяжарных

Жанчыны, якія практыкавалі ёгу да цяжарнасці, на ранніх тэрмінах могуць працягваць выконваць звыклы для сябе комплекс асанаў. Неабходна толькі выключыць паставы, у якіх рэзка змяняецца становішча цела, існуе рызыка зваліцца, адбываецца сціск унутраных органаў (некаторыя скручванні, нахілы).

З другога трыместра нельга выконваць практыкаванні, лежачы на жываце. У трэцім трыместры рэкамендуецца аддаваць перавагу дыхальным практыкам і асанам, якія выконваюцца стоячы ці на баку.

Пачынаць практыкаваць ёгу можна з любога тэрміна, але толькі пасля кансультацыі з доктарам ды інструктарам, якія падбяруць нагрузку ў адпаведнасці са станам здароўя.

Карысць заняткаў ёгай пры цяжарнасці:

  • памяншаюцца праявы таксікозу;
  • знікае боль у спіне;
  • змяншаецца рызыка ўтварэння расцяжак;
  • умацоўваюцца мышцы тазавага дна і спіны;
  • памяншаюцца ацёкі, цяжар у нагах;
  • з'яўляецца пазітыўны настрой.

Практыка дапамагае падрыхтаваць арганізм будучай мамы да родаў, знізіць болі і аблегчыць пасляродавы перыяд. Некаторыя асаны стымулююць лактацыю.

Карысць ёгі для дзяцей

Карысць ёгі для дзяцей

Ёга добрая тым, што ёй можна пачаць займацца ў любым узросце, з любым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі. Для дзяцей практыкі не менш карысныя, чым для дарослых, а займаюцца дзеткі звычайна з вялізным задавальненнем.

Ёга дапамагае дзецям:

  • фарміраваць правільную постаць і выпраўляць ужо наяўныя парушэнні;
  • развіваць гнуткасць і каардынацыю;
  • навучыцца валодаць сваім целам, рознымі групамі цягліц;
  • удумліва ставіцца да здароўя;
  • умацоўваць імунітэт;
  • развіваць увагу і канцэнтрацыю ўвагі;
  • пазбавіцца ад запораў, нармалізаваць страваванне;
  • навучыцца самавалоданню і самакантролю.

Заняткі ёгай адрозніваюцца ад іншых відаў спорту і фітнэсу тым, што ў іх няма спаборніцкага фактару.

Шкода і супрацьпаказанні ёгі

Шкода і супрацьпаказанні ёгі

Заняткі ёгай аказваюць значнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Нажаль, не заўсёды карыснае пры наяўных захворваннях ці перанесеных траўмах. Выкананне некаторых практыкаванняў можа пагоршыць плынь хваробы ці нанесці шкоду.

Кожны, хто вырашыў практыкаваць ёгу, павінен улічваць свой узрост, стан здароўя, асаблівасці пабудовы цела. Магчыма, маюцца абмежаванні ці супрацьпаказанні для выканання некаторых асан.

Ёга супрацьпаказаная пры наступных дыягназах:

  • гіпертанічная хвароба 2 стадыі і вышэй;
  • падвышаны унутрачарапны ціск;
  • інфекцыі галаўнога або спіннога мозгу;
  • анкалагічныя захворванні;
  • цяжкія паразы сэрца і сасудаў;
  • захворванні крыві;
  • інфекцыйныя захворванні суставаў;
  • абвастрэнне хранічных захворванняў стрававальнай сістэмы (халецыстыту, панкрэатыту і г.д);
  • цяжкія чэрапна-мазгавыя траўмы;
  • абвастрэнні міжпазванковых кіл;
  • шызафрэнія.

Нельга практыкаваць раней, чым праз паўгода пасля хiрiрiчнага ўмяшання, пераломаў костак, iнсульту, iнфаркту мiякарда.

Перад пачаткам заняткаў важна пракансультавацца з урачом ды iнструктарам ёгi. Многія захворванні і станы здароўя патрабуюць толькі выключэння тых ці іншых асан са штодзённай практыкі, не з'яўляючыся абсалютнымі супрацьпаказаннямі.

https://bel.24health.by/ankolag-fizkultura-znizhae-ryzyku-recydyvu-raku/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама