Site icon Слушна

На Марсе файна! Альбо чым вас уразяць салігорскія тэрыконы?

Салігорскія тэрыконы

Неўзабаве я буду на сапраўдным Марсе...

Тэрыконы

«Крутыя горы і кратары, нішто не параўнаць з тамашнімі захадамі» – песня вядомага спевака грае ў вушах і цалкам адпавядае таму, што я пабачу ў Салігорску, але аб усім па чарзе.

Мы добра ведаем Гранд-Каньён у ЗША і  Чарынскі каньён у Казахстане з іх чырвонымі насыпамі камянёў, якія складаюцца ў падабенства маленькіх гор, працяглымі каньёнамі, дзе гуляе вандроўнік-вецер і атмасферу, якая дужа нагадвае вайб Марсу з кінаэкранаў. Аднак, такое месца ёсць і ў беларусаў. Прычым сваеасаблівае.

Замест насыпаў з чырвонага камяню – салёныя горы да 130 метраў увышыню, замест каньёнаў – вузкія сцежкі шырынёй у адну машыну паміж кратэрамі з вадою і ветрам, які намагаецца цябе туды скінуць. А вось вайб Марсу той жа самы!

Як  можна прачытаць на розных сайтах, якія апісвалі гэтае магічнае месца, будзе шмат знакаў пра забарону наведвання кар’ераў. Але ёсць адзін нюанс. Я аніводнага не знайшоў, таму пакуль іх зноў не паставілі, заклікаю паехаць у месца, дзе ў паветры ты адчуваеш характэрны пах солі і дзе вецер заносіць гэтую соль паміж тваімі валасамі.

На жаль, крокам туды змогуць дайсці толькі заўзятыя вандроўнікі, бо ад станцыі «Калій 1», самага блізкага пункту, куды давязе грамадскі транспарт, трэба ісці 7-8 кіламетраў. Калі ў вас няма машыны альбо магчымасці прыехаць з кімсьці, то прапішу для вас танны варыянт перамяшчэння да беларускай чырвонай планеты.

З Мінска да Салігорска можна даехаць двума шляхамі: заказаць маршрутку і напрамкі даехаць да горада і адтуль ужо крокам ісці да шахт або (больш танны варыянт) даехаць на электрычцы да Асіповічаў (2 гадзіны ) і адтуль да станцыі «Калій 1» (таксама 2 гадзіны) і ўжо дакрочыць да кар’ераў.

Вядома, вы можаце паспрабаваць застопіць машыну ў неабходным вам напрамку, каб скараціць адлегласць, аўтаспын ніхто не адмяняў.

https://bel.24health.by/krugasvetka-na-rovary-top-10-velamarshrutau-pa-belarusi/

Exit mobile version