Site icon Слушна

«Не час быць супермэнам». 5 спосабаў самападтрымкі для мужчын

самападтрымка для мужчын

«Цёмна, ссунутыя ўсе шторы. У мужа 37.2». Шмат каму знаёмы гэты вясёлы вершык пра мужчынскую недаверлівасць з нагоды свайго здароўя. А што ўжо казаць пра цяперашнія часы, калі трывога ва ўсім грамадстве зашкальвае. Мужчынам нялёгка. Што больш за ўсё хвалюе моцны пол падчас пандэміі і як дапамагчы сабе супакоіцца?

Пра пяць спосабаў самадапамогі распавёў пастаянны эксперт праекта «Пра што маўчаць мужчыны» Максім Пылёў, практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс».

Дзве крайнасці – два страхі

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
У перыяд пандэміі ёсць дзве вялікія групы мужчын. Адны вельмі трывожна ставяцца да найменшых прыкметаў нядужання, а іншыя, наадварот, выхваляюцца, маўляў, «мне ўсё хоць бы што». У цэлым у жыцці ў мужчын ёсць два самыя вялікія страхі: сэксуальнай імпатэнцыі і фінансавай. І самая распаўсюджаная тэма, з якой яны цяпер звяртаюцца, – страх страты працы, эканамічныя праблемы. І яшчэ трывога. Але, як яны кажуць, не за сябе, а за сваіх родных: «Сам захварэць не баюся, але страшна, што нешта можа здарыцца з кім-небудзь з блізкіх». Для мяне гэта цікавы момант. Сустрэча з экзістэнцыяльнымі рэчамі, жыццём і смерцю, выклікаюць шмат унутранага напружання. Чалавеку нашмат прасцей сказаць пра тое, што памрэ хто-небудзь з блізкіх, чым падумаць, што гэта можа адбыцца з ім. Гэта псіхалагічная абарона. Але немагчымасць сустрэцца з уласным бяссіллем з нагоды свайго заканчэння спараджае ўнутранае напружанне, якое ў рэшце рэшт намі счытваецца як трывога.

Чым трывога адрозніваецца ад страху?

Страх апрадмечаны, мы баімся чагосьці пэўнага. А трывога – пра штосьці дыфузнае, размытае. Калі ёсць магчымасць аднесці яе да пэўнага аб'екту, яна набывае статус страху, і напружанне сыходзіць. Бо калі я ведаю, чаго баюся, у мяне могуць быць рашэнні, як з гэтай сітуацыяй справіцца. Таму важны момант – перавесці трывожнасць у частку канкрэтнага страху.

Калі мужчына кажа, што турбуецца з нагоды фінансавых праблемаў, я разгортваю гэта да пытання:

Чаго ты баішся ў рэшце рэшт?»

Як правіла, гэта фундаментальныя рэчы: памерці ад голаду, ад холаду. Г.зн. пра пагрозу жыцця. З нагоды самога віруса: тут шлях ад трывогі да страху бліжэй. Калі трубяць усюды пра колькасць смерцяў, распавядаюць страшныя лічбы, абстаноўка вакол нагнятаецца, стан трывогі, панікі ўзмацняецца.

5 мужчынскіх спосабаў дапамагчы сабе падчас крызісу

5 спосабаў самападтрымкі для мужчын

1. Звяртацца па падтрымку

Пра важнасць фарміравання для любога мужчыны так званага мужчынскага кола ў матэрыялах праекта «Пра што маўчаць мужчыны» мы гаварылі не раз. У крызісныя часы гэты рэсурс вельмі важны.

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Гэта могуць быць сябры, калегі, знаёмыя са спартыўнай секцыі і інш. Тыя людзі, з якімі можна адкрыта паразмаўляць, выказацца, размясціць свае перажыванні. Напрыклад, мы са сваімі сябрамі-псіхолагамі п'ем гарбату праз Zoom і падтрымліваем адзін аднаго. Гэта праўда дапамагае. Слова – моцны інструмент. Калі мы пераводзім эмоцыі ў словы і можам быць пачутымі, гэта лекі. Добра, калі ёсць энергія пазлавацца, выплюхнуць агрэсію. Гэта зніжае ўзровень трывожнасці. Калі немагчыма з кімсьці адкрыта размаўляць, выплюхваць яе можна экалагічна: напрыклад, крычаць у падушку, біць яе.

 2. Мець стасункі з бацькам або бацькавай фігурай

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Для мужчыны ў перыяд крызісу вельмі важна, каб была магчымасць абаперціся на кагосьці больш мудрага і моцнага. Не ва ўсіх адносіны з бацькамі прадуктыўныя, шмат у каго іх няма ў прынцыпе. Але могуць быць дзядзькі, дзядулі, больш старэйшыя і вопытныя таварышы, да якіх рэальна прыйсці па параду. Выконваць такую функцыю могуць і псіхатэрапеўты-мужчыны.

3. Вучыцца дамаўляцца

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Крызіс – не час быць супермэнам. Часта для мужчыны прызнаць той факт, што ён не ўсемагутны і таксама мае патрэбу ў клопаце і разуменні, няпросты. Паказваць сябе як чалавека, якому не страшна, які з усім справіцца, усіх уратуе, цягне за сабой тое, што мужчына зламаецца і замест дапамогі можа стаць клопатам. Таму трэба дамаўляцца з блізкімі пра тое, што вам таксама патрэбная іх дапамога.

4. Сачыць за сваім здароўем

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Важна захоўваць свой фізіялагічны рэсурс, рабіць усё, што вам даступнае, для падтрымання добрага стану цела: выконваць распарадак дня, абавязкова высыпацца, не забывацца паесці, харчавацца тры разы на дзень, не аб'ядацца перад сном, займацца фізкультурай, сэксам. Тэхнік, як справіцца з трывогай, мноства. Усе яны накіраваныя на тое, каб зрушыць фокус з негатыўных думак на штосьці іншае, усвядоміць сябе ў моманце. Трывога – пра тое, што немагчыма кантраляваць. Мы можам знайсці, што ў нашай уладзе: рабіць свядома простыя рэчы. Гэта падобна да медытатыўных практык. Напрыклад, калі гатуеце каву, сачыце за кожным вашым дзеяннем вельмі ўважліва: вазьміце чайнік, адкрыйце ваду, дакраніцеся да крана, паглядзіце, як вада ідзе; запоўніце чайнік, заўважайце, як вада запаўняе яго; выключыце кран (звярніце ўвагу, як рухаецца ручка), пастаўце чайнік грэцца, назірайце, як які гук з'яўляецца. Сэнс у тым, каб зрабіць усвядомленымі тыя рэчы, якія раней выконваліся на аўтамаце. У гэтым плане шыкоўны механізм развіцця ўсвядомленасці – неабходнасць не чапаць твар. Бо звычайна мы нават не заўважаем, як робім гэта. Цяпер нам трэба аднавіць гэты кантакт з самім сабой.

5. Паўнавартасна адпачываць, займацца па магчымасці хобі

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Ёсць простая ісціна: чым больш нам кажуць, што нешта абавязкова трэба рабіць, тым больш супраціву гэта выклікае. Так уладкаваны чалавек. Так што размовы пра тое, што мужчына зараз павінен займацца толькі сур'ёзнымі справамі і не адцягвацца ні на што іншае, могуць правакаваць такую ж рэакцыю. Адпачынак і хобі для душы здольныя даць тыя сілы і энергію, якія патрабуюцца для змагання з сучаснымі праблемамі.
Exit mobile version