Site icon Слушна

Натарыусы – здаровым людзям

14 кастрычніка на стэндзе «Здаровыя людзі» ў межах выставы «Мацярынства і дзяцінства» прайшла 2-гадзінная кансультацыя натарыусаў.

Абсалютна бясплатна для наведвальнікаў нашай экспазіцыі яе правялі загадчыца натарыяльнай канторы Мінскага раёна №2 Мінскай вобласці Вольга Серафіновіч і метадыст натарыяльнай палаты Мінскай вобласці Наталля Дмітрачэнка.

Вялікая колькасць пытанняў, што задавалі бацькі, была звязана з выездам дзяцей за мяжу на адпачынак, аздараўленне, для атрымання адукацыі ці проста ў госці. Ці трэба атрымліваць згоду другой паловы і ў якіх выпадках, ці можа нязгода законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці стаць перашкодай для яго выезду за межы краіны, якія дакументы неабходна прадставіць у натарыяльную кантору для пацвярджэння згоды на выезд ... Вось далёка не поўны пералік пытанняў, адказы на якія далі кваліфікаваныя спецыялісты. Дарэчы, у бліжэйшы час на партале «Здаровыя людзі» будзе размешчаны падрабязны матэрыял, прысвечаны актуальнай тэме.

Акрамя таго, наведвальнікаў нашага стэнда цікавілі нюансы заключэння шлюбнай дамовы, адрозненні паміж завяшчаннем і дамовай дарэння, а таксама магчымыя варыянты пагаднення аб выплаце аліментаў.

Exit mobile version