У Мінску пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прайшоў XXV Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO – 2018. Галоўная частка форуму – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў інтэрнэт-прэміі «TIBO 2018».
Сярод пераможцаў – тры інтэрнэт-рэсурсы, створаныя на базе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік » пад эгідай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Першае месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў органаў дзяржаўнага кіравання заняў афіцыйны сайт Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь*.
Лепшым у намінацыі «Культура, забавы, мерапрыемствы», паднамінацыі забаўляльныя рэсурсы і медыяпарталы, стаў інфармацыйны партал 24health.by.
Золата ў намінацыі «Для дзяцей і юнацтва» аддалі парталу для падлеткаў teenage.by.
Віншаванне з заслужанай перамогай у адрас супрацоўнікаў Рэдакцыі газеты « Медыцынскі веснік» накіраваў міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка:
«Аўтарытэтнае журы прызнала лепшымі ў сферы папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод дарослых і дзяцей нашай краіны парталы РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» 24health.by і teenage.by. Гэта сведчыць пра тое, што інтэрнэт-рэсурсы створаны на самым высокім тэхнічным узроўні і напоўнены цікавымі і карыснымі для шырокай аўдыторыі матэрыяламі. За невялікі адрэзак часу парталы спадабаліся карыстальнікам не толькі з Беларусі, але і з многіх іншых краін.
Віншую з заслужанай перамогай унікальную каманду журналістаў і медыкаў, якая працавала над стварэннем інтэрнэт-праектаў, і выказваю персанальную падзяку Вользе Іванаўне Святліцкай – кіраўніку парталаў, кандыдату медыцынскіх навук».
*Афіцыйны сайт Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь* http://minzdrav.gov.by/