Site icon Слушна

Падарожжа авантурыста Шурыка (казка) + аўдыё

Падарожжа Шурыка

https://slushna.by/wp-content/uploads/2023/10/Padarozhzha_Shuryka.mp3?_=1

https://slushna.by/wp-content/uploads/2023/10/Padarozhzha_Shuryka2.mp3?_=2

Спаў Шурык у нядзелю, спаў аж да вечара, пакуль Месяц ў яго пакой не пасвяціў. Ды так зырка заглянуў, што не адразу зразумеў, што гэта? Няўжо ў школу праспаў.

– Фууу, нават узмакрэў ад такой думкі. Забыўся, што зараз канікулы…”

Ажно Месяц першым пачаў:

– Не здзіўляйся, хлопчык, гэта я так нечакана з’явіўся гарамі прыкрыўшыся. Зачапіўся сваімі старымі ды высокімі гарамі за вашу планету, што за морам-акіянам, і знізіўся ніжэй звычайнага. Вось ля цябе і з’явіўся.

Хлопчык напачатку разгубіўся: “Ці не сасніў я ўсё гэта, ці не!” І паспрабаваў ушчыкнуць сябе за вуха, адчуў боль. Значыццца, не сасніў.

– Ды вы, спадар Месяц, не размаўляйце так гучна, а тое бацькі пачуюць. А ведаеце, які мой тата строгі, будзе і мне, канечне, але ж і вам дастанецца.

Хлопчык і Луна

– І што ж ён можа зрабіць з Месяцам?

– А хаця б стрэліць!

– Не смяшы мяне, мой хлопчык. Вазьмі лепш ды падыйдзі бліжэй, разгледзь мяне, паспрабуй маю цвярдзель.

– І праўда, як каменне, калі не як алмаз. І надта ж ледзяны, – ускараскаўся як не да паловы глыбы.

Пакуль Шурык шчупаў, гладзіў, нават спрабаваў лізаць глыбу, Месяц апусціўся яшчэ ніжэй.

– Ну што ты знямеў, злазь! Досыць! Відаць, спадабалася мая загадкавасць?

– Дядзька Месяц, я так марыў да цябе выправіцца ў падарожжа. – Хтосьці жыве марай аб летнім адпачынку, хтосьці аб удалай рыбалцы ці проста басякаваць па вуліцах ды па крамах, а я даўно марыў трапіць на Месяц. Нават тое-сёе ведаю пра вас! Можа гэта і авантура з майго боку і рызыка вялікая, але надта ўжо хочацца – шчабятаў як малады верабейка Шурык.

– І што ты ўжо такое цікавае пра мяне даведаўся?

– Вось, напрыклад, пра тое, што міжпланетная станцыя “Месяц-25”, што зараз знаходзіцца на Паўднёвым полюсе, ў экватарыяльнай зоне, а не ў каляпалярнай, як гэта было паўвека таму. І што яна, станцыя тая, першай у гісторыі чалавецтва будзе шукаць ваду ў тых мясцінах.

– Малайчына! Так, гэта станцыя прааналізуе мой грунт, правядзе доўгатэрміновыя навуковыя даследванні, у прыватнасці, вывучыць верхні слой рэгаліта майго Паўднёвага полюса, а таксама экзасферы...

– Так, так! Я ведаю што такое экзасфера! – Гэта адзін з верхніх слаёў атмасферы пасля мезасферы і тэрмасферы. Значыць будуць вывучаць знешнюю частку атмасферы.

– Хто толькі не марыць даследаваць мяне! Не толькі спадарожнікі Зямлі, але і цэлыя місіі і нават базы намерваюцца на мне пабудаваць. Чалавеку ўсяго мала – ведаў, даброт…

– Дык гэта ж добра, калі чалавек многае ведае! – Я, напрыклад, вельмі хацеў бы  працаваць у гэтым кірунку, –  горда працягваў Шурык.

– Ну, дык што не перахацеў злятаць на Месяц? –  Ведай: другой прапановы можа не быць.

– Не, што вы! Адкладваць на паслязаўтра не будзем. Апярэдзяць і вокам не міргнуць. Тут кожная хвіліна можа граць ролю першаадкрывальніка. Лепш хай падымуць на ўра, чым ціха калупацца ў невядомым накірунку. Трэба ўсё рабіць своечасова. Я гатовы!

– Малайчына! З гутаркі хлеба не паясі. Толькі прыдзецца табе крыху падрасці.

Так прайшоў цэлы год.

Неўзабаве, адной ноччу, побач з Шурыкавым акном, спыніўся касмічны карабель – не карабель, дырыжабль – не дырыжабль ці субмарына якаясь. Зусім не такі які бачыў Шурык у кнігах і па тэлевізары. Гэта быў срэбнабокі з шырокімі крыллямі і доўгім носам зоркалёт, які так і маніў сваёй загадкавай прыгажосцю хутчэй залезці ў яго нутро.

– Залазь, касманаўт! – пачуўся знаёмы голас.

Толькі ён сеў у вызначанае для падарожніка крэсла, як штосьці за плячыма зашавялілася, зашчыкатала. Адвярнуўся, а крэсла тое ўміг прыняло  форму яго цела, і стала вельмі камфортна і прыемна.

– Уууу, ляцім! Э-эх, ляцім! Зоркалёт! Даганяй – не дагоніш – у захапленні крычаў шчаслівы Шурык.

Тут жа перад ім з’явіўся невялічкі сярэбранага колеру столік з персанальным камп’ютэрам і навушнікамі. Побач – сіфон з нейкай зеленаватай вадкасцю. Паколькі ён сасьмяг, пацягнуўся да шклянкі. Выпіў, усміхнуўся:

– Смачная, як у нас на Зямлі, быццам крынічная.

– Не, не такая! – пачуўся голас у навушніках. – Гэта іанізаваная праз мой грунт вада, толькі для цябе.

– Адкуль вы ведаеце, што мне патрэбна? – здзіўлена запытаў Шурык.

– Я ўсё ведаю пра цябе! – прамовіў Месяц. – Як толькі ты сеў у крэсла, цябе даследвалі.  Цяпер нам вядома пра твой арганізм, дружа!

– І што вы ўбачылі ў мяне?

– Нічога кепскага! Толькі давай выхад сваёй энергіі, не стрымлівай сябе. Займайся спортам і прытрымлівайся рэжыму. І галоўнае – больш чытай.

– Штосьці мне ваш голас нагадвае.

– А я памятаю цябе, Шурык!

– І я ўспомніў! Цудоўна! – выдыхнуў хлопчык. –  Гэта калі вы былі на калясніцы разам з Фаэтонам ці Геліясам?

– Ты глядзі, які пільны! Так, з Геліясам. – Ну вось, так што мы з табою, калі можна так сказаць, старыя сябры, –  казаў Месяц, прыязна ўсміхаючыся. – Цудоўны быў час!

– І ў мяне таксама: скончыў чацьвёрты клас без троек, і тады таксама беглі ручаі, бруілася мая крынічка ля серабрыстага люстэрка возера, якую як не штодня наведваў. Сказаў так і сам не паверыў, што ён не ў сне, а наяве ляціць на сапраўдным Зоркалёце. Ажно рот адкрыў. – Як тут прыгожа! Толькі, мусіць, за бортам вельмі сцюдзёна?

– О-ооо, хлопча! З цябе атрымалася б толькі сасулька, каб там аказаўся. Тэмпература – ад -157 да 120 градусаў па Цэльсію.

– Няўжо? Во дык маеш!

– А ты думаў? Не так, як у вас.

– Асцярожна, дзяцька Месяц, зоркі не зачапіце! – І як я здолеў пераадолець сваю нядаўнюю перасцярогу наконт злога Месяца, – зусім па-сталаму разважаў Шурык. – Яшчэ і цяпер не верыцца.

– Тады ты быў зусім малым дуронікам, –  вымавіў Месяц, нібыта прачытаў яго думкі. – Бо тым часам, ты забыўся на сваё зямное жыццё.

– А хаця б і так! А ты нават маё зямное імя аднекуль даведаўся? – глядзеў хітрымі вочкамі хлопчык.

– А, вось пра што ты! А кажаш, не дуронік! Ды цяпер кожная блыха можа пра што заўгодна даведацца ў адзін клік цераз сусветную павуціну…

– Праз сеціва?

– Так, даражэнькі! Толькі б тыя веды вы, зямляне, скарыстоўвалі на карысць, не на згубу, –  разгневаўся Месяц. – Быццам ты лепшы за тых, хто брыдкасловіць ды смецце раскідвае паўсюль – у лясах і ля вадаёмаў, уздоўж дарог і палёў. Перарылі і ўглыб, і ў шырыню, перайначылі ўсё на Зямлі, што яна зараз стогне. Я чую. Ах, зямляне!

– Лепшы, не лепшы, а не брыдкаслоўлю і нават ніводнай паперкі за сметніцу не выкінуў, –  апраўдваўся Шурык. – Я, дзядзька Месяц, ведаю кошт чужой працы, бо сам працай навучаны, хлебам бацькоўскім гадаваны.

– Глядзі ў мяне? Будзеш хадзіць па маіх пакуль чыстых прасторах, думай, як палепшыць жыццё на сваёй планеце.

Зоркалёт узнімаўся ўсё вышай і вышай, ажно за аблокі. І як толькі выйшаў з-пад іх, у навушніках раздалося: зірніце ўніз, пад намі акіян.

І насамрэч, унізе вялікім сінім пятном віднеўся акіян. Недзе там, у яго нутры плавала вялікая і малая рыба, крабы і крэветкі – розная флора і фаўна, што харчавалася сама і харчавала ўсіх яго насельнікаў. І ніхто з іх не здагдваўся, што недзе там, уверсе за імі могуць сачыць. Як цікава!

– Прыбліжаемся да альфы Малой Мядзведзіцы! – папярэдзіў голас з радыёрубкі.

– Я ведаю, яно самае блізкае ад Месяца! – ледзь не крычаў узрадаваны хлопчык. – Яго нечакана здзівіла тое, што многае і сапраўды ён ведаў. І цяпер дзядзька Месяц будзе з ім больш памяркоўным. – Але што гэта за манеўр? – выгукнуў хлопчык, адарваўшы позірк ад ілюмінатара.

– Нічога страшнага! Наперадзе Антэй, Геркулес, Венера… Месяц пачаў пералічваць Сузор’і, каб хоць якім чынам адцягнуць увагу  Шурыка ад сполаху сутыкнення з якімсьці Сузор’ем.

– Хутчэй бы пабегаць па тваім полі, ды патрымаць у сваіх руках глебу з паверхні, дзядзька Месяц!

Месяц тым часам павольна, але ўпэўнена ўзнімаўся ў Неба. Але і з вышыні ўсё не толькі бачыў, нават чуў. – Глядзі ты, смелы хлопчык трапіўся! Не адступае ад свайго: задумаў, настойліва ідзе да сваёй мэты. Відаць, у яго галаве шмат цікавых ідэй мроіцца, калі ў такім узросце складанымі загадкамі прыроды цікавіцца.

У ілюмінатарах засвяцілася ярчэй, заіскрыліся. Гэта зоркі – вялікія і маленькія, яркія і больш тусклыя. І ўсе здаецца, глядзяць на незнаёмага хлопчыка, як на штосьці экзатычнае. Толькі ён на гэта не звяртае ўвагі. Ён пазірае навокал, углядаецца ўніз, туды, дзе велічэзныя горы здаюцца запалкавай галоўкай, гарады і паселішчы – маленечкімі квадрацікамі, азёры – блакітным зярняткам, рэкі – нітачкамі.

– А вось мы і на месцы! – ўпэўнена абвясціў Месяц. І блакітная расквечаная Зямля святлом асвяцілася. Тут і прамяністае ды ласкавае Сонейка выглянула.

– Я дзесьці чытаў, быццам Сонца няма на Месяцы, –  задаваў чарговае пытанне Шурык.

– Ведай: Сонца Зямлю закрывае, але мне хапае, –  адказаў удумлівы Месяц. – Дзеля гэтага сюды і мкнецца Чалавек. Хоча вывучыць мяне, каб даведацца: ці існуе тут Вада. Калі так, то і Жыццё магчыма…

Месяц сцішыўся, быццам па чым засумаваў. Можа па тым, што больш не давядзецца вольна рухацца па ўласным жаданні? А хутчэй за ўсё таму, што Чалавек будзе тут галоўным.

– Дык гэта ж добра! Чалавек – істота разумная, многае ў свеце палепшыў як дзеля свайго ж больш камфортнага жыцця, так і для ўсяго жывога на Зямлі, – рашыў хаця б крыху супакоіць разгневанага Месяца.

– Няхай сабе і так, але ж і смеціць пасля сябе, –  не сунімаўся Месяц.

– Ну не крыўдзіцеся, дзядзька Месяц! Цяпер ужо не смеціць ці, па праўдзе, намнога меней. Чалавек больш культурным і абачлівым стаў.

– Ну, дык чаго сядзіш? Вылазь ды пахадзі па маіх дарогах-вуліцах! Толькі напачатку апрані вось гэты скафандр, – прапанаваў Месяц.

Шурыку гэта і трэба было. Ён тут жа саскочыў з карабля і … здзівіўся. Наўкола трава зялёная, як шчотка. А дрэў велічэзных цэлыя паркі, нават большых як у нашых. Ішоў, ішоў Шурык і ўсё пільней углядаўся: высачэзныя дамы нагадваюць ракеты, у якіх няма ні вокнаў, ні дзвярэй. Вакол дамоў – квітнеючыя сады і квяцістыя палісады.

І вось што кінулася хлопчыку ў вочы: ніводнай жывой душы не сустрэў. Калі спытаў у Месяца адказ быў адзін: маўляў “адныя працуюць, іншыя – адпачываюць”.

– Мае насельнікі больш развітыя за вашых, – працягваў свой аповед Месяц. – Таму маё ўздзеянне на Чалавека пры поўні больш адмоўнае. Хаця, далёка не на ўсіх, а на больш эмацыянальных.  Дык вось, каб зямляне ў свой час паслухаліся іншапланецян, былі б недзе побач са мной. Але Стваральнік распарадзіўся зрабіць так як ёсць. Яму відней як вам развівацца. Мы таксама пераймаем тое-сёе ад тых, хто вяртаецца з Зямлі дадому. Развітыя асобы нам таксама неабходны…

– Гэта мы паглядзім яшчэ праз год колькі, хто больш праворным стане – зямляне, альбо вашыя насельнікі! – упэўнена прамовіў Шурык. – А пакуль я магу зараз быць карысным, ну, хаця б чым-небудзь?

– А ты мне і так ўжо дапамог зарыентавацца наконт палётаў касмічных караблёў на мяне. – Зірні, зірні ўніз! Паглядзі якая твая Зямля! Маленькая і забруджаная. Толькі сіне-зялёныя квадрацікі ды нітачкі рэк ды азёр. – А колькі карычнева-чорных плямаў!

– Дык гэта выкіды вытворчасцяў. Пакуль яшчэ не ўсё ўдаецца абясшкодзіць.

– Актыўней старайцеся, а меньш балбачыце, – рэзка адказаў Месяц. – А ці зразумеў, чаму я цябе на сваю Паўднёвую зону прывез?

– Не! – адказаў здзіўлены Шурык.

– Бачу ты хітры і разумны хлопчык, і можаш калі-небудзь зрабіць вялікія адкрыцці, – сур’ёзна адказаў Месяц. – Ці бачыў, што мае аўтамабілі ездзяць бясшумна, і ніякіх выкідаў няма. Вакол – чысціня.

– На сонечнай энергіі працуюць!

– Малайчына.  Яны ўжо так, як паўвека працуюць. А у вас толькі цяпер распачалі ўкараняць…

– Я ведаю, чым буду займацца, – задумліва, зусім па-даросламу адказаў Шурык.

– Ну і чым жа?

– Буду даследваць Месяц! Вас, дзядзька Месяц, – смела вымавіў хлопчык.

– Тады паспяшайся! Вялікім розумам – вялікія справы вырашаць. І не забудзься пра мой наказ!

– Не забудуся!

Шурык закрыў вочы. І ён бачыў сябе, крочыўшага па месячным грунце, вялікім і дужым, у бліскучым касмічным камбінезоне, а за ім следам цягнулася некалькі чалавек, але значна ніжэйшых ростам. Відаць было, што тыя заднія спрачаліся, а пра што ведаю толькі я, ваш казачнік.

– А ты, ці ўважлівым быў? Калі так, здагадаешся.  Раскажы пра тое сваім сябрам у школе. А пакуль да сустрэчы!

Прыгоды конікаў Прывіда і Ігрунка (казка) + аўдыё

Exit mobile version