Site icon Слушна

Падарожжа па святынях: забытыя храмы Мінскай вобласці

Церковь Успения Пресвятой Богородицы

Вядома, што наша краіна багатая на замкі і палацы, якія па прыгажосці сваёй стаяць на адным узроўні з замежнымі — замкі ў Нясвіжы і Міры, у Лідзе, Гальшанах... Яны заўсёды адкрыты для наведванняў, каб кожны жадаючы мог дакрануцца да гістарычнага мінулага Беларусі. А колькі храмаў вы ведаеце? Некалькі налічыце самых знакамітых? Давайте пройдземся па тых, чыю гісторыю ведаюць не ўсе.

Храмы ў Вязыні

Вязынь  — гэта невялічкі гарадок у Вілейскім раёне, які, негледзячы на памер, можа пахвастацца царкоўнымі пабудовамі. Напрыклад, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі. Ён размешчаны ў самым сэрцы Вязыні і ўяўляе сабой пабудову ў стыле неаготыкі з элементамі мадэрну.

Спачатку касцёл будавалі як сямейную ўсыпальніцу-часоўню Гецэвічаў, пасля асвяцілі ў гонар Нараджэння Дзевы Марыі. У наш час касцёл абнавілі і ён працуе, там вядуцца службы, на якія можна прыйсці любы жадаючы католік.

Касцёл Нараджэння Дзевы Марыі

Калі будзеце ў Вязыні, не прапусціце магчымасць зазірнуць і у драўляную праваслаўную царкву Покрыва Прысвятой Багародзіцы. Яна была пабудавана ў сярэдзіне XIX стагоддзі ў рэтраспектыўна-рускім стылі, і з'явілася на месцы старога драўлянага касцёла. Але самае галоўнае  — гэта велізарны абраз “Се чалавек”, або “Бічаванне Хрыста”. Уявіце сабе, амаль два метры ў вышыню і метр у шырыню! Гавораць, што гэта цудатворны абраз, які дапамае ад усіх хвароб, таму пры падарожжы па Беларусі абавязкова загляніце ў Вязынь.

Старажытны храм у Дзераўная

Дзераўная  — аграгарадок, які з вялікай павагай адносіцца да гістарычнага мінулага і з гонарам шануе традыціі. Ён варты ўвагі ўжо за тое, што жыхары гавораць на чыстай беларускай мове, ну і вядома за славутасць — касцёл Ушэсця Дзевы Марыі, пабудаваны яшчэ ў канцы 16 стагоддзя.

Сёння гэты будынак па праве лічыцца адным з самых старажытных храмаў Беларусі, уяўляючы сабой каштоўны помнік архітэктуры, які спалучае ў сабе рысы гатычнага і рэнесанснага стыляў.

Хто займаўся будаўніцтвам і фінансаваннем храму ніхто не ведае. Па некаторых крыніцах лічыцца, што Радзівілы і Вішневецкія давалі грошы, па другіх  — Войцех Селява. Нажаль, праўды не веаде ніхто. А вось прыехаць і паглядзець на помнік архітэктуры можа кожны.

Царква ў Заслаўлі

Перад намі паўстае праваслаўны храм, чыя архітэктура ўражвае сваёй неардынарнасцю.

Гэтая ўнікальнасць крыецца ў яго шматвяковай гісторыі: пачаўшы свой шлях як пратэстанскі храм або кальвініская царква ў 16 стагоддзі, ён змяніў канфесію, стаўшы каталіцкім храмам у 17 стагоддзі, і толькі ў сярэдзіне 19 стагоддзя здабыў праваслаўны статус.

Першапачаткова збудаваны ў духу рэнесансу, ён пасля быў дапоўнены вежай, якая нагадвае хутчэй абарончае збудаванне, што нядзіўна, улічваючы яго размяшчэнне на землях Заслаўскага замка. У савецкую эпоху будынак служыў і складам, і музеем, але сёння зноў набыў сваё сапраўднае прызначэнне  — быць месцам богаслужэнняў.

Храмы ў мястэчку Ілья

Ілья — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Сярод архітэктурных сведчанняў мінулага тут можна знайсці некалькі каштоўных аб'ектаў. Адзін з іх, касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, маляўніча размясціўся ўздоўж дарогі.

Яго аблічча, сфарміраванае ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы і вапняковых блокаў, нясе ў сабе зачараванне даўніны, што поўнасцю адпавядае духу неараманскага напрамку ў рэтраспектыўнай архітэктуры той эпохі.

У гады савецкай улады ў сценах некалі святога месца размясціўся малочны цэх. Толькі ў 1990-я гады касцёл быў вернуты каталікам, пасля чаго яго аднавілі і зноў асвяцілі.

Цэнтральнае месца ў аграгарадку займае драўляная царква Святога Прарока Іллі. Яе архітэктурнае аблічча сфармавалася ў першай трэці 19 стагоддзя, з наступнай мадэрнізацыяй у пачатку 20 стагоддзя.

Гістарычныя звесткі ўказваюць на наяўнасць праваслаўнага храма ў Іллі ўжо ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Аднак, трагічная падзея 1650 года, калі храм згарэў напярэдадні Вялікадня, спыніла яго існаванне. Неўзабаве на гэтым месцы быў узведзены новы культавы аб'ект.

Храм у Пральніках

Калі вы апынецеся ў вёсцы Пральнікі Валожынскага раёна, звярнеце ўвагу на мясцовую царкву. Яе ўнікальнасць заключаецца ў незвычайнай форме — царкваа пабудавана ў форме купальнай ратонды.

Падобных храмаў у Беларусі налічваецца ўсяго некалькі, а ў непасрэднай блізкасці ад Мінска іх зусім няма.

У 1850 годзе быў узведзены храм Святога Мікалая Цудатворца, закліканы стаць апошнім прыстанкам для роду Ратынскіх, чыя сядзіба размяшчалася паблізу. Лёс царквы аказаўся звілістым: ён пераходзіў з рук каталікоў да праваслаўных і зноў вяртаўся да каталікоў. Толькі з надыходам канца 20 стагоддзя храм набыў сваю цяперашнюю праваслаўную ідэнтычнасць.

Касцёл у Беніцы

Сёння касцёл у вёсцы Беніца выглядае жахліва, богаслужэнні ў ім не праходзяць ўжо каля 70 гадоў. А як усё пачыналася...

На світанку 18 стагоддзі вёска здабыла велічны касцёл, чыё з'яўленне злучана з кранальнай легендай.

У 1701 годзе Міхась Коцел, віцебскі камендант, з сям’ёй адправіўся ў падарожжа. У адзін фатальны момант, калі ў калясцы знаходзілася толькі яго малалетняя дачка, коні раптам панесліся наперад, пагражаючы жыццю дзіцяці. У бязвыхаднай сітуацыі Міхась Коцел звярнуўся з гарачай малітвай да Божай Маці. Згодна з паданнем, цуд адбыoся: коні спыніліся, і дзяўчынка была выратавана. У падзяку за гэта Коцел пакляўся ўзвесці на гэтым месцы храм. Сваё абяцанне ён выканаў і ў пачатку 18 стагоддзя ў Беніцы вырасла цудоўнае збудаванне — Троіцкі касцёл.

Зараз, нажаль, ён закінуты, але не меньш цікавы для наведвання таго, хто хоча больш ведаць аб нашай краіне.

Касцёл Сэрца Ісуса Хрыста ў Школьным

Касцёл Сэрца Ісуса Хрыста — галоўная славутасць мястэчка Школьны. Цікава, што храму няма яшчэ і 100 гадоў, пабудваны ён быў у 1930-х гадах.

Як і большую колькасць такіх пабудоў, у перыяд вайны касцёл выконваў ролю складу. Пасля Вялікай Айчыннай вайны храм выглядай не вельмі добра, але за рэстаўрацыю ніхто не браўся. Так ён прастаяў да канца 20-га стагоддзя. Пасля людзі патрабавалі вярнуць святыню. Нястомныя працы і клопат мясцовых жыхароў дазволілі адрадзіць касцёл у Школьным.

Смела плануйце падарожжа па цікавых святых мясцінах Мінскай вобласці. Няхай гэта дарога будзе для вас не толькі дарогай да храма, але і да ўласнай душы.

Дзіўны касцёл у Белагрудзе. Чым уражвае яго архітэктура?

 

Exit mobile version