Site icon Слушна

Падарожжа ў фантазію. Як аўтарскі праект Аксаны Пахомавай змог раскрыць яе асобу?

Мастацкая пляцоўка «Грузінскі дом» умее ствараць сапраўдныя святы для аматараў жывапісу. Беларускія мастакі з задавальненнем выстаўляюць тут свае работы, а госці заўсёды з чаканнем гадаюць, якая выстаўка будзе наступнай.

Гэтым разам у Грузінскім доме пачала працу выстаўка «Прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць» эксцэнтрычнай, і ў той жа час кранальнай мастачкі Аксаны Пахомавай. Аўтар, без перабольшвання, уражвае сваёй творчай разнабаковасцю і шырокім спектрам тэм, разгледжаных у яе работах, выкананых ў такіх напрамках, як імпрэсіянізм, абстрактны фігуратызм, кветкавы жывапіс.

Аксана Пахомава з задавальненнем завяртаецца да тэмы жанойчай прыгажосці. У кожнай сваёй гераіне яна бычыць індывідуальнасць і спрабуе перадаць яе з глыбіной ідэі. Жанчыны на палотнах мастачкі не ўражваюць яркасцю альбо пёстрасцю вобразаў, наадварот аўтар прапануе вам праз бледнасць і сціпласць сілуэту адчуць моцную энергетыку сваіх гераінь.

Кветкі мастачкі — гэта асобная размова. Заўважна, наколькі вялікі сэнс у сваім жыцці ім надае творца. Глядач праз мастацкую апрацоўку разглядае быццам бы букеты жывых кветак, якія становяцца сапраўным аб’ектам мастацкага даследвання для гасцей творчай прасторы.

Не абыйшлося на выстаўцы і без гумару. Напрыклад, партрэт Леніна ў леапардавым паліто здзівіў і нават уразіў многіх гледачоў. Аксана адзначае, што гэтым творам хацела прадэманстраваць, як можна разбіваць стэрэатыпы. Зразумела, што практына ніхто з нас ніколі не думаў пра  знакамітага палітычнага дзеяча ў такім стылёвым ракурсе, аднак аўтар дэманструе нам, што фантазія дазваляе пазбавіцца ад аднабаковасці і дзялення свету толькі на чорнае ды белае.

Прадстаўленая выстаўка, безумоўна, дастаткова шмат дазваляе зразумець пра саму асобу Аксаны Пахомавай. Адразу ж, адчуваецца, што гэта чалавек-свята, якому цікава быць актыўным, цікава даведвацца новае, цікава фантазіраваць і шукаць сябе. Нават на адкрыцці праекта, аўтар выбрала не проста адкрыць мастацкі праект, а адразу ж правесці творчую экскурсію, дзе падзялілася з наведвальнікамі сваімі пачуццямі і сэнсамі, якія зразумела падчас стварэння работ.

Работы мастачкі даволі шчырыя і цёплыя. Для яе мастацтва падобна на псіхатэрапію, праз працэс творчасці яна шукае адказы на ўласныя пытанні. Аксане важна у сваіх работах казаць аб тым, у якім свеце мы знаходзімся зараз, адлюстроўваць рэальнасць так, як яна адчувае.

Аксана Пахомава нарадзілася на суровай уральскай зямлі, у Пермскім краі. Малявала з таго часу, як сябе памятае. Па адукацыі тэхнік, мадэльер. Спецыялізавалася на ландшафтным дызайне. Пазней пераехала ў Беларусь. Прадстаўленая выстаўка  ўжо восьмая на беларускай зямлі. Атмасфера, гісторыя і людзі нашай краіны, паводле слоў мастачкі, зараджаюць яе энергіяй і пачуццём дабрыні.

Exit mobile version