Хто з нас не чуў аповедаў, не глядзеў фільмаў пра ўсе прывабнасці парных?! А вось пра тое, якой лазні аддаць перавагу і як правільна парыцца, Слушна распавялі Генадзь Мароз і Сняжана Каўрыга.
Як выбраць правільную лазню і з чаго лепш пачаць?
Агляд відаў лазняў
Кожны чалавек мае права выбраць прыдатную для сябе парную. Аднак трэба ўлічваць не толькі традыцыі і звычаі вашага народа, але і магчымасці свайго здароўя. Якой лазні аддаць перавагу: рускай, фінскай ці турэцкай «хамам»?
Фінская сауна
- Тэмпература 100°C, вільготнасць – 20%;
- Забаронена паліваць камяні;
- Адсутнасць венікаў;
- Астуджэнне цела ў басейне з пакаёвай тэмпературай.
Руская лазня
- Тэмпература 50-80 °C, вільготнасць – 70%;
- Абавязкова трэба паліваць камяні;
- Наяўнасць венікаў;
- Астуджэнне цела ў купелі з ледзяной вадой.
Турэцкая лазня, «хамам»
Хамам лічыцца самым мяккім па ўздзеянні, бо тэмпература паветра ў ім крыху вышэйшая за 45°С, але затое вільготнасць – амаль 95%.
У адрозненне ад двух іншых лазней, тут перапад тэмпературы ад падлогі да столі будзе крыху большы за 20°С. Зайшоўшы ў «хамам» вы тут жа адчуеце моцнае потавыдзяленне без знясільвальнай спёкі. Такая гарачыня ў турэцкай лазні прымальная для ўсіх аматараў цеплавых працэдур, і, зноў паўтаруся, калі ў іх няма праблем з сэрцам і добрая сістэма тэрмарэгуляцыі.
Турэцкая лазня найбольш прыемная будзе аматарам масажу і spa-працэдур.
Руская лазня больш набліжаная да натуральных для чалавечага арганізма ўмоў. Паветра ў лазні павінна быць свежае, а само памяшканне лазні добра праветранае, каб гарачыня была лёгкай і мяккай.
Ці абавязкова рабіць spa-працэдуры ў лазні?
Безумоўна! Лазня без spa-працэдур – гэта не лазня. Цела трэба падрыхтаваць да ачышчэння, ароматэрапіі і нанясення розных масак. Памятаеце, што ўсе працэдуры выконваюцца толькі на чыстай скуры. Таму спачатку цела мыюць, потым скрабіруюць, а ўжо затым наносяць неабходныя пажыўныя прэпараты.
У якасці скрабу можна выкарыстоўваць соль, цукар, кававую гушчу з мёдам, сухую кукурузную муку, пшанічнае вотруб'е, тварог з працёртай парэчкай, мёд з яйкам і аліўкавым алеем і г.д.
У парыльні вельмі зручна карыстацца спецыяльнай шчоткай для зняцця кропель поту. Акрамя таго, ёй выдатна чысціць скуру.
Маскі для твару можна зрабіць як самастойна, у хатніх умовах, адштурхоўваючыся ад вашых пераваг, тыпу скуры і выніку, які вы хочаце дасягнуць, так і скарыстацца шырокім асартыментам, прадстаўленым на спажывецкім рынку. Але і тут нельга забывацца на індывідуальную непераноснасць асобных кампанентаў.
У які час сутак лепш парыцца?
Думаю, што многія схіляюцца да адказу – увечары. Аднак у лазню можна хадзіць у любы час сутак.
Які венік лепш: бярозавы, дубовы ці ядлаўцовы?
Бярозавым венікам лепш расцерціся, бо лісце бярозы ўтрымлівае дзёгаць, які, з'яўляецца выдатным сродкам догляду скуры.
Дубовы і арэхавы венікі добра нагнятаюць цяпло, імі выдатна рабіць кампрэсы, прыпаркі, прагрэць паясніцу і г.д.
Ядлаўцовыя і піхтавыя венікі выдатна прастымулююць скуру і забяспечаць прыемную ароматэрапію.
З эўкаліптавым венікам лепш за ўсё зрабіць своеасаблівую інгаляцыю. Яго можна кінуць у ваду, якой потым паліць прагрэтыя ў лазні камяні.
Рабінавы венік мае добрыя танізуючыя ўласцівасці. Ім добра парыцца, калі пасля лазні вы плануеце яшчэ чым-небудзь заняцца.
Ці такі важны галаўны ўбор у лазні і якому аддаць перавагу
Прыказка «Трымай ногі ў цяпле, а галаву ў холадзе», як ні дзіўна, але актуальная для лазні.
Яшчэ ў глыбокай старажытнасці медыкі лічылі (а сучасныя даследаванні пацвердзілі), што сэрца паражаецца страхам, печань – гневам, страўнік – апатыяй. Таму хадзіце ў лазню з задавальненнем, каб пазбавіцца ўсіх жыццёвых нягод, якія перашкаджаюць вам шчасліва жыць.