Site icon Слушна

Педыятр адказала на пытанні мам на стэндзе «Здаровыя людзі»

Педыятр адказала на пытанні мам

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы «Мацярынства і дзяцінства» выклікала кансультацыя педыятра на стэндзе нашага партнера «Здаровыя людзі».

З маладымі маці камунікавала ўрач-педыятр РНПЦ «Маці і дзіця» Ганна Сімчанка.

Па параду да спецыяліста прыходзілі мамы як з немаўлятамі, так і са старэйшымі дзецьмі. Іх цікавілі пытанні ўвядзення прыкорму, позняга прарэзвання зубоў, прыёму вітаміна D.

Педыятр распавяла таксама пра тое, якіх урачоў трэба прайсці перад тым, як пайсці ў дзіцячы сад, што рабіць, калі ў дзіцяці алергія на бялок каровінага малака.

Кансультацыя ўрача-педыятра адбудзецца і заўтра падчас працы выставы на стэндзе «Здаровыя людзі» з 14.00 да 16.00.

Exit mobile version