Site icon Слушна

Пімен Панчанка. Топ-11 цікавых фактаў з жыцця пісьменніка

23 жніўня спаўняецца 106 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі.  Вядомы, дзякуючы школьнай праграме як беларускі творца, ён застаўся невядомы як чалавек:

Нарадзіўся ў Рэвелі (сучасны Талін), у Эстоніі. Бацькі шукалі лепшага жыцця, але патрапілі ў горан Першай сусветнай вайны. У 1920 г. бацькі з Піменам павярнуліся ў родны Бягомль.

Усё дзяцінства правёў на прыродзе, у лесе. Суправаджаў бацьку, які працаваў лясніком. Усё жыццё Панчанка лічыў лес месцам сваёй сілы.

Максім Танка

Падчас жыцця ў Бабруйску працаваў на дрэваапрацоўваючым камбінаце, але вырашыў звязаць жыццё з педагогікай. Пачаў наведваць настаўніцкія курсы.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Быў ахвочы да чытання. Вядома, што за час інстытута перачытаў усю абавязковую праграму, ды ўвесь час імкнуўся адшукаць рэдкія кнігі.

Любіў распавядаць і прыдумваць анекдоты.

Сучаснікі адзначалі яго надзвычайную эмацыйнасць, якая захоўвалася ўсё жыццё.

Два гады падчас вайны правёў у Іране, што стала падставай для твора «Іранскі дзённік»

Ідэі і радкі вершаў маглі прыйсці да аўтара ў любы момант і тады ён клікаў жонку, каб яна запісала іх.

Пімена Панчанка знялі з рэдактарскай пасады «Маладосці» за тое, што там была надрукавана аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць»

Музей Пімена Панчанкі знаходзяцца ў 199 школе г. Мінска, якая носіць яго імя.

Цікавыя факты з жыцця Янкі Брыля

Exit mobile version