Site icon Слушна

Плюсы і мінусы. Якую гародніну можна есці кожны дзень?

Гародніна

Зараз сезон гародніны! Той самы час, калі можна насыціць свой арганізм мікраэлементамі, вітамінамі, мінераламі і іншымі важнымі рэчывамі.

Але гародніну таксама неабходна падбіраць правільна для свайго арганізма. Карэспандэнт Слушна вырашыла скласці рэйтынг гародніны і расказаць пра самыя карысныя прадукты. Чытайце наш Топ-10.

10. Бульба

Бульба++

Гэта самая папулярная гародніна ў нашай краіне. Мы ямо бульбу ў выглядзе бульбы фры, у печаным выглядзе, у кансістэнцыі пюрэ. Бульба — хуткі вуглявод, які павялічвае ўзровень глюкозы і інсуліну.

Яна ўтрымвае ваду і вялікую колькасць крухмалу, валодае мінімальнай колькасцю карысных рэчываў, вітамінаў, мінералаў, клятчаткі, мікраэлементаў. Калі абсалютна здаровы чалавек ужывае адзін-два разы на тыдзень бульбу на абед, нічога страшнага ў гэтым няма. Але ўвесь час есці бульбу не рэкамендуецца.

9. Кукуруза

Самая карысная кукуруза – кукуруза ў катахах, калі гэта суцэльны прадукт. Але, на жаль,  кукуруза з'яўляецца адным з тых зёлкавых, якія былі вельмі моцна генамадыфікаваныя.

Гэта прадукт, якога вырабляецца шмат. Кукурузу для гэтага апрацоўваюць рознымі відамі пестыцыдаў. Кукуруза сама па сабе салодкая, але пры кансерваванні ў яе часта дадаюць цукар. Атрымліваецца прадукт з вялікай колькасцю глюкозы.

Вітаміны групы В: як іх прымаць і якія асаблівасці варта ўлічваць

Таму ў якасці сезоннай агародніны ў катаху кукурузу есці можна, але ўвесь час есці кансерваваную кукурузу не трэба. Кукуруза ў параўнанні з іншай гароднінай меней каштоўная па амінакіслотным складзе і па колькасці мікраэлементаў.

8. Таматы, баклажан і перац

Гэтая гародніна адносіцца да сям'і ліснікавых. Яе не рэкамендуецца ўжываць, калі ёсць аўтаімунныя захворванні. Лектыны і сапаніны, якія ёсці ў складзе перцу, таматаў і баклажанаў негатыўна ўплываюць на імунную сістэму.

Не варта есці іх калі ёсць праблемы са слізістай страўніка і кішачніка. У выпадках, калі ёсць дуадэніт ці гастраэзафагеяльная рэфлюксная хвароба. Пры псарыязе таксама гэтая гародніна не рэкамендаваная.

Баклажаны, перац і таматы могуць справакаваць:

  • адрыжку
  • уздзьмутасць
  • газаўтварэнне
  • дыярэю.

Трэба адслежваць свой стан пасля ўжытку гародніны.

Калі чалавек не гатоў адмовіцца ад перцу, таматаў ці баклажанаў, але ён разумее, што арганізм рэагуе на іх ужытак, то лепш есці іх ў тэрмічна-апрацаваным выглядзе і лепш здымаць скурку з гародніны, таму што яна не пераварваецца і траўмуе страўнік.

Але не варта забываць пра карысныя ўласцівасці. Балгарскі перац багаты вітамінам С. У баклажане ёсць фолевая кіслата, а таксама кальцый, жалеза і цынк. Таматы ўтрымваюць значную колькасць вітамінаў групы В, вітаміны А і К.

Калі чалавек абсалютна здаровы, есці іх можна. Але іх трэба выключыць пры досыць вялікай колькасці захворванняў. І вырашаць – есці ці не – трэбна абапіраючыся на стан свайго здароўя.

7. Агурок

Агурок на 90% складаецца з вады. Есці яго можна для атрымання вады і клятчаткі. Але ў яго складзе вельмі мала карысных мікраэлементаў.

6. Кабачок і радыска

У цэлым гэта карысная гародніна, якую можна есці практычна кожны дзень.

Яны з'яўляюцца крыніцамі клятчаткі і калію. Радыску можна скарыстаць у якасці сродку для жоўцевыдзялення.

Шакаладныя дэсерты і піца з кабачка. Простыя рэцэпты ад кулінарнага блогера

У кабачку ўтрымваецца тыямін, які нармалізуе працу эндакрыннай сістэмы.

5. Імбір і артышок

Гэта выдатная супрацьвірусная, антыбактэрыйная гародніна. Таксама яны з'яўляюцца натуральнай горыччу. Гародніна стымулюе жоўцевыдзяленне, выкарыстоўваецца для  фаз дэтаксікацыі печані. Імбір і артышок выдатна нармалізуюць страваванне. Ужываць іх можна і ў выглядзе гародніны, і ў выглядзе спецый.

Артышок і імбір ужываюцца ў якасці канцэнтратаў для нутрыцэўтыкаў – харчовых прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца для падтрымання і ўмацавання здароўя.

Імбір выкарыстоўваецца, у тым ліку, для падвышэння салянай кіслаты, для зніжэння млоснасці, для збавення ад таксікозу.

4. Шпінат і салера

 

Гэта адны з самах карысных прадуктаў. Аднак апошнія гады шпінат і салера траплялі ў дзясятку «бруднай гародніны». Справа не ў тым, што яны запасяць бруд ці таксічныя рэчывы, а ў няправільнай гадоўлі культуры.

У 100 грамах шпінату ўтрымваецца суткавая норма вітамінаў А і К. І салера, і шпінат з'яўляюцца натуральнымі горычамі, яны ўтрымваюць велізарную колькасць антыаксідантаў, а значыць валодаюць процівапухлінным эфектам.

Салера выкарыстоўваецца для аднаўлення слізістай кішачніка, нармалізацыі сістэмы стрававання.

Шпінат і салеру можна ўжываць увесь час, але ідэальна будзе, калі гародніна будзе выгадавана арганічным спосабам.

3. Цыбуля, часнок, рэпа, рэдзька

Можна кожную агародніну апісваць асобна. Але іх яднае тое, што ўсе яны з'яўляюцца натуральнымі антыбактэрыяльнымі, супрацьвіруснымі сродкамі. І кожны з іх утрымлівае вялікую колькасць біяфлаваноідаў і поліфенолаў, якія спрыяюць добрай рабоце печані і сардэчна-сасудзістай сістэмы.

І чым больш гэтай гародніны ўключыць у свой рацыён, тым лепш будзе для арганізма.

2. Бурак, морква і гарбуз

У сырым выглядзе гэта максімальнае карысная гародніна. Бурак і морква маюць у сваім складзе бэта-каратын, раслінны вітамін А, клятчатку.

Бурак – адзін з самай карыснай гародніны для печані. А гарбуз утрымлівае важны мікраэлемент для працы сэрца – калій.

1. Капусныя (крыжакветныя) 

Гэта розныя выгляды капусты. Капусту лепш ужываць у сырым выглядзе. Ужытак капусты можа дапамагчы пазбыцца наступных праблем:

Дзякуючы вітаміну U, ужытак капусты перадухіліць злучэнні халестэрыну з бялкамі і не дасць утварыцца халестэрынавым бляшкам на сценках сасудаў.

  • Спрыяе рэгенерацыі сценак страўніка

Гэта таксама адбываецца дзякуючы ўплыву вітаміну U.

Капуста багатая клятчаткай, якая станоўча ўплывае на працу СКТ. Харчовыя валокны раздражняюць сценкі кішачніка, і гэтым актывізуюць яго працу.

Тартронавая кіслата, што змяшчаецца ў капусце, перашкаджае расшчапленню і адкладу тлушчаў.

  • Выратуе ад адцёкаў

Дзякуючы калію ў сваім складзе, капусны сок паскарае вылучэнне вадкасці з арганізма. Праз гэта выводзяцца таксіны і спадаюць ацёкі.

Калі няма індывідуальнай непераноснасці і іншых супрацьпаказанняў, то рэкамендуецца есці капусту ў любым выглядзе штодзень па 100—150 гг.

Супрацьпаказанні:

Гэта запаленне падстраўнікавай залозы, якое па сімптомах вельмі падобна на язву, таму вельмі важна пры такіх захворваннях пракансультавацца з доктарам і вызначыць дакладны дыягназ. Бо часта, блытаючы гэтыя захворванні, хворыя пачынаюць лячэнне капустай, якое ў выпадку панкрэатыту прынясе не палёгку, а толькі пагоршыць стан.

Пры дадзеным захворванні свежую капусту есці катэгарычна забаронена, бо грубая клятчатка будзе раздражняць хворы орган. Але калі чалавек вельмі любіць капусту, то яе можна ўжываць у тушаным выглядзе не больш за 100 г.

  • Сіндром раздражнёнага кішачніка

Пры гэтым захворванні клятчатка, кальцый і бялок негатыўна ўплываюць на стан кішачніка.

  • Дзеці да 1 года

На першым годзе жыцця кішачнік дзіцяці яшчэ не здольны пераварваць капусту ў любым выглядзе. Таму каб пазбегнуць запору і дыскамфорту, гэтую гародніну не трэба даваць дзецям у такім маленькім узросце.

  • Мачакаменныя хваробы

У дадзеным выпадку капуста можа абвастрыць захворванне.

  • Захворванні шчытавістай залозы

У капусце ўтрымваюцца рэчывы гайтрагены, якія спрыяюць павышэнню патрэбы арганізма ў ёдзе.

Калі няма супрацьпаказанняў, ужытак капусты штодня станоўча ўплывае на арганізм, чысціць яго ад таксінаў і дапамагае эфектыўна зніжаць вагу.

https://bel.24health.by/sadavina-yagady-na-balkone-yakiya-zyalyonyya-pradukty-mozhna-vyrascic-u-kvatery/

Exit mobile version