Не ўсе бацькі асмельваюцца падарожнічаць самалётам з немаўлятамі. Аднак тыя, хто рашыўся, не шкадуюць пра гэта. Між тым самалёт з'яўляецца самым хуткім, бяспечным і нават камфортным спосабам падарожжаў. А дзецям можна лётаць ужо праз некалькі тыдняў пасля нараджэння. Безумоўна, пры гэтым ваш малы павiнен быць абсалютна здаровым і яго ўрач павінен даць дабро на авіяпералёты.
Прапануем вам азнаёміцца з асноўнымі парадамі наконт авіяпадарожжа з дзецьмі да двух гадоў, каб вашы пералёты былі максімальна камфортнымі і не дастаўлялі нязручнасцей малышам, вам і тым, хто побач.
Парады для падарожжаў з дзецьмі
1. Блізкасць аэрапорта і мінімальная працягласць пералёту
Не сакрэт, што сёння больш танныя авіятуры, набытыя ў турыстычных кампаній, будуць з вылетам з Кіева, Масквы ці Вільнюса. Аднак час праезду да аэрапорта з малым вельмі моцна стоміць і вас, і вашага дзіцяці. Акрамя таго, ваш рэйс могуць затрымаць альбо перанесці, а ў выпадку з маленькімі дзецьмі гэта будзе катастрафічна. Таму аптымальна вылятаць з Мінска ці бліжэйшага да вас аэрапорта.
З немаўлятамі таксама лепш лётаць на бліжэйшыя курорты: краіны Еўропы, Егіпет, Турцыя, Туніс. Паколькі дзевяцігадзінныя палёты як, напрыклад, на Гаа або ў Шры-Ланку, стамляюць не толькі дзяцей, але і дарослых.
2. Квіток для немаўляці
Калі вашаму малому яшчэ не споўнілася двух гадоў, ён адносіцца да спецыяльнай катэгорыі авіяпасажыраў і паляціць па тарыфе «інфант». Прычым кошт авіябілета па такім тарыфе складае ўсяго толькі 10% ад поўнага кошту для звычайнага пасажыра. Але інфанты лётаюць без прадастаўлення ім асобнага месца, а значыць, увесь пералёт малыш будзе ў вас на руках.
У салоне самалёта некаторых авіякампаній даюць калыскі для малых, але іх трэба замаўляць загадзя, патэлефанаваўшы ў офіс продажаў або кантакт-цэнтр авіяперавозчы.
3. Багаж «інфанта»
Пра нормы бясплатнага багажу для «інфантаў» вам неабходна даведацца загадзя ў вашага авіяперавозчыка, паколькі яны могуць адрознівацца ў залежнасці ад авіякампаніі.
Напрыклад, на рэйсах Белавія багаж вашага дзіцяці павінен быць не цяжэй за 10 кілаграм і не больш чым 115 см у суме трох вымярэнняў (даўжыня + шырыня + вышыня сумкі або валізкі).
Калі вам зручней везці ўсе рэчы ў адным чамадане, то па вашай просьбе авіякампанія Белавія зарэгіструе багаж па аб'яднанай норме правозу і вам можна будзе скласці вашы рэчы і дзіцяці ў адзін чамадан.
Дадаткова вы можаце правезці дзіцячую дарожную калысачку або аўтамабільнае крэсла-пераноску для дзіцяці, дзіцячую прагулачную каляску).
Перавозка такіх рэчаў ажыццяўляецца па прынцыпе зарэгістраванага багажу. Вы можаце здаць каляску адразу пры рэгістрацыі багажу альбо перадаць яе супрацоўнікам непасрэдна ля трапа самалёта. Тады вашу каляску аддадуць пасля пасадкі, што вельмі зручна.
4. Дакументы немаўлятаў
У выпадку вылету за мяжу трымайце пры сабе ўсе неабходныя дакументы: пашпарт, дзейсную візу ў пашпарце (у выпадку вылету ў краіну з візавым рэжымам), авіябілет, пры неабходнасці дазвол на выезд.
Вычарпальную інфармацыю пра дакументы, неабходныя для выезду з дзіцёнкам за мяжу, глядзіце па спасылцы.
5. Час вылету
Выбірайце авіяпералёты, якія максімальна супадаюць з рэжымам сну ў малога. Не бойцеся начных пералётаў. Ваша дзіця засне і мірна праспіць увесь палёт. Раніцай дзеці таксама больш спакойныя і менш капрызяць.
6. Анлайн рэгістрацыя
Не залянуйцеся і зарэгіструйцеся анлайн, калі гэта магчыма. У гэтым выпадку вы можаце самі выбраць зручныя для вас месцы ў салоне самалёта і прыехаць у аэрапорт практычна на гадзіну пазней, чым звычайна. Калі не змаглі зарэгістравацца анлайн, тады пажадана прыехаць да адкрыцця рэгістрацыі, каб не стаяць у доўгай чарзе і атрымаць лепшыя месцы.
7. Яркае адзенне для дзіцяці
У мэтах бяспекі апраніце дзіця ў яркае адзенне, што кідаецца ў вочы. Тады яно будзе больш прыкметнае для вас і не згубіцца ў натоўпе.
8. Выгоды для немаўляці ў аэрапорце
Практычна ў любым аэрапорце ёсць пакой маці і дзіцяці, які абсталяваны ўсім неабходным для кармлення і спавівання немаўлят. Таксама вы лёгка знойдзеце дзіцячы пакой, у якім можна выдатна прабавіць час чакання пасадкі на самалёт. Скарыстайцеся прапанаванымі выгодамі.
9. Рэчы з сабой
Прадумайце загадзя і лепш складзіце падрабязны спіс таго, што неабходна вам і вашаму малому падчас авіяпадарожжа. Улічвайце працягласць пералёту, рэжымы кармлення і сну. Дзіця не павінна сумаваць і адчуваць дыскамфорт.
Авіякампаніі дазваляюць браць на борт самалёта ў неабходнай колькасці слоічкі з дзіцячым харчаваннем, сумесі і напоі для маляых, а таксама адзенне і ўсё неабходнае для догляду немаўляці (вільготныя сурвэткі, падгузнікі, бутэлечкі для сумесі і іншае) падчас пералёту. Не забудзьцеся на забавы для дзіцяці. Каб яму было цікавей, можна ўзяць новую цацку.
10. Аптэчка ў салон
Пакет лекаў, які вы сабралі з сабой на ўсё падарожжа, здайце ў багаж. Вам не дазволяць пранесці яго на борт самалёта. Тым не менш, узгадніце з урачом-педыятрам пералік лекаў, якія могуць спатрэбіцца вашаму малому падчас авіяпералёту.
Напрыклад, улічвайце, што ў замкнёнай прасторы самалёта працяглы час будзе знаходзіцца вялікая колькасць людзей, паветра ў салоне досыць сухое, а значыць, павышаецца рызыка заражэння віруснай інфекцыяй. Мэтазгодным будзе як мага часцей увільгатняць слізістыя дзіцяці шляхам упырсквання фізраствора ў насавыя хады. Таксама варта ўзяць з сабой лекавыя сродкі з гарачкапаніжальным, антыгістамінным і сасудазвужальным эфектамі, рэкамендаваныя ўрачом-педыятрам.
Праблема вушэй у малых падчас узлёту
З-за перападу ціскаў падчас узлёту і асабліва пасадкі немаўляці адчуваюць асаблівы дыскамфорт і закладзенасць у вушках. Прапануеце малому пустышку ці бутэлечку.
Дзейсным будзе перад узлётам і, асабліва, перад пасадкай самалёта, закапаць у носік дзіцяці сасудазвужальныя кроплі, якімі вы карыстаецеся пры насмарку ў малога.
Спадзяемся, што нашы парады дапамогуць вам перанесці авіяпералёт максімальна камфортна і паглядзець на гэты від падарожжаў здзіўлена і з радасцю, як робіць гэта ваш малыш.
⚡️ Што яшчэ карысна ведаць:
Як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу
Рэкамендацыі МЗС РБ пры выездзе за мяжу
Мора, сонца, ротавірус. Парады турысту, як не захварэць падчас адпачынку