З 7 па 9 ліпеня ў Беларусі пад эгідай Міністэрства аховы здароўя і пры падтрымцы Беларускага таварыства анколагаў, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, Еўрапейскага таварыства онкагінеколагаў адбудзецца акцыя ў падтрымку пацыентаў з анкалогіяй «Ride4women».
Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да праблемы захавання жаночага здароўя, анкалогіі, скрынінгу і ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў у жанчын, а таксама збор сродкаў на барацьбу супраць анкалогі.
Праграма мерапрыемства ўключае ў сябе велапрабег ад мяжы Літоўскай Рэспублікі да Мінска, велапрабег па Мінску, культурна-забаўляльныя і асветніцкія мерапрыемствы.
Праграма 7 ліпеня:
10.00 – Урачыстая сустрэча гасцей на беларуска-літоўскай мяжы.
10.00-11.00 – Здымкі для тэлебачання.
11.00-15.00 – Велапрабег па тэрыторыі Гродзенскай і Мінскай абласцей да Мінска.
Праграма 8 ліпеня:
10.00-13.00 – Дабрачынны арганізаваны масавы велапрабег ад Нацыянальнай бібліятэкі да парку Перамогі з удзелам усіх жадаючых.
13.00-16.00 – Дабрачынны канцэрт, прысвечаны акцыі «Ride4women», з удзелам зорак беларускай эстрады.