Site icon Слушна

Праект «Новае жыццё ў абмен на накрывачкі» набірае абароты

Нягледзячы на канікулы, школьнікі з краязнаўчай змены гарадскога аздараўленчага лагера «Ранак» далучыліся да дабрачыннай акцыі «Новае жыццё ў абмен на накрывачкі».

Пра яе супрацоўнікі аздараўленчага лагера даведаліся дзякуючы артыкулам на інтэрнэт-партале 24health.by.

Праект стартаваў у Беларусі ў пачатку года. Арганізатары дабрачыннай акцыі выступілі з заклікам паўдзельнічаць у зборы пластыкавых накрывачак. Грошы, атрыманыя за перапрацоўку другаснай сыравіны, пойдуць на набыццё абсталявання і медыцынскіх прэпаратаў для людзей, якім гэта неабходна.

новая жизнь в обмен на крышечки

Разам з Event-менеджарам Анастасіяй Ціхановіч дзеці з радасцю далучыліся да гэтага сацыяльнага праекта пад дэвізам «Закруцім добрую рэч!». На працягу ўсёй змены ўдзельнікі дамовіліся збіраць пластыкавыя накрывачкі ў спецыяльныя кантэйнеры, якія ўжо ўстаноўлены ў атрадных кабінетах. Па заканчэнні акцыі сабраныя «крышарыкі» (так арганізатары называюць пластыкавыя накрывачкі) аддадуць на перапрацоўку.

У некаторых буйных крамах горада з пачатку лета ўстаноўлены кантэйнеры ў выглядзе чайных хатак. На кантэйнеры ёсць лагатып акцыі – дрэва з накрывачкамі. У адзін такі домік змяшчаецца 50 кг «крышарыкаў».

У перспектыве плануюць усталяваць як мага больш кантэйнераў у грамадскіх месцах – у аб'ектах гандлю, установах адукацыі і выхавання, грамадскага харчавання, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Зараз арганізатары за ўласныя сродкі вырабляюць кантэйнеры, таму любая дапамога будзе карыснай у гэтай добрай справе. Усю інфармацыю пра праект можна прачытаць у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і Facebook.

Кожны ахвочы можа далучыцца да акцыі, пачаўшы збіраць пластыкавыя накрывачкі для выратавання жыццяў.

Exit mobile version