Site icon Слушна

Прыродныя рэтыноіды. Як амаладзіць скуру ўзімку?

Як амаладзіць скуру? Сыход за скурай пасля 30

У дэрматалогіі і касметалогіі вонкавыя рэтыноіды звычайна скарыстоўваюць для прафілактыкі старэння скуры, згладжвання расцяжак і атрафічных рубцоў, змагання з гіперпігментацыяй, лячэння акнэ, паляпшэння рэльефу скуры (маршчыны і пашыраныя поры), змагання з гіперкератозам (празмерным патаўшчэннем рагавога пласта скуры).

Пра дзеянне, ужыванне і супрацьпаказанні рэтыноідаў раскажам у нашым артыкуле.

Рэтыноіды ад маршчын

Як дзейнічаюць рэтэноіды

Эфектыўнасць рэтыноідаў і ўмовы бяспечнага ўжывання дэталёва вывучаны.

Рэтыноіды — гэта вытворныя вітаміну А, якія уздзейнічаюць толькі на жывыя клеткі скуры з дапамогай узаемадзеяння з рэцэптарамі ядра клеткі. Падобным чынам уздзейнічаюць гармоны шчытавістай залозы і стэроідавыя гармоны.

Рэтыноіды лёгка пракрадаюцца ў скуру, таму што яны ліпафільныя, то бок раствараюцца ў тлушчах, і іх малекулы маюць маленькія памеры. Таму яны лёгка пракрадаюцца праз рагавы пласт эпідэрмісу і трапляюць да жывых клетак. Ім не патрэбныя ніякія дадатковыя хімічныя складнікі, каб узаемадзейнічаць з клеткай.

Адзінае над чым скрупулёзна працуюць хімікі, ствараючы сродкі з рэтыноідамі, гэта іх абарона ад разбурэння пад уздзеяннем кіслароду і сонечнага святла. Але цяпер гэта не праблема, у эпоху касметычнай хіміі досыць вытворчых магчымасцяў. Таму касметычныя сродкі з рэтыноідамі спакаваны ў цёмныя флаконы, якія павінны герметычна зачыняцца. Не рэкамендуюць набываць сродкі з рэтыноідамі ў празрыстам ці няякасным пакаванні.

Як дзейнічаюць рэтыноіды?

Рэтыноіды дзейнічаюць шляхам рэгуляцыі жыццядзейнасці клетак, з рэцэптарамі якіх яны злучаюцца. Рэтыноіды «аддаюць каманды» клеткам і прымушаюць іх функцыяваць пэўным чынам. Менавіта за кошт гэтага дасягаецца эфект амаладжэння.

  • Жывая клетка эпідэрмісу (кератынацыт) у адказ на сігнал рэтыноідаў актыўней падзяляецца. За кошт гэтага рагавы пласт робіцца танчэй, а колькасць жывых пластоў эпідэрмісу павялічваецца. Дзякуючы гэтаму разгладжваюцца павярхоўныя маршчыны і выраўноўваецца тон скуры.
  • Клетка, якая выпрацоўвае падскурнае сала (себацыт), пад дзеяннем рэтыноідаў рэагуе зніжэннем тлушчаадлучэння. Гэта прыводзіць да змяншэння тлустага бляску на скуры. Пры гэтым важна ўлічваць, што ў выпадку няслушнага ўжывання сродкаў з рэтыноідамі ці пры перадазоўцы з'яўляецца сухасць скуры. Але калі не часта выкарыстоўваць рэтыноіды, ужываць сродкі з мяккім дзеяннем, скура не будзе сохнуць, а стане прутчэйшай і звільгатнелай за кошт нармалізацыі колькасці тлушчовых залоз і павелічэння «жывых» пластоў эпідэрмісу.
  • Пад уздзеяннем рэтыноідаў клетка (фібрапласт), якая сінтэзуе калаген, эласцін і гіалуронованную кіслату, пачынае актыўней іх выпрацоўваць. Гэта павялічвае эластычнасць, тургар скуры. А таксама спрыяе разгладжванню дробных маршчын.
  • Клеткі імуннай сістэмы таксама рэагуюць на ўплыў рэтыноідаў. Пры слушным ужыванні рэтыноідаў павялічваецца мясцовы імунітэт скуры. Гэта прыводзіць да змяншэння пачырваненняў на скуры, зніжэння запаленчых рэакцый і ацёчнасцяў.

Што такое прыродныя рэтыноіды?

Рэтыноіды — гэта сам рэтынол (вітамін А) і дзве групы рэчываў (прыродныя і сінтэтычныя рэтыноіды).

Да прыродных рэтыноідаў адносяць: рэтынол, ретынальдэгід, трэтынаін.

Рэтынол, які наносяць на скуру спачатку ператворыцца ў альдэгідную форму, яна яшчэ называецца рэтынальдэгід ці рэтыналь, а потым у трансрэтыноевую кіслату, якая больш вядома як трэтынаін.

Біялагічна актыўным з'яўляецца толькі трэтынаін і ўсе вытворныя ад яго. Толькі трэтынаін можа наўпрост злучацца з ядравымі рэцэптарамі жывых клетак і выклікаць розныя карысныя для чалавека эфекты.

Гэта не значыць, што працуюць толькі касметычныя сродкі з трэтынаінам. Справа ў тым, што сродкі з трэтынаінам з усёй лінейкі прыродных рэтыноідаў уздзейнічаюць максімальна хутка і актыўна, бо ім не патрабуецца час на трансфармацыю.

Рэтынол і рэтыналь біялагічна не актыўныя, бо ім патрабуецца трансфармацыя ў трэтынаін, каб працаваць.

Касметычныя сродкі з трэтынаінам: ужыванне і вынік

У касметычных сродках канцэнтрацыя трэтынаіну ад 0,025% да 0,1%.

Рэкамендуюць пачынаць з мінімальнай колькасці трэтынаіну і з вялікага інтэрвалу паміж нанясеннямі (да 1 тыдня ад першага да наступнага ўжывання), пасля інтэрвал можна скарачаць. Аптымальны рэжым ужывання патрэбна падбіраць індывідуальна. Усё таму што рэакцыю скуры вельмі складана прадбачыць.

Трэтынаін валодае эфектам пілінгу і можа выклікаць інтэнсіўнае лушчэнне. Гэта індывідуальна і залежыць ад асаблівасцяў скуры.

Калі ў касметычных сродках вонкавага ўжывання знаходзіцца трансрэтыноевая кіслата, эфект сродку будзе досыць хуткі, таму што ні што не замінае трэтынаінам імгненна злучацца з клеткамі і ўплываць на фізіялогію скуры. Такія сродкі змяняюць якасць эпідэрмісу. Але патрэбна ўмець іх выкарыстоўваць. Ужываць сродкі рэкамендуюць пад кантролем доктара.

Паказанні да выкарыстання сродкаў з трэтынаінам:

1. Выяўленае фотастарэнне (маршчыны, пігментацыя, гіперкератоз). У гэтым выпадку вынік ад ужывання сродкаў з трэтынаінам будзе істотны. Толькі трэба помніць, што рэтыноіды змяняюць якасць і тэкстуру скуры, а не пазбавяць ад мяшкоў пад вачамі, не напоўняць шчокі, не згладзяць брыляў, не паднімуць скулы. Таксама рэтыноіды не ўплываюць на косткі, звязкі, фасцыі, цягліцы, тлушчавую клятчатку.

2. Акнэ, тлустая скура, пашыраныя поры. Шмат спецыялістаў лічаць, што лепш з гэтай праблемай спраўляюцца сінтэтычныя рэтыноіды (напрыклад, адапален). Таму што сінтэтычныя рэтыноіды валодаюць меней выяўленым раздражняльным эфектам і больш уплываюць на тлушчавую залозу.

3. Свежыя стрыі, расцяжкі. Тапічнае нанясенне сродкаў з трэтынаінам прыводзіць да паляпшэння стану скуры з чырвонымі стрыямі. Таксама трэтынаін стымулюе выпрацоўванне калагену і эласціну, якія важныя для знішчэння расцяжак.

4. Павярхоўныя рубцы, постакне. Трэтынаіны могуць выраўнаць тон і рэльеф, асвятліць скуру. У гэтым выпадку вельмі важна правільна іх скарыстаць. Таму што біялагічна актыўныя формы рэтыноідаў могуць выклікаць ретыноідный дэрматыт. Гэта натуральны адказ скуры на ўплыў рэтыноідаў і прыродных, і сінтэтычных. Характарызуецца такі дэрматыт пачырваненнем, лушчэннем, раздражненнем скуры. Зазвычай, такія праблемы вырашаюцца павелічэннем інтэрвалу паміж нанясеннямі ці часовым скасаваннем сродку.

Пачынаць курс вонкавых рэтыноідаў рэкамендуюць у перыяд неактыўнага сонца, прыкладна з кастрычніка па красавік. Але гэта не значыць, што рэтыноіды не ўжываюць у трапічным клімаце. Аднак абарона ад сонца значна павялічваецца. Важна разумець, што фотачуллівасць скуры захоўваецца нават цягам некалькіх тыдняў пасля скасавання рэтыноідаў. І працягваць выкарыстанне абароны патрэбна яшчэ некалькі тыдняў пасля скасавання сродкаў з рэтыноідамі.

Наносяць рэтыноіды, зазвычай, пасля вечаровага ачышчэння скуры нанач. Гэта самы аптымальны час, ён злучаны з аркаднымі рытмамі (цыклічныя ваганні біялагічных працэсаў у арганізме, якія звязаны са зменай дня і ночы) і адсутнасцю разбуральнага дзеяння дзённага святла.

Рэтынол і рэтыналь

Рэтынол і рэтынальдэгід з'яўляюцца самымі слабымі рэтыноідамі, таму што яны аказваюць свае эфекты ўскосна, не ўступаючы ў просты кантакт з ядром клеткі. Сэнс нанясення рэтынолу і рэтынальдэгіду палягае ў тым, што з дапамогай іх у скуры сінтэзуецца трэтынаін. То бок рэтынол і рэтыналь – гэта папярэднікі біялагічна актыўных формаў.

Калі скура насычаецца рэтынолам і рэтынальдэгідам, то імгненнай рэакцыі не будзе. Скура сама вырашыць, як распараджаццаа гэтымі рэчывамі: ігнараваць іх ці трансфармаваць у трэтынаін. «Прымае рашэнне» скура, выключна грунтуючыся на сваіх патрэбах. Фактычна, калі скарыстоўваць рэтынол ці рэтыналь, мы пакідаем права выбару сваёй скуры. Менавіта таму касметычныя сродкі з рэтынолам ці рэтынальдэгідам аказваюць слабейшы эфект у параўнанні з трэтынаінам. Іх ужыванне не патрабуе кантролю доктара.

Рэтынол і рэтыналь не выклікаюць ретыноідны дэрматыт. Але няможна выключаць індывідуальную непераноснасць ці алергічную рэакцыю на кампаненты касметычнага сродку.

Слабыя прыродныя рэтыноіды могуць нязначна павялічыць тонус, згладзіць мікрамаршчыны, выраўнаць тон, злёгку павузіць поры. Калі ўздзеянне на скуру больш, то гэта індывідуальная здольнасць скуры выдатна перапрацоўваць рэтынол і рэтыналь у актыўную форму.

Касметычныя сродкі з рэтынолам і рэтынальдэгідам: асаблівасці і ўжыванне

Рэтынол не выклікае лушчэння і не выклікае ретыноідный дэрматыт.

Рэтынальдэгід утрымваецца ў крэмах ад маршчын для аднаўлення скуры. Некаторыя адмыслоўцы рэтыналь адносяць да біялагічна актыўных формаў, але гэта не так. Таму што прамога ўзаемадзеяння з ядравымі рэцэптарамі рэтынальдэгід не мае.

З пункту гледжання логікі дзеянне рэтынальдэгіда павінна быць большае значным, чым дзеянне рэтынолу. Калі ўспомніць ланцужок ператварэння, то менавіта з рэтынолу ўтвараецца рэтыналь, а з рэтынальдэгіду – трэтынаін. Але рэтыналь з'яўляецца досыць нестабільным рэчывам. Таму ў касметычных сродкам сустракаецца радзей, чым рэтынол. Уздзеянне альдэгіду нашмат слабейша ў параўнанні са стабільнымі біялагічна актыўнымі формамі.

У сучасных касметычных сродках сустракаецца яшчэ адна форма рэтыноідаў – рэтыніл рэтыанат. Гэта гнуткая малекула, якая складаецца з рэтынолу і рэтыноевай кіслаты. То бок частка гэтага рэчыва адразу падае сігнал рэтыноевым рэцэптарам клетак і пачынае працаваць, а другая частка праходзіць шэраг ператварэнняў і толькі потым пачынае дзейнічаць. Атрымваецца, што ад рэтынолу скура атрымвае мяккасць дзеяння, а ад трэтынаіну эфект.

Яшчэ ў касметычных сродках сустракаецца рэтыніл пальмітат. Гэта форма таксама аказвае мяккі эфект, больш антыаксідантнае ўздзеянне. У іерархіі элементаў ён стаіць перад рэтынолам. Таму што гэта складаны эфір рэтынолу і пальмітынавай кіслаты. Гэта рэчыва ўяўляе сабою «дэпо» рэтынолу. Запас рэтынолу ў арганізме і да 80% рэтынолу скуры захоўваюцца менавіта ў форме рэтыніл пальмітата. Ен падыдзе нават самай адчувальнай скуры, якая часта лупіцца.

У цэлым, усе рэкамендацыі, якія існуюць па нанясенні трэтынаіну, ужывальныя і для слабых рэтыноідаў. Таму што рэакцыя скуры можа быць рознай і перастрахавацца не будзе лішнім.

Сродкі са слабымі біялагічна актыўнымі формамі рэтыноідаў можна купіць без рэцэпта. А сродкі з трэтынаінам (біялагічна актыўная форма) у шмат якіх краінах выдаюць па рэцэпце. У краінах постсавецкай прасторы трэтынаін забаронены.

Сродкі з рэтыноідамі маюць розныя касметычныя формы. Гэта могуць быць: канцэнтрат, сыроватка, гель, крэм, эмульсія.

Касметолагі рэкамендуюць наўзверх сыроваткі ці іншых гелепадобных сродкаў наносіць звычайны звільгатняльны крэм.

Канцэнтрат утрымвае вялікую колькасць рэтынолу і павінен змешвацца з звільгатняльным крэмам, у той прапорцыі, якую заяўляе вытворца. Найчасцей патрабуецца 1—2 кроплі канцэнтрату для аднаго нанясення. Калі выкарыстанне толькі пачынаецца, то адразу выкарыстоўваць канцэнтрат не рэкамендуюць. Гэта касметычная форма больш падыходзіць для прасунутых карыстальнікаў, якія ведаюць рэакцыю сваёй скуры на рэтыноіды і могуць самастойна рэгуляваць эфект сродку.

У цэлым лічыцца, што для амаладжэння рэтыноіды ўжываюць з 30—35 гадоў. Але гэта хутчэй асераднёны паказнік, з большага ўсё залежыць ад стану скуры. І ў 40+ гадоў могуць не спатрэбіцца сродкі з рэтыноідамі. А бываюць выпадкі, калі ў 25 гадоў ёсць паказчыкі фотастарэння, якія патрабуюць карэкцыі. У кожным разе адмыслоўцы раяць перад выкарыстаннем атрымаць рэкамендацыі касметолага і дэрматолага.

Рэтыноіды супрацьпаказаныя цяжарным і тым, хто плануе цяжарнасць.

Разам з выкарыстаннем рэтыноідаў патрэбна паклапаціцца пра абарону скуры ад ветру, марозу і сонца. Таксама не забываццца пра правільнае ачышчэнне і звільгатненне.

https://bel.24health.by/yak-antyaksidanty-perashkadzhayuc-starennyu-skury/

Exit mobile version