У вас насмарк, закладзены нос, пяршыць у горле, паднялася тэмпература або проста з'явілася адчуванне агульнага недамагання? Гэта сведчыць пра наяўнасць прыкметы прастуды ці інакш вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі (ВРВІ) — самага распаўсюджанага захворвання ў свеце.
Большасць з нас прастуджваюцца два, а то і тры разы на год. Нягледзячы на гэта ад прастуды няма ні імунітэту, ні ўніверсальных лекаў. Калі не браць у разлік сімптаматычнае лячэнне, для эфектыўнага і хутчэйшага выздараўлення неабходна ўсяго толькі трохі клопату пра сябе: больш адпачынку, сну і шмат курынага булёна — куды ж без яго. Мы сабралі важныя факты пра адно з самых частых захворванняў на зямлі.
Ад прастуды няма лекаў
Вы ніколі не задаваліся пытаннем, чаму ад прастуды няма ўніверсальных лекаў? Такіх, якія б не палягчалі сімптомы, а канкрэтна лячылі, ліквідавалі прычыну захворвання? Ёсць адказ на гэтае пытанне. На сённяшні дзень вядома больш за 200 розных вірусаў, якія могуць быць узбуджальнікамі ВРВІ, у тым ліку і некалькі тыпаў каронавірусаў (SARS-CoV-2, які выклікае новую каронавірусную інфекцыю COVID-19, не ў іх ліку, калі што). Часцей за ўсё прычынай прастуды з'яўляецца рынавірус. Але і ў яго парадку 160 разнавіднасцей. І гэта толькі тыя, што вядомыя.
Урачы яшчэ раз нагадалі аб мерах прафілактыкі ВРІ, грыпу і COVID-19
Вірусы, адказныя за развіццё ВРВІ, хутка і пастаянна муціруюць. Настолькі хутка і ўвесь час, што наша імунная сістэма не паспявае да іх «прыстасоўвацца», а навукоўцы – прыдумляць універсальную таблетку.
Вірусы прастуды, назавём іх так, паражаюць толькі каля 1% клетак слізістай. Пры гэтым здольныя выклікаць моцную рэакцыю з боку ахоўных сіл арганізма. У большасці выпадкаў імунная сістэма лёгка спраўляецца з «агрэсарамі», але часам прастуда можа прагрэсіраваць, выклікаючы іншыя праблемы (часцей за ўсё гэта адбываецца з-за неправільнага лячэння, радзей – з-за каварства самога віруса).
Як лячыць COVID-19 дома. Тлумачыць інфекцыяніст
Напрыклад, розныя бранхіты, сінусіты, атыт і г.д. – могуць пачынацца са звычайнай прастуды.
Сімптомы прастуды
Першыя прыкметы прастуды, як правіла, выяўляюцца праз 1-3 дні пасля кантакту з вірусам. Усе людзі розныя, але часцей за ўсё іх турбуюць:
- пачуццё агульнага недамагання (прыгнечанасць, слабасць, адчуванне агульнай хворасці);
- насмарк;
- чханне;
- кашаль;
- слабы мышачны боль;
- галаўны боль, часцей неінтэнсіўны;
- субфебрыльная тэмпература – 37,3⁰С - 37,8⁰С;
- пяршэнне ў горле;
- слёзацёк;
- ламота ў суставах.
На фоне прастуды (з-за вострага рыніта) могуць быць зніжаны густ і нюх. Таксама назіраецца страта апетыту.
Важна адзначыць, што наяўнасць лёгкіх сімптомаў прастуды не азначае, што вы менш заразныя — проста ваша імунная сістэма добра спраўляецца з задачай стрымлівання віруса. Тым не менш, вы з'яўляецеся крыніцай інфіцыравання для іншых людзей, якія могуць пераносіць прастуду не так лёгка, як вы.
Як лячыць прастуду
Антыбіётыкі неэфектыщныя пры прастудзе. Не дапамогуць хутчэй ачуняць і прыбраць вірус з арганізма безрэцэптурныя сродкі «супраць прастуды». Усё, што ў іх сілах, — палегчыць сімптомы.
- Сасудазвужальныя і супрацьацёчныя назальные прэпараты могуць паменшыць ацёк насавых хадоў.
- Адхарквальныя сродкі, якія разрэджваюць слізь, таму яе лягчэй вывесці з дыхальных шляхоў – адкашляцца.
- Анцігістамінные прэпараты могуць дапамагчы, калі «цячэ» нос.
- Абязбольваючыя палягчаюць ламату ў целе.
- Гарачкапаніжальныя сродкі нармалізуюць тэмпературу.
Але ўсе пералічаныя лекавыя сродкі, нягледзячы на свабодны доступ, маюць строгія паказанні да ўжывання, пабочныя эфекты, а таксама шэраг супрацьпаказанняў. Таму самае разумные рашэнне – пракансультавацца з урачом перад прыёмам прыпаратаў і строга выконваць рэкамендацыі.
Вылечыцца без таблетак. Гэта рэальна?
Прастуда часта праходзіць сама па сабе за перыяд ад 7 да 10 дзён. У гэты час вы можаце шэраг працэдур, каб палепшыць самаадчуванне, не ўжываючы таблетак ( або выкарыстоўваючы іх у крайнім выпадку).
- Піце шмат вадкасці. Любой. Хоць зялёны чай, хоць курыны булён. Галоўнае, каб вадкасць была цёплай. Цёплае пітво паменшыць застойныя з'явы ў дыхальных шляхах, змякчыць горла, прадухіліць абязводжванне.
- Адпачывайце. Бацькі вам не казалі ў дзяцінстве, што ў сне людзі здаравеюць? Дык вось гэта праўда! Сон дае магчымасць імуннай сістэме аднавіцца.
- Увільгатняйце паветра, часцей праветрывайце пакой.
- Калі ў горле «дзярэ», палашчыце яго цёплай салёнай вадой. Гарбатная лыжка солі на шклянку вады.
Аднак, калі на працягу некалькіх дзён вы не адчуваеце паляпшэння стану, хоць усе робіце правільна, калі тэмпература цела працягвае павышацца, галаўны боль, боль у горле ці насавых пазухах стаў моцным, кашаль не супакойваецца і з'явіліся праблемы з дыханнем, абавязкова звярніцеся да спецыяліста.
Прафілактыка ВРВІ
Каб абараніць сябе ад прастуды:
- Часта мыйце рукі. Калі няма магчымасці памыць рукі пад вадой з мылам, выкарыстоўвайце антысептык з утрыманнем спірту не менш за 60%.
- Трымайце рукі далей ад твару. Вочы, нос і рот — «кропкі ўваходу» віруса ў ваша цела.
- Імкніцеся не распаўсюджваць мікробы. Выкарыстоўвайце сурвэткі, калі чхаеце ці кашляеце. Калі ў вас нічога няма пад рукой, прыкрывайце рот і нос сагнутым локцем.
- Уключыце клопат пра сябе ў спіс першачарговых спраў. Каб выспацца, добра харчавацца і паўнавартасна адпачываць, не абавязкова адчуваць сябе дрэнна. Як раз наадварот. Усё гэта ў першую чаргу дапамагае заставацца ў рэсурсе і памяншае рызыку захварэць.