Site icon Слушна

Родам з дзяцінства. Гатуем шакаладную каўбасу

Шакаладная каўбаса

Усе мы з дзяцінства памятаем шакаладную каўбасу. Гэты вельмі смачны і просты ласунак гатуецца без выпечкі, а для многіх ён дагэтуль з'яўляецца першым кулінарным эксперыментам.

Прапануем акунуцца ва ўспаміны і прыгатаваць гэты апетытны дэсерт.

Інгрэдыенты для шакаладнай каўбасы

 Інгрэдыенты для шакаладнай каўбасы

  • Печыва цукровае (сметанковае) — 200 г
  • Масла сметанковае (пакаёвай тэмпературы) — 80 г, можна і менш
  • Малако — 50 мл (па гусце)
  • Згушчанае малако — палова банкі або 200 г
  • Арэхі любыя — 50 г (па гусце)
  • Разынкі — 50 г (па гусце)
  • Какава — 2 ст л

Проста і густоўна. Як прыгатаваць штрудзель са слівамі і арэхамі?

Спосаб прыгатавання

 Печыва (200 г) здрабніць, але не ў пацяруху, а каб былі невялікія кавалачкі.

Здрабніць арэхі. Дадаць здробненыя арэхі (у аўтара лясны арэх, можна выкарыстоўваць фундук, грэцкі арэх і г.д.) і какава (2 ст.л.) у печыва. Змяшаць лыжкай.

Дадаць малако (50 мл). Змяшаць лыжкай.

Дадаць згушчанае малако 200 г (паўбанкі). Змяшаць лыжкай.

Загадзя заліць кіпенем разынкі, перамяшаць, пакінуць на пару хвілін і зліць ваду. Дадаць разынкі ў сумесь. Змяшаць лыжкай.

Дадаць сметанковае масла (80 г). Добра змяшаць лыжкай. Сумесь не павінна быць вельмі вадкай ці вельмі густой.

Дастаць чысты пакет і падвярнуць яго, каб пераліць туды сумесь.

Згарнуць, сфарміраваўшы форму каўбасы. Пакласці ў маразільную камеру на гадзіну-паўтары.

Дастаем з камеры, пасля з пакета, выкладваем на форму, разразаем на кавалачкі і можна спрабаваць на густ.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/xutka-byudzhetna-yak-zrabic-shakaladnuyu-pastu-u-xatnix-umovax/

Exit mobile version