Site icon Слушна

Руская класіка вачыма беларускіх акцёраў. Спектакль «Ідыёт» паставілі ў тэатры імя М.Горкага

Спектакль "Ідыёт"

Хто сёння можа пахваліцца тым, што на ўласныя вочы бачыў Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага? Напэўна, толькі госці Тэатра імя Максіма Горкага, якія патрапілі на прэм’еру спектакля «Ідыёт», што адбылася 9 лютага, і ўбачылі там на сцэне знакамітага рускага пісьменніка.

Руская класіка вачыма беларускіх акцёраў — дзеянне спектакля такое вядомае нам з літаратуры становіцца новай старонкай ў тэатральным жыцці Мінска.

Спектакль "Ідыет"

Гісторыя князя Мышкіна і Настассі Філіпаўны на беларускай сцэне ўзноўлена інтэрнацыянальным калектывам. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіла Івана Жыгон з Сербіі. Сцэну ўпрыгожылі галоўны мастак тэатра імя М. Горкага Ала Сарокіна і сербскі сцэнограф Барыс Максімовіч. Мастакі па касцюмах — Бажана Ёвановіч з Сербіі, а таксама Ала Сарокіна. Музыку да спектакля напісаў сербскі кампазітар Петар Антановіч.

Спектакль атрымаўся густанаселеным: у ім занятыя тры дзясяткі акцёраў. Галоўныя ролі — Мышкіна і Настассі Філіпаўны — пастаноўшчыкі даверылі Андрэю Сенькіну і Вераніцы Пляшкевіч.

Паводле слоў Іваны Жыгон, «Ідыёт» — кніга-прароцтва Фёдара Дастаеўскага, расказ пра супергероя славянскай цывілізацыі. З дапамогай акцёраў горкаўскага тэатра рэжысёр перанесла на вялікую сцэну практычна ўсе сюжэтныя лініі знакамітнага рамана.

Першы акт спектакля — дынамічны, насычаны сітуацыямі, размовамі і стустрэчамі. Тут мы знаемімся з галоўнымі героямі: спачатку бачым неверагодна прыгожую Настассю Філіпаўну, якая, без спрэчак, зачаравала сваёй харызмай усю увагу глядацкай залы, затым даведваемся пра тонкую натуру Льва Мікалаевіча Мышкіна, паступова сустракаемся з брутальным і рэзкім Рагожыным, зацікаўліваемся вобразамі Аглаі і Гані …

Есць адчуванне, што ў першым дзеянні музыка спеткакля і ёсць асобны герой, нібыта расказчык Дастаеўскі піша свой раман тут жа — на месцы, выдзяляючы ўсе патрэбныя яму акцэнты громкімі гукамі.

Другое дзеянне больш спакойнае, але тут таксама ёсць свае нечаканасці ў паводзінах герояў. Стасункі князя Мышкіна і Рагожына адлюстраваны больш эмацыйна, чым у самім рамане. Адзенне Настассі Філіпаўны змяняецца тры разы. Спачатку прыгожая жанчына прадстае перад гледачамі ў вытанчанай чырвона-аксамітнай сукенцы, у сцэне, калі яна ўсе ж такі вырашае выйсці замуж за князя Мышкіна на ёй чорнае і вельмі сумнае адзенне, у сцэне забойства Настасся Філіпаўна апранута ў белае. У гэтым адзенні уся палітра жыцця няшчаснай жанчыны. Яе вобраз у спектаклі нібы раскрываецца праз гэтыя сукенкі. Так доўга яна шукала сабе шчасця і цеплыні, але яе шчасцем, напэўна, магла быць толькі смерць.

Хворая душа, доўга шукаючы дабрыні і цеплыні вакол, стамілася, нібы зламалася ад напружання наваколля, ад неапраўданрых чаканняў.

Вобраз Аглаі, наадварот, больш прамалінейны і зразумелы з першых хвілін прагляду спектакля. Безумоўна, гэта смелая жанчына, якая здольная казаць тое, што думае ў твар, здольная быць жорсткай і самалюбівай. Увесь спектакль яна нагадвае напружаны канат, хоць побач існуе смех, музыка і людзі. Усе два дзеянні Аглая ў пазіцыі выбару, хоць насамрэч ад яе выбару нічога і не залежыць.

Увогуле адчуванне пасля прагляду «Ідыёта» спачатку крышку разгубленае: плаваеш у думках, асабліва пасля сцэны, калі Аглая прыйшла па размову да Настассі Філіпаўны: іх эмацыйная гутарка захапляе увагу, асобныя словы вітаюць у памяці нібы развязка таго напружання, якое авеяла ўвесь спектакль. Далей адбываецца ўсведамленне, ужо пачынаеш супастаўляць дзеянне літаратурнае і тэатральнае. У выніку разумееш, спектакль атрымаўся кранаючым і балючым. Вядома, кожнаму баліць свае, але акцёры змаглі перажыць лёсы сваіх герояў і данесці да гледачоў той унутраны боль, з якім кожны герой «Ідыёта» жыве ў сэрцы ўжо не адно стагоддзе.

Спектакль-стыль. У Горкаўскім тэатры прэзентавалі прэм’еру «Абдураны муж»

Exit mobile version