ШТО? Марафон здаровага ладу жыцця #САД – Спартыўны, Актыўны, Даступны
ДЗЕ? Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле г.Мiнск, вул. Сурганава, 4а
КАЛI? 1, 8, 15, 22 і 29 жніўня 2019 года (кожны чацвер з 18.00 да 21.00)
Маштабны марафон здаровага ладу жыцця пройдзе ў жніўні на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле.
Кожны чацвер 1, 8, 15, 22 і 29 жніўня з 18.00 да 21.00 любы жадаючы можа выпрабаваць сябе ў розных відах фізічнай актыўнасці і фітнэс-кірунках, папярэдне атрымаўшы рэкамендацыі ад медыкаў, якія будуць кансультаваць і падтрымліваць удзельнікаў марафону на працягу месяца.
Вы толькі ўявіце сабе! На адной пляцоўцы паралельна будуць прадстаўлены фiткрос, ёга, стрэтчынг, пiлатэс, TRX. Можна будзе выпрабаваць сябе ў баявых мастацтвах і розных танцавальных напрамках, вывучыць розніцу паміж функцыянальнай і кардыё-трэніроўкай высокай інтэнсіўнасці, рэлакс-практыкаваннямі.
Алгарытм удзелу просты.
- Прыходзьце ў любы чацвер жніўня на пляцоўку каля РЦАП па фрыстайле.
- Прайдзіце непасрэдна на месцы ў медыкаў экспрэс-абследаванне, якое дазволіць ацаніць стан Вашага здароўя і скласці індывідуальную праграму фізічных актыўнасцяў; атрымайце на рукі «пашпарт здароўя».
- Выбірайце рэкамендуемы від фізічнай актыўнасці, трэніруйцеся і атрымлівайце зваротную сувязь ад медыкаў і трэнераў.
Але і гэта яшчэ не ўсё!
У дні правядзення марафону будуць прадстаўлены розныя віды сумесных актыўнасцяў для мамаў і дзетак, а таксама людзей з дадатковымі патрэбамі, арганізаваныя выступленні ментараў, матывацыйных спікераў, аўтограф-сесіі ад вядомых спартсменаў, здаровыя фудкорты і многае іншае.
Не выпадкова слоган марафону здароўя – «Зробім разам здаровую Беларусь!»
Арганізатарам мерапрыемства выступае Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарвыканкама, спартыўных грамадскіх аб'яднанняў.