Салаты — абавязковыя стравы на святочным стале, таму ім, як правіла, надаецца асаблівая ўвага.
Кулінарны блогер Настасся Мясаедава (@family_miss) падрыхтавала для нашых чытачоў падборку смачных рэцэптаў салатаў, якія не толькі ўпрыгожаць ваш святочны стол, але і падштурхнуць гасцей і блізкіх захапляцца кулінарнымі навыкамі гаспадароў.
да зместуСалата «Пяшчотная»
Гатуецца за 5 хвілін.
Ігрэдыенты
- Кукуруза кансерваваная
- Шампіньёны кансерваваныя
- Вэнджаны сервелат
- Сыр
- Вараныя яйкі
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Сервелат і шампіньёны нарэзаць тонкімі і доўгімі палоскамі. Сыр і яйкі нацерці на буйную тарку. Змяшаць усе інгрэдыенты і заправіць маянэзам.
да зместуСалата «Грыбная паляна»
Ігрэдыенты
- Шампіньёны цэлыя кансерваваныя
- Маянэз
- Бульба, звараная ў мундзіры
- Морква адварная
- Яйкі адварныя
- Марынаваныя агурочкі
- Курыная грудка адварная
- Зеляніна
Спосаб прыгатавання
Глыбокую талерку заслаць харчовай плёнкай.
1 пласт: Выкласці шампіньёны уверх ножкамі.
2 пласт: зеляніну (можна замарожаны кроп)
3 пласт: маянэз
4 пласт: бульбачка на тарку
5 пласт: маянэз
6 пласт: курыная грудка кавалачкамі
7 пласт: маянэз
8 пласт: яйкі на тарку
9 пласт: маянэз
10 пласт: морква на тарку
11 пласт: маянэз
12 пласт: марынаваныя агурочкі доўгімі палосачкамі (або на тарку)
Накрыць плёнкай, прыбраць у халадзільнік на ноч ці на 6-8 гадзін для насычэння Для прыгажосці зверху выкласці лісце салаты, потым перавярнуць на талерку і зняць плёнку.
да зместуСалата «Вітамінка»
Інгрэдыенты
- Замарожаная агароднінная сумесь (напрыклад, гарошак, кукуруза, струковая фасоля, морква, цыбуля, памідоры і перац)
- Адварная курыная грудка
- Вараныя яйкі
- Французская гарчыца
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Гародніну ў замарожаным выглядзе высыпаць у кіпячую, падсоленую ваду і варыць пасля закіпання 5 хвілін. Потым зліць на друшляк і даць цалкам астыць.
Курыную грудку і яйкі нарэзаць невялікімі кубікамі. Змяшаць усе інгрэдыенты і заправіць маянэзам.
Замест маянэзу можна выкарыстоўваць:
- смятана+соевая падліўка+соль
- грэцкі ёгурт +соль + гарчыца
Салата «Каханы»
Інгрэдыенты
- Крабавыя палачкі — 200 гр
- 6 яек
- Банка кукурузы
- Сыр — 100 гр
- Морква
- Цыбуля рэпчатая
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Моркву нацерці на буйнай тарцы, цыбулю нарэзаць паўколамі. Абсмажыць да гатовасці на раслінным алеі. Яйкі адварыць і нарэзаць кубікамі. Сыр нацерці на буйную тарку ці нарэзаць кубікамі.
Крабавыя палачкі нарэзаць кубікамі Усё змяшаць, заправіць маянэзам.
да зместуСалата па-грэцку
Інгрэдыенты
- Агуркі
- Памідоры
- Балгарскі перац
- Тварожны сыр у брыкеце ці скрынцы
- Масліны без костачак
- Соль
- Спецыі па гусце (арэгана, базілік, праванская трава)
- Раслінны, аліўкавы або іншы алей па гусце.
Спосаб прыгатавання
Нарэжце агуркі на чацвярцінкі, памідоры дзелькамі ці паўколамі, перац саломкай. Тварожны сыр нарэжце кубікамі 1 на1 см. Масліны кружочкамі.
Змяшайце акуратна ўсё ў талерцы, дадайце спецыі і соль, запраўце алеем. Можна дадаць салодкі ці марынаваны рэпчаты лук, калі любіце.
да зместуСалата «Курачка пад футрам»
Інгрэдыенты
- Бурак(зварыць)
- Морква (зварыць)
- Яйкі (зварыць)
- Сыр
- Вэнджаная курыца (грудка)
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Глыбокую талерку ці іншую форму заслаць харчовай плёнкай і змазаць дно маянэзам.
Пласты:
- пласт буракі на тарку
- пласт сыр на тарку
- пласт морква на тарку
- пласт яйкі на тарку
- пласт курынае філе дробнымі кавалачкамі
Усе пласты змазаць маянэзам. Пакінуць салату прапітацца. Перавярнуць на вялікую талерку, зняць плёнку і ўпрыгожыць зелянінай па жаданні.
да зместуСалата з сухарыкамі
Інгрэдыенты
- Марынаваныя агуркі
- Вараныя яйкі
- Кукуруза кансерваваная
- Вэнджаны сервелат
- Сухарыкі цвёрдыя
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Марынаваныя агуркі, вараныя яйкі і сервелат нарэзаць тонкімі і доўгімі палоскамі. Сухарыкі лепш купляць таксама доўгія.
Змяшаць усе інгрэдыенты ў роўнай колькасці і заправіць маянэзам перад падачай на стол.
да зместуСалата «Пікантная»
Інгрэдыенты
- Крабавыя палачкі
- Морква па-карэйску
- Сыр
- Яйкі сырыя +соль
Спосаб прыгатавання
Яйкі ўзбіць відэльцам з соллю і пасмажыць яечны блінчык. Крабавыя палачкі нарэзаць кубікамі. Сыр нацерці на буйную тарку.
Блінцу даць астыць, скруціць рулецік і нарэзаць на тонкія палоскі Усё змяшаць і заправіць маянэзам.