Site icon Слушна

Самамасаж для прафілактыкі падзення зроку. ВІДЭА

Самамасаж вачэй. Афтальмолаг раіць і паказвае на відэа

Здароўе вачэй і вастрыня зроку залежаць ад кровазвароту. Дадатковы прыток крыві паляпшае стан вачэй. Як гэта зрабіць, распавядае афтальмолаг Уладзімір Мельнікаў. Ён 30 гадоў адпрацаваў на прадпрыемстве «Святлопрыбор», дзе працуюць людзі з інваліднасцю па зроку.

Самамасаж вачэй

5 простых упражнений для глаз. Самостоятельный массаж для хорошего зрения.

– Самы просты і даступны метад паляпшэння кровазвароту ў вачах і іх прыдатках – самамасаж, – сцвярджае доктар. – Гэтая працэдура не прыносіць ускладненняў, а карысць пры рэгулярным прымяненні відавочная. Самамасаж здольны замяніць некаторыя медыкаменты, якія пашыраюць сасуды.

Яго можна рабіць усім. Асабліва гэта актуальна для прафілактыкі падзення зроку з узростам.

Пяць простых практыкаванняў не зоймуць шмат часу.

Відэа – Андрэй Васкрасенскі.

Exit mobile version