XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» сёлета праходзіць у сталіцы Беларусі з 4 па 11 лістапада. Гледачы за гэты перыяд змаглі і яшчэ могуць убачыць найлепшыя стужкі апошняга года.
Кінафестываль «Лістапад» 2022
Сапраўдныя каштоўнасці» — слоган сёлетняга фестывалю.
Месцы правядзення засталіся нязменнымі: Кінатэатр Масква – прымае цэрымоніі адкрыцця і закрыцця фестываля. Кінатэатры «Беларусь», «Цэнтральны», «Піянер» паказваюць асноўныя праграмы, у тым ліку і «Лістападзік» .
У 2022 годзе сусветна вядомы фестываль «Лістапад» паказаў вялікі рост. Гэта паказваюць лічбы. 1360 заявак з 89 краін. У мінулым годзе была каля 300. І цяпер 300 заявак толькі на асноўны конкурс «Ігравое кіно».
Ацэньваюць кожную з праграм прафесійнае журы.
Так, старшынёй ігравога кіно з’яўляецца расійскі акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Астрахан.
Дакументальнае кіно судзіць запрошаны сербскі сцэнарыст і прадзюсар Ёван Марковіч.
Ігар Волчак — беларускі мульціплікатар, сцэнарыст і кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь узначальвае судзейскую каманду анімацыйных фільмаў. Старышнёй журы «Лістападзіка» з’яўляецца генеральны дырэктар кінастудыі «Таджыкфільм» Махмадсаід Шахіён.
Падчас фестывалю праводзіцца шэраг майстар-класаў, творчых сустрэч і адукацыйных праграм. Вялікая ўвага надаецца працы з моладзю, таму што кінастудыя імкнецца да таго, каб больш маладых і юных гледачоў узяла ўдзел у разнастайных сустрэчах, семінарах і праглядах.
Фестываль песціць гледача шырокай пазаконкурснай праграмай.
https://bel.24health.by/varta-paglyadzec-yakiya-filmy-listapada-zaslugouvayuc-uvagi/