Site icon Слушна

Сардэчныя паказчыкі анлайн. У Гродне працягвае працу Heart team

Планшэты для медыкаў.

Ужо 32 урачэбныя брыгады Гродзенскай абласной станцыі хуткай меддапамогі маюць магчымасць аператыўна ўносіць дадзеныя аб пацыентах з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і адразу ж абменьвацца імі са стацыянарам. З 2019 года ў вобласці рэалізуецца сацыяльная ініцыятыва Heart team.

Кампанія А1 працягнула падтрымку праекта і перадала гродзенскім медыкам 35 SIM-карт з безлімітным доступам у інтэрнэт. Пастаянная сувязь ад А1 дапамагае медыкам у Гродне паскорыць працу ў экстранных сітуацыях.

Планшэты для медыкаў.

З ініцыятывай Heart team летась выступіў Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр, а таксама Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Для пачатку планшэтамі са спецыяльным дадаткам і падключанымі SIM-картамі А1 абсталявалі 17 медыцынскіх брыгад. Сёлета пры падтрымцы кампаніі працуюць ужо 32 брыгады.

Новаўвядзенне дазволіла забяспечыць аператыўную сувязь з кардыяцэнтрам, куды дастаўляюць большасць пацыентаў у тых выпадках, калі неабходная экстранная шпіталізацыя. Тры планшэты знаходзяцца ў стацыянары: адзін у дзяжурнага кардыёлага ў прыёмным пакоі, другі – у рэаніматолага, трэці – у хірурга.

Як гэта працуе?

Яшчэ пры аглядзе дома брыгада хуткай дапамогі запаўняе на планшэце спецыяльную форму ў мабільным дадатку. Медработнік указвае пол, узрост, стан пацыента і ступень яго цяжару, паказчыкі электракарыяграмы, дату і час паступлення скаргаў. Гэтая інфармацыя адразу ж трапляе ў стацыянар, што дапамагае эканоміць час і аказаць меддапамогу максімальна хутка. Пакуль брыгада знаходзіцца ў дарозе, ужо рыхтуецца прыёмны пакой і аперацыйная.

Аляксандр Чарняк, рэнтгена-эндаваскулярны хірург Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра:

– Наш цэнтр выкарыстоўвае гэтую праграму з 2019 года. Змены ў працы значныя. Для пацыентаў, якія да нас трапляюць, адзін з найбольш крытычных паказчыкаў – час, які яны праводзяць у цяжкім стане. Дзякуючы праекту Heart team нам удаецца яго скарачаць і ў патрэбны момант аднаўляць нармальную работу сэрца. Планшэтамі для абмену дадзенымі аснашчаныя ўжо практычна ўсе брыгады хуткай дапамогі, якія абслугоўваюць Гродна і Гродзенскі раён, і цяпер гэта асабліва важна, бо ў перыяд пандэміі своечасова атрыманая інфармацыя можа не толькі дапамагчы пацыентам, але і абараніць урачоў.

На планшэтах Heart team устаноўлена праграмнае забеспячэнне Salutis, якое працуе на аснове SIM-карт з падключаным пакетам безлімітнай 3G-сувязі ад A1. Неабмежаваны кругласутачны доступ да сеткі дазваляе медыкам абменьвацца любым аб'ёмам дадзеных.

 
Мікалай Брэдзелеў
Начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1
Укараненне сучасных тэхналогій у сферу аховы здароўя – важны і натуральны крок для развіцця медыцыны. Мы рады рухацца ў гэтым кірунку разам з Гродзенскім абласным клінічным кардыяцэнтрам, падтрымліваючы і пашыраючы інавацыйную ініцыятыву рэгіёну. Тое, як пазітыўна на яе адгукнуліся самі медыкі, толькі пацвярджае, наколькі анлайн-камунікацыі неабходныя ім.

Ініцыятары праекта Heart team спадзяюцца такім чынам паскорыць аказанне дапамогі пацыентам па ўсёй Гродзенскай вобласці, выпрацаваць агульны алгарытм дзеянняў у складаных і надзвычайных сітуацыях для яшчэ больш эфектыўнага лячэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

 

Exit mobile version