- Правіла 1. Забудзьцеся на спантанны сэкс
- Правіла 2. Устрымайцеся ад сэксу ў перыяд дэкампенсацыі захворвання
- Правіла 3. Заўсёды насіце з сабою салодкі напой
- Правіла 4. Кантралюйце цячэнне дыябету, захворванне напрамую ўплывае на сэксуальныя магчымасці
- Правіла 5. Падумайце аб двайной адказнасці: за сябе і партнёра
«Нядаўна даведаўся, што ў мяне цукровы дыябет 1-га тыпу. Ці не пашкодзяць пры маім захворванні заняткі сэксам?»Такое пытанне паступіла ад чытача нашага партала і прымусіла задумацца. У шматлікіх артыкулах аб цукровым дыябеце падрабязна апісана, як правільна вымяраць узровень глюкозы і якую дыету захоўваць. А вось інтымныя бакі жыцця закранаць не прынята. Але ж сэксуальная актыўнасць пры цукровым дыябеце цесна звязана з тым, як працякае асноўнае захворванне, і мае свае нюансы.
Правіла 1. Забудзьцеся на спантанны сэкс
Да любой фізічнай актыўнасці пры цукровым дыябеце трэба рыхтавацца. Гэта дазволіць максімальна прадугледзець магчымыя ўскладненні і пазбегнуць іх. Бо хочацца, каб моманты блізкасці былі афарбаваныя прыемнымі эмоцыямі, а не трывожнымі думкамі і інцыдэнтамі.
Правіла 2. Устрымайцеся ад сэксу ў перыяд дэкампенсацыі захворвання
У гэты час любая фізічная актыўнасць будзе ісці не на карысць здароўю.
Правіла 3. Заўсёды насіце з сабою салодкі напой
Правіла 4. Кантралюйце цячэнне дыябету, захворванне напрамую ўплывае на сэксуальныя магчымасці
Дыябет 2 тыпу часта выяўляецца несвоечасова. І часам эрэктыльная дысфункцыя і праблемы з лібіда могуць быць сігналамі аб тым, што трэба звярнуцца да эндакрынолага і даведацца пра свой узровень цукру ў крыві.
да зместуПравіла 5. Падумайце аб двайной адказнасці: за сябе і партнёра
Сэксуальнае жыццё пры цукровым дыябеце можа стаць крыніцай пазітыву і падтрымкі. Але толькі ў тым выпадку, калі гэтаму аспекту вашага жыцця будзе нададзена належная ўвага, нароўні з вымярэннем узроўню цукру і дыетамі.