Site icon Слушна

Што ў вас на талерцы? Расказваем пра шкоду і карысць харчовых дабавак

Дабаўкі

Пасля дзіцячай сваркі мой прыяцель Сашка ў гонар прымірэння падарыў мне аб'ёмістую кнігу «Дзіцячае харчаванне». На мой здзіўлены погляд, ён сказаў: «Мама дазволіла».

Гэтая кніга да гэтага часу ў мяне. Пад жоўтай вокладкай сабраны мноства кулінарных рэцэптаў, парады ўрачоў пад кіраўніцтвам знакамітага педыятра Георгія Нестаравіча Сперанскага, вершы Сяргея Міхалкова.

Дзіцячае харчаванне

Разглядаючы і чытаючы яе, адзначаеш адмысловую смачную мову. «Сметанковае масла, нашмараванае тонкім пластом на прэснае, сухое печыва, з'яўляецца лепшым дадаткам да духмянай гарбаты», альбо «Падсмажанае філе судака заліць смятанным соусам, пасыпаць цёртым сырам, паліць алеем і запякаць у духоўцы да з'яўлення румянай скарыначкі».

Памятаю, усе крамы былі запоўненыя смачнымі прадуктамі — каўбасамі, кумпякамі і сасіскамі без хімічных дадаткаў. Пры ўваходзе ў любую кропку грамадскага харчавання пахі якасных натуральных прадуктаў кружылі галаву.

Прадукты харчавання ў Саюзе вырабляліся па ДАСТах — дзяржаўных стандартах якасці.

Напрыклад, ДАСТ 1974 года доктарскай каўбасы: 23% ялавічыны, 70% свініны, 3% яек, 2% малака і 2% крухмалу ці мукі. І ніякіх хімічных дабавак.

Стандарты ў вытворчасці прадуктаў харчавання ў СССР былі аднымі з самых жорсткіх у свеце.

Цяпер на сучасных прылаўках чаго толькі няма!

Але больш за ўсё хімічных дабавак. Насамрэч, каб прадукты доўгі час захоўвалі свой таварны выгляд, не псаваліся, у іх дадаюць велізарную колькасць хімічных рэчываў, так званых харчовых Е-дабавак. І яны раздрабняюць, пушаць, ушчыльняюць, адбельваюць, араматызуюць, наганяюць апетыт.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначыла Е-дадаткі, як «прыродныя злучэнні і хімічныя рэчывы, якія самі па сабе ў ежу не ўжываюцца, але ў невялікіх колькасцях уводзяцца розныя прадукты».

Нягледзячы на ўсе запэўненні ў бяспецы Ешэк, навукоўцы ўсё ж сумняваюцца, ці такія яны бясшкодныя. Былі праведзены сотні тэстаў, доследванняў і зроблены пэўныя вынікі.

Шкодныя харчовыя дабаўкі

Галоўная шкода Е-а дадаткаў —паніжэнне ўзроўню гемаглабіну ў крыві!

Дадаткі Е-250, Е-251, Е-252-нітрадабаўкі, утрымоўваюцца ў каўбасных вырабах, вэнджанай рыбе, шпротах, селядцэ, ёсць яны і ў цвёрдых сырах. Прадукты, якія змяшчаюць гэтыя дабаўкі, могуць быць небяспечнымі для людзей, у якіх праблемы з кішачнікам, печанню, хто пакутуе дысбактэрыёзам, халецыстытам.

Дадаткі Е-620 і Е-621 выкарыстоўваюць для ўзмацнення і захавання густу. Менавіта іх мы ўбачым на пачках чыпсаў, сухарыкаў, ёсць яны і ў каўбасе, кандытарскіх вырабах і мала дзе іх увогуле няма.

Сінтэтычны дадатак не прыносіць ніякай карысці, а з іншага боку — выклікае хуткае прывыканне да каларыйнай ежы. І вы, на радасць вытворцу, усё купляеце і купляеце, ужываеце і ўжываеце.

Успомніце свой першы паход у Макдональдс, якія бургеры, якія піражкі, катлеткі, еў бы ды еў, без прыпынку. І ўсё дзякуючы ўзмацняльнікам смаку!

Так, адмовіцца ад ежы з такой заправай вельмі складана. Ды і самі кухары прызнаюць, што мяса з даданнем Е-621 смачнейшае і сакавітае, чым простае, самае звычайнае. У свой час гэты дадатак называлі «душой густу», называлі да таго часу, пакуль не атрымалі вынікі даследаванняў.

Наяўнасць Е-621 у прадуктах важная для астматыкаў, у якіх гэты дадатак можа справакаваць прыступ. Не трэба налягаць на ежу і тым, у каго падвышаная ўзбудлівасць нервовай сістэмы.

А японскія навукоўцы правялі даследаванне на пацуках і высветлілі — ужыванне Е-621 прыводзіць да частковай страты зроку!

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 60% смерцяў — ад няправільнага харчавання і небяспечных для здароўя прадуктаў.

Прадукты гэтыя не атрутныя, але пастаяннае іх спажыванне павольна разбурае чалавека знутры.

Бясконцая нервовасць, алергія, бясплоддзе, інфаркт, інсульт і анкалогія — часта прычынай гэтых захворванняў становіцца наша ежа.

Дадаткі Е-121 (цытрусавы чырвоны фарбавальнік), Е-123 (фарбавальнік амарант) і Е-240 (кансервант фармальдэгід) — прызнаныя небяспечнымі. Утрымоўваюцца ў салодкай газіраванай вадзе, ледзянцах, каляровым марозіве, у кансервах любога выгляду (грыбы, узвары, варэнні).

Навукова даказана, што гэтыя тры дабаўкі могуць спрыяць утварэнню злаякасных пухлін.

Пасля шматлікіх публікацый у СМІ вытворцы пачалі ісці на разнастайныя хітрыкі: хімдадаткі хавалі пад расплывістымі фармулёўкамі: «смакавы дадатак», «араматызатар» …

Пры гэтым навукоўцы сцвярджаюць, што самі па сабе дадаткі не гэтак небяспечныя, але уступаючы ў рэакцыю з іншымі рэчывамі ў нашым арганізме, іх уздзеянне можа аказацца зусім непрадказальным.

І самае сумнае — выключыць дабаўкі са свайго рацыёну немагчыма, уся сучасная харчовая прамысловасць пабудавана на ўжыванні Е-дадаткаў.

Карысныя харчовыя дабаўкі

Але, аказваецца, існуюць і такія Ешкі, якія робяць прадукты больш карыснымі!

Е-100 (куркумін) атрымливаюць з рэзка-араматычнай расліны, абараняе клеткі арганізма ад мікробаў, таксінаў, зніжае ўзровень халестэрыну, памяншае тлушчавую тканіну.

Е-160d (лікапін) атрымліваюць з таматаў і грыбоў, ён прадухіляе ўтварэнне злаякасных пухлін, сардэчна-сасудзістых захворванняў, зніжае рызыку катаракты.

Е-406 (агар) атрымліваюць з багавіння, ён утрымоўвае вітаміны і мікраэлементы, выводзіць з арганізма таксіны і дзындры.

Е-234 (нізін) прыродны антыбіётык, душыць хваробатворную мікрафлору ў арганізме.

Е-322 (лецыцін) аднаўляе структуру печані і лёгкіх, эфектыўны пры прафілактыцы атэрасклерозу.

Е-270 (малочная кіслата) валодае магутным антымікробным дзеяннем.

Вядома, вытворца перш, чым выпускаць прадукты на рынак, павінен сам зразумець, што яны бяспечныя.

Прыемна, што нашы беларускія прадукты заслугоўваюць прызнанне ва ўсім свеце.

Так, мішленаўскія кухары пры сляпым метадзе дэгустацыі прысвоілі зоркі беларускім прадуктам — сыр Sveza, ёгурт Teos, сыр «Брэст-Літоўск» і плаўлены сыр «Ласкавае лета».

А каб максімальна абмежаваць трапленне шкодных харчовых дабавак да нас у талерку можна ўсяго толькі не купляць прадукты з ненатуральна яркай афарбоўкай, пазбягаць прадуктаў с занадта доўгім тэрмінам захоўвання, прыбраць са свайго рацыёну чыпсы, гатовыя сняданкі, хот-догі і іншыя бургеры.

Ваша здароўе ў вашых руках

... Дзесьці высока ў Гімалаях, у раёне Сівалікскіх гор, жыве племя хунзаў — прыгожых і моцных людзей. Яны не ведаюць ніякіх выгод цывілізацыі, не ядуць соль, цукар, мяса.

Галоўныя прадукты іх харчавання — вырашчаная гародніна, садавіна, малако, сыр, мёд. 120-гадовыя доўгажыхары славяцца цудоўным здароўем і добрым фізічным станам. А іх жанчыны ў 65 год яшчэ могуць нараджаць і знаходзяцца ў стане біялагічнай маладосці.

https://bel.24health.by/vkusno-do-bezobraziya-nado-li-boyatsya-glutamata-natriya/

Exit mobile version