Site icon Слушна

Што яшчэ за чорная жаўтуха? Тэст на веданне хваробаў

У гэтым месяцы нашы ўрачы і эксперты паспелі распавесці пра розныя хваробы. Пра многія з іх мы раней не чулі. А вы? Прайдзіце тэст – і праверце свае веды.

1. Каму трэба больш за ўсё баяцца дыфілабатрыёзу?

  1. Рыбакам, бо гэтае захворванне перадаецца праз рыбных паразітаў.
  2. Леснікам, бо гэтую хваробу пераносіць клешч.
  3. Дачнікам, бо пераносчыкі захворвання – мышы і краты.

Тэст. Шырокі стужачнік.

 2. Пра хваробу якога органа кажа чорная жаўтуха?

  1. Зразумела, што хворая печань. Чорны колер кажа пра запушчанасць захворвання.
  2. Гэта хвароба скуры, штосьці парушанае ў пігментацыі.
  3. Гэта сур'ёзнае захворванне падстраўнікавай залозы.

3. Пры якіх захворваннях урач прапіша антыагрэганты?

  1. Такія прэпараты прызначаюць пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, напрыклад, інсульце і інфаркце.
  2. Пры хваробе Альцгеймера, дэменцыі.
  3. Для падаўлення агрэсіі і дэпрэсіі.

 4. У каго можа здарыцца праэклампсія?

  1. У людзей, якія пакутуюць ад эпілепсіі.
  2. У цяжарных.
  3. У сталых.

5. Адна з самых частых прычынаў раптоўных траўманебяспечных падзенняў – саркапенія. Што гэта?

  1. Праблемы са зрокам.
  2. Зніжэнне сілы і масы мышцаў.
  3. Прыроджаны стан, калі адна нага карацейшая за другую.

6. Калі на скуры ўтвараецца пляма дыяметрам 2-5см, якая лушчыцца, а ў цэнтры яе яшчэ адна пляма з ярка-чырвонай аблямоўкай, гэта:

  1. Ружовы лішай
  2. Стрыгучы лішай
  3. Апаясвальны лішай.

7. Калі парушаныя здольнасці да авалодання навыкамі чытання і пісьма, гэта:

  1. Дысплазія.
  2. Дысграфія.
  3. Дыслексія.

 Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Exit mobile version