Site icon Слушна

Скумбрыя са спаржавай фасоляй ад шэф-повара

Скумбрыя са спаржавай фасоляй. Рэцэпт ад шэф-повара

Як смачна запекчы скумбрыю? Гэты рэцэпт распрацаваны шэф-поварам кулінарнай студыі Le Gourmet Аляксеем Радзько разам з выкладчыкам школы здаровага харчавання Анастасіяй Уласевіч і вядучым афтальмолагам праекта «Я бачу!» Хрысцінай Белянічавай.

Усе інгрэдыенты – максімальна даступныя і ў той жа час карысныя. Яны падабраныя так, каб добра паўплываць на на стан здароўя вачэй.

Скумбрыя ў духоўцы з гарнірам. Рэцэпт

На 2 порцыі стравы вам спатрэбіцца

  • Скумбрыя – 1 шт.
  • Лімон – 1 шт.
  • Соевы соус;
  • Аліўкавы або сланечнікавы алей
  • Соль
  • Перац
  • Чабор

Для начыння

  • Морква – 50 г.
  • Цыбуля – 50 г.
  • Вешанкі – 50 г.
  • Соевы соус – 1 ч. л.
  • Сланечнікавы алей
  • Соль
  • Перац

Для гарніру

  • Спаржавая фасоля – 120-130 г.
  • Морква – 70 г.
  • Часнок – 1 зубчык
  • Соевы соус – 1 ч. л.
  • Сланечнікавы алей
  • Зеляніна
  • Памідоры чэрыі – 1-2 шт.
  • Долька лімона

Крок 1

Робім з скумбрыі філе, выдаліўшы косткі і субпрадукты. Дадаем соль, перац, апырскваем лімонным сокам, соевым соусам і аліўкавым або сланечнікавым алеем, пакідаем марынавацца на 2-3 хвіліны.

Скумбрыя са спаржавай фасоляй. Рэцэпт

Крок 2

Робім начынне: тром моркву на буйнай тарцы, наразаем цыбулю.

Вешанкі наразаем на небуйныя кавалачкі. Грыбы выкарыстоўваем сырыя. Калі яны сухія, замочваем у кіпені і трохі праварваем, пасля чаго даем трохі астыць і здрабняем. Усе кампаненты абсмажваем на патэльні на сланечнікавым алеі да гатоўнасці, дадаем соль і перац, соевы соус.

Даем начынню трохі астыць і раўнамерна выкладваем на філе, закруціўшы яго рулетам.

Можна дадаць галінку чабора. Каб рулет не разваліўся, фіксуем яго з дапамогай шпажкі.

Запякаць у духоўцы на працягу 20 хвілін пры тэмпературы 180° С.

Крок 3

Пакуль запякаецца скумбрыя, робім гарнір. Моркву наразаем буйной саломкай – яе можна абсмажыць, папярэдне трохі падварыць. Дадаем да морквы на патэльню спаржавую фасолю, пакрышаны часнык і соевы соус, абсмажваем на сланечнікавым алеі да гатоўнасці.

Крок 4

Выкладваем скумбрыю на талерку, дадаем гарнір. Аформіць можна свежай зелянінай або рукалай, памідорамі чэры, долькай лімону.

Смачна есці!

Фота – Аксана Жураўлёва.

Exit mobile version