Больш за 300 удзельнікаў, мора ўсмешак, музыкі, пазітыву і спорту... SMILE:DAY адбыўся ў Мінску. Пахмурнае надвор'е не перашкодзіла святу добрага настрою.
Як прайшоў Дзень смайліка ў Беларусі
Узбадзёрыцца і зарадзіцца пазітывам на ўвесь дзень можна было літаральна з самага пачатку.
Студэнты Белдзяржмедуніверсітэта арганізавалі танцавальны флэшмоб.
Самых актыўных танцораў чакалі сюрпрызы ад партала TeenAge. У ролі вядучага і спевака адначасова выступіў удзельнік Еўрабачання Тэа з самай пазітыўнай песняй «Чызкейк». А малады беларускі спявак Дзмітрый Камінскі парадаваў публіку песнямі з серыялаў «Універ» і «Новы інтэрнат». Ну, і які ж Дзень усмешак без харэаграфічнага ансамбля «Смайлікі»!
Аматары спорту і актыўнага адпачынку маглі назіраць за прадстаўленнем беларускіх варкаўтараў. Сярод іх быў і «монстр» варкаўта Максім Труханавец. На яркай інтэрактыўнай пляцоўцы Fanta Maracans можна было сфатаграфавацца і пакаштаваць новыя напоі.
Гваздом праграмы стаў пазітыўны квэст, лакацыі якога раскінуліся па ўсім парку ім. М. Горкага. Шчасліўчыкі, якія паспелі адказаць на ўсе пытанні і прыбегчы ў ліку першых, атрымалі каштоўныя прызы ад TeenAge.
Завяршылася свята маляўнічым фэстам фарбаў холі!
Святкаванне Дня смайліка ў Беларусі прайшло ўпершыню. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» і маладзёжны інтэрнэт-партал TeenAge.by.
Вiдэа - Генадзь Сукач.
Пачатак афіцыйна пакладзены! А значыць, зараз мы можам адзначаць SMILE:DAY рэгулярна.