У Мінску пройдзе форум «Універсальнае асяроддзе», першая спецыялізаваная выстава «ПараЭкспа» і выстава для старэйшага пакалення «50 плюс».
29 лістапада – 1 снежня ў выставачным павільёне на пр.Пераможцаў, 14 усіх наведвальнікаў чакае цікавая экспазіцыя і карысныя стасункі з экспертамі.
Для тых, хто не абыякавы да праблем даступнага асяроддзя
Універсальнае асяроддзе – гэта магчымасць чалавека па-за залежнасцю ад стану яго здароўя і функцыянальных магчымасцяў карыстацца навакольнай прасторай без старонняй дапамогі, а яе стварэнне – гэта шлях, па якім павінна рухацца сучаснае грамадства, ствараючы свет, камфортны для кожнага.
Менавіта таму на спецыялізаваным Форуме ў Мінску абмяркуюць пытанні пабудовы інклюзіўнага грамадства, распавядуць аб грамадскіх ініцыятывах, мерах дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, куды звяртацца і дзе шукаць прававую падтрымку людзям з інваліднасцю, як пашырыць кола стасункаў і ўладкавацца на працу, аздаравіцца і адпачыць.
Высокакваліфікаваныя эксперты сацыяльных службаў, медыцынскіх і рэабілітацыйных устаноў, грамадскіх, міжнародных і праваабарончых арганізацый будуць кансультаваць наведвальнікаў па пытаннях, якія іх цікавяць.
Спецыялісты ўстаноў, арганізацый, дзяржаўных структур і камерцыйных кампаній, якія займаюцца забеспячэннем даступнага асяроддзя і закупкамі дапаможных сродкаў, змогуць азнаёміцца з навінкамі ТСР, адаптацыйнымі тэхналогіямі і абсталяваннем для аснашчэння аб'ектаў грамадскага і мэтавага прызначэння.
Тавары для здароўя
Усе тры дні ў павільёне можна вывучаць медыцынскія і лячэбна-прафілактычныя навінкі ад беларускіх і расійскіх вытворцаў. Гэта самыя розныя катэгорыі прадукцыі: ад неабходных у побыце танометраў, небулайзераў, артапедычных тавараў да вузканакіраванай фармацэўтычнай прадукцыі, падгузнікаў для дарослых і іншых тавараў гігіены, тактыльных таблічак, дапаможных сродкаў. Кансультаваць па навінках і пытаннях здароўя будуць і кандыдаты медыцынскіх навук, і вузкія спецыялісты, трапіць да якіх па запісе не заўсёды магчыма. Усе кансультацыі, выступы і прэзентацыі – бясплатныя, гаварыць пра здароўе і рэабілітацыю будуць кардыёлагі, псіхолагі, траўматолагі, герантолагі, артапеды і інш.
Для людзей з інваліднасцю
«ПараЭкспа» – гэта магчымасць пазнаёміцца з тэхналагічнымі навінкамі і выпрабаваць іх на адной пляцоўцы. Напрыклад, тут будзе арганізавана тэставая пляцоўка для інвалідных калясак, будуць прадстаўлены сучасныя пад'ёмнікі, трэнажор-імітатар хады і інш. Усё, што дапамагае чалавеку адчуваць сябе ў горадзе і сваім доме камфортна. Спецыяльнае абсталяванне для маламабільных людзей, дэманстрацыя тэхнічных сродкаў рэабілітацыі для людзей са слабым зрокам і слыхам – усё гэта прадставяць самі вытворцы.
На выставе нават пройдзе прэзентацыя і паказ калекцыі TICOTA INCLUSIVE – практычнага і зручнага адзення для інвалідаў-калясачнікаў.
Асаблівая ўвага – сістэмам камунікацыі (у тым ліку інфармацыйным), навігацыі і апавяшчэння. МНС прэзентуе мабільны дадатак «Дапамога побач», а ўрачы і асацыяцыі распавядуць пра свае анлайн-праекты, якія штодня дапамагаюць карысным кантэнтам. Так, Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў раскажа аб карце даступнасці, а ў бліжэйшы час арганізацыя запусціць дадатак для мабільных тэлефонаў, які дапаможа змагацца з тымі, хто паркуе свае аўто на месцах для інвалідаў.
Для сваякоў і апекуноў
На выставе чакаюць тых, хто штодня клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых, але робіць гэта часцей інстынктыўна. Бо не сакрэт, што ўсе праблемы па догляду кладуцца на плечы членаў сям'і, сваякоў і апекуноў. На секцыях і прэзентацыях навучаць правільнаму догляду, правільнаму падбору сродкаў і спосабаў рэабілітацыі.
Так, напрыклад, ТМ SENI і Школа патранатнага догляду «Азбука клопату» пакажуць практычныя майстар-класы па гігіене падчас догляду за цяжкахворымі людзьмі, па бяспечных перасоўваннях немабільных хворых, па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі чалавеку ў розных сітуацыях: на вуліцы, у краме, на прыродзе.
Эксперты пазнаёмяць з практыкамі догляду і стасункаў з людзьмі з дэменцыяй, хворымі на рассеянны склероз. Усё гэта накіравана на тое, каб зрабіць іх стан больш камфортным.
Для людзей сталага ўзросту
Традыцыйна на выставе «50 плюс» будуць працаваць зоны здароўя з бясплатнымі кансультацыямі спецыялістаў гарадскіх службаў і бытавых паслуг са зніжкамі, фітнес-зона актыўнага даўгалецця, зона майстар-класаў па рукадзеллі і кулінарным «лайфхакам», кірмаш тавараў для актыўнага і здаровага ладу жыцця. Перад наведвальнікамі ва ўзросце выступяць урачы, дыетолагі, эксперты розных напрамкаў з практычнымі рэкамендацыямі і парадамі, што дапаможа зрабіць жыццё цікавей і, можа быць, нават скласці ўласны «рэцэпт даўгалецця».
Карысны вольны час
Наведванне форуму і выстаў – гэта яшчэ і магчымасць разнастаіць вольны час, завесці новыя знаёмствы і знайсці роднасныя душы. На працягу трох дзён у выставачным павільёне на пр.Пераможцаў, 14 можна будзе сфатаграфавацца з параалімпійцамі і атрымаць у іх аўтограф, убачыць самы ўзроставы танцавальны флэшмоб, а таксама выступленні творчых калектываў і паэтаў-інвалідаў, «пачуць» жэставыя спевы, узяць удзел у Чэмпіянаце па судоку разам з «Камсамольскай праўдай» і атрымаць задавальненне ад наведвання танцавальнай гасцёўні «Натхненне».
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!
Месца проведзення: | пр.Пераможцаў, 14,
Мінск, Беларусь |
Режым працы: | 29-30 лістапада (чацвер - пятніца) с 10.00 до 19.00 1 снежня (субота) с 10.00 до 18.00 |