Site icon Слушна

Ствары талісман Еўрагульняў – 2019

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прапануе прыдумаць талісман II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Ён павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты").

У заяўцы трэба апісаць ідэю талісмана, намаляваць яго і прыдумаць імя.

Працы прымаюць да 15 лістапада 2017 года.

Падрабязныя звесткі можна знайсці на сайтах Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і БЕЛТА.

Уладальнікі першых трох прызавых месцаў атрымаюць запрашальнікі на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў і камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай.

Відэа конкурснага роліка:
https://www.youtube.com/watch?v=LxL6cxX4tEU&feature=youtu.be

Пресс-центр НОК Беларуси: +375 17 309 25 06,+375 17 309 25 26, е-mail: press@noc.by, www.noc.by

Exit mobile version