21 чэрвеня стартуе новай этап праекта #velcombegom SunRun Challenge, мэтай якога стане дапамога «сонечным» дзецям, народжаным з сіндромам Даўна.
Арганізатары праекта запрашаюць усіх аматараў бегу не проста займацца з карысцю для здароўя, але і пераводзіць кіламетры бегавой дыстанцыі ў грашовы эквівалент. Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў Дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў c асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Агулам удзельнікам неабходна будзе пераадолець дыстанцыю ў 50 000 кіламетраў, каб кампанія velcom пералічыла эквівалентную суму ў 50 000 рублёў на дапамогу дзецям.
Прыняць удзел у акцыі можна будзе з 21 па 24 чэрвеня. Для таго, каб зрабіць свой унёсак, неабходна вынікі сваёй прабежкі выкладваць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #velcombegom. І ўсё!
Далучайцеся да акцыі і будзьце адкрытыя дабру!