На двары Масленіца, а гэта значыць, што трэба хутчэй пекчы бліны, каб выканаць усе традыцыі народнага свята. Таму гэтым разам блогер, гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам пакрокавы рэцэпт бліноў, але зусім не простых — а з прыпёкам.
З даўніх часоў бліны займаюць дастойнае месца на стале любой гаспадыні. На сённяшні дзень існуе шмат разнастайных рэцэптаў іх прыгатавання. Смачныя бліны могуць выступаць у якасці асобнай стравы. Гаспадыні часцяком робяць кулінарны шэдэўр з найсмачнейшым начыннем альбо падаюць разам з соўсамі.
Бліны з прыпёкам лічацца вельмі смачнай і нават незвычайнай стравай. У іх прыпякаюць разнастайнае начынне. Часцей за ўсё ў якасці прыпёку выбіраюць звараныя і здробненыя яйкі, грыбы або гародніну.
Давайце паспрабуем прыгатаваць іх разам з Аленай Браніславаўнай.
Беларускія бліны
Інгрэдыенты
- Мука — 300гр
- Кефір — 500 гр
- Яечка — 2 шт
- Кіпень —200 гр
- Сода — 0,5 г.л
- Соль, цукар — па смаку
- Прыпёк — вяндліна, вараныя яйкі, марынованыя агуркі , сыр, зеляніна альбо іншыя інгрэдыенты па вашаму смаку
Спосаб прыгатавання
Змяшаць кефір з яйкамі
Дадаць мукі і астатнія інгрэдыенты , акрамя кіпеня.
Размяшаць і уліць кіпень.
Інгрэдыенты для прыпёку нарэзаць дробна.
Уліць цеста ў разагрэтую патэльню , зверху дадаць прыпёк, смажыць да залацістага колеру , перавярнуць , смажыць 1-2 хвіліны.
Зняць з патэльні і пакласці на талерку прыпёкам уверх.
Смачна есці! Дарэчы, прыпёк можа быць абсалютна розным: салодкім, салёным, з ягадамі, садавінай, любым мясам.
https://bel.24health.by/yak-prynyata-pravodzic-maslenichny-tydzen-gistoryya-tradycyi-svyata/