Site icon Слушна

Тарталетка з крэмам і свежымі ягадамі. Пакрокавы рэцэпт

Тарталетка

Гэты арыгінальны рэцэпт гатуецца дастаткова проста і хутка. Калі ў вас ёсць формачкі для кексаў, ці вы хочаце зрабіць маленькія тарталеткі, то ўсё залежыць ад асновы.

Аўтар вырашыла зрабіць вялізную тарталетку, якая здзівіць вашых блізкіх. Гатуецца яна хутка, а з'ядаецца ў адно імгненне.

Пакрокавы рэцэпт прапануе блогер Святлана Карніцкая.

Інгрэдыенты для пясочнага цеста

  • Яйка курынае — 1 шт.
  • Цукар — 3 ст.л.
  • Масла сметанковае (растапіць) — 80 гр.
  • Мука пшанічная — 200-220 гр.
  • Сода — 0,5 ч.л.
  • Воцат яблычны — 0,5 ч.л.

Інгрэдыенты для крэму

  • Малако — 200 мл.
  • Цукар — 1 ст.л.
  • Крухмал бульбяны — 0,5 ст.л.
  • Яйка курынае —1 шт.
  • Любыя яйкі (буякі, трускаўка, чырвоная і белая парэчка, маліна).

Спосаб прыгатавання

 Гатуем цеста. Адно яйка сярэдняга памеру разбіваем у глыбокую талерку, дадаем цукар і змешваем да растварэння, проста венцам узбіваем або відэльцам.

Дадаем распалены сметанковы алей, і змешваем да аднастайнасці.

Соду гасім воцатам і выліваем у цеста. Змешваем венцам да аднастайнай масы.

Прасейваем муку, і дадаем часткамі ў цеста, змешваючы венцам, калі застанецца апошняя частка муки, змешваем ужо рукамі.

Вымешваем эластычнае цеста. Яно не павінна прыліпаць да рук. Пры вымешванні стол злёгку прысыпайце мукой. Аўтар дадала недзе 240 г. мукі, бо яна прыліпала да рук. Далей прыбіраем наша цеста ў халадзільнік.

Я вырашыла быць арыгінальнай і паскорыць працэс, таму зрабіла вялізную тарталетку, а не шмат маленькіх, думаю такога вы яшчэ не бачылі. А калі вы захочаце зрабіць маленькія, то іх можна зрабіць рознымі спосабамі, самы просты ў форме для кексаў выкласці з борцікамі. Можна для фарміравання выкарыстоўваць папяровую або металічную форму для карзіначак.

Пачынаем гатаваць крэм.

Для крэма нам спатрэбіцца: малако, цукар, яйка, крухмал. Яйка цукар змешваем у глыбокай талерцы да аднастайнасці.

Затым дадаем крухмал і змешваем добра венцам.

Крэм пажадана варыць у рондалі з тоўстым дном. Малако даводзім да кіпення і тонкім струменьчыкам уліваем узбітае з цукрам і крухмалам яйка. Увесь час памешваем.

Як толькі крэм пачне гусцець. Здымаем з агню.

Разаграваем духоўку да 200 градусаў.

Дастаём наша цеста з халадзільніка і раскочваем не вельмі тонка, у форме больш тарталеткі і рукамі робім борцікі, выкладваем акуратна на пергаментную паперу.

Выпякаем тарталеткі 10-20 хвілін пры 200 градусах, час залежыць ад духоўкі, цеста павінна зацвярдзець і падрумяніцца. Аўтар трымала 20 хвілін. Борцікі аселі, але нічога страшнага.

Пасля даем астыць тарталеткам і выкладваем астылы крэм на яе, даем астыць.

Прамываем свежыя ягады і садавіну пры неабходнасці прасушваем і ўпрыгожваем нашу велізарную тарталетку.

Смачна есці!

Бісквітны кекс з разынкамі і ягадамі. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version